Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 12.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

21 лютага 2024 г. № 18

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл Найсвяцейшай Тройцы» ў в. Данюшава Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл Найсвяцейшай Тройцы» ў в. Данюшава Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

21.02.2024 № 18

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл Найсвяцейшай Тройцы» ў в. Данюшава Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Касцёл Найсвяцейшай Тройцы» ў в. Данюшава Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Касцёл Найсвяцейшай Тройцы» ў в. Данюшава Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), уключанай пад шыфрам 413Г000711 у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Савельевым Зміцерам Віктаравічам па заказе рэлігійнай супольнасці «Парафія касцёла Насвяцейшай Тройцы вёскі Войстам Смаргонскага райна Гродзенскай дыяцэзіі Рыма-каталіцкага Касцёла у Рэспубліцы Беларусь».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе зон аховы.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя).

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў мэтах забеспячэння магчымасці навуковага даследавання і захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 праз кропкі 6, 7, 8 і 9 да кропкі 5.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

правядзенне работ без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення былой вежы-званіцы каля заходняга кута агароджы і страчаных пабудоў, на падставе матэрыялаў навукова-даследчых работ, рэканструкцыі існуючых гаспадарчых пабудоў у існуючых габарытах;

высечка дрэў, старэйшых за 70 год.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

10. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе найлепшага ўспрымання.

11. Мяжой ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 праз кропкі 2, 3, 4 да кропкі 5, далей ад кропкі 5 уздоўж мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 9, далей ад кропкі 9 праз кропкі 10, 16 і 17 да кропкі 1.

12. У ахоўнай зоне забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных і мадэрнізацыі існуючых інжынерных сетак;

добраўпарадкаванне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнага азелянення;

размяшчэнне аб’ектаў, якія могуць пагоршыць успрыманне гісторыка-культурнай каштоўнасці;

знос і пашкоджанне помніка салдатам Першай сусветнай вайны;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія могуць стварыць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

13. Зона рэгулявання забудовы вызначана з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, і складаецца з чатырох участкаў.

14. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 праз кропкі 30, 27, 28 і 29 да кропкі 6, далей ад кропкі 6 уздоўж мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 5, далей ад кропкі 5 уздоўж мяжы ахоўнай зоны праз кропку 4 да кропкі 3.

15. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 уздоўж мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 8, далей ад кропкі 8 праз кропкі 22, 21, 20, 12, 11 і 10 да кропкі 9.

16. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 уздоўж мяжы ахоўнай зоны да кропкі 16, далей ад кропкі 16 праз кропкі 15, 14, 13, 19 і 18 да кропкі 17.

17. Мяжой чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 34 праз кропкі 35, 36, 31, 32 і 33 да кропкі 34.

18. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

рэканструкцыя існуючай забудовы і новае будаўніцтва вышэй за два паверхі з мансардай (вышэй за 15 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху);

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

19. Зона аховы ландшафту вызначана з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, і складаецца з двух участкаў.

20. Першы ўчастак зоны аховы ландшафту мае дзве мяжы: знешнюю і ўнутраную.

Знешняй мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 27 праз кропкі 26, 25, 24 і 23 да кропкі 22, далей ад кропкі 22 уздоўж мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі 8, далей ад кропкі 8 уздоўж мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропку 7 да кропкі 6, далей ад кропкі 6 уздоўж мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 29 і 28 да кропкі 27.

Унутраная мяжа першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам супадае з мяжой чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы.

21. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 уздоўж мяжы другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропку 11 да кропкі 12, далей ад кропкі 12 да кропкі 13, далей ад кропкі 13 уздоўж мяжы трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы праз кропкі 14 і 15 да кропкі 16, далей ад кропкі 16 уздоўж мяжы ахоўнай зоны да кропкі 10.

22. У зоне аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных і мадэрнізацыі існуючых інжынерных сетак;

добраўпарадкаванне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнага азелянення.

ГЛАВА 6
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

23. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена ў мэтах выяўлення, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў і артэфактаў.

Мяжа зоны аховы культурнага пласта (слоя) супадае з мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

24. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) неабходна забяспечыць рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Касцёл Найсвяцейшай
Тройцы» ў в. Данюшава Смаргонскага
раёна Гродзенскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.