Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 04.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 сакавіка 2024 г. № 22

Аб вызначэнні пераліку капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), іх частак

На падставе падпункта 1.9 пункта 1 і падпункта 4.1 пункта 4 артыкула 228, падпункта 1.1 пункта 1 і падпункта 7.1 пункта 7 артыкула 239 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Вызначыць, што да капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), іх частак, якія вызваляюцца ад падатку на нерухомасць, і капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), іх частак, зямельныя участкі (часткі зямельных участкаў) занятыя якімі вызваляюцца ад зямельнага падатку, адносяцца наступныя нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці, уключаныя ў раздзел 1 Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:

помнікі архітэктуры з чацвёртым знакам шыфра гісторыка-культурнай каштоўнасці – Г;

помнікі горадабудаўніцтва з чацвёртым знакам шыфра гісторыка-культурнай каштоўнасці – Е.

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2024 г.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.