![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
9 студзеня 2024 г. № 3
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» каля дарогі М-1/Е 30 «Брэст (Казловічы) – Мінск – мяжа Расійскай Федэрацыі (Рэдзькі)», у паўднёва-ўсходняй частцы аграгарадка Буда Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» каля дарогі М-1/Е 30 «Брэст (Казловічы) – Мінск – мяжа Расійскай Федэрацыі (Рэдзькі)», у паўднёва-ўсходняй частцы аграгарадка Буда Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 09.01.2024 № 3 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» каля дарогі М-1/Е 30 «Брэст (Казловічы) – Мінск – мяжа Расійскай Федэрацыі (Рэдзькі)», у паўднёва-ўсходняй частцы аграгарадка Буда Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» каля дарогі М-1/Е 30 «Брэст (Казловічы) – Мінск – мяжа Расійскай Федэрацыі (Рэдзькі)», у паўднёва-ўсходняй частцы аграгарадка Буда Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Брацкая магіла» каля дарогі М-1/Е 30 «Брэст (Казловічы) – Мінск – мяжа Расійскай Федэрацыі (Рэдзькі)», у паўднёва-ўсходняй частцы аграгарадка Буда Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000461.
3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай культуры «Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.П.Шмырева» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый па Дубровенскаму раёну».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і іх межы.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе натурных даследаванняў вызначана ў межах пляцоўкі, дзе размешчаны пахаванні воінаў з надмагільнымі дошкамі, стэла і элементы добраўпарадкавання.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 5 метраў ад вонкавага боку бетонных надмагілляў і краі лесвіцы праз кропкі 1-2-3-4-1 згодна з дадаткам.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
знішчэнне і прычыненне шкоды гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў, у тым ліку рэканструкцыя з ужываннем дысануючых, нетрадыцыйных прыёмаў і матэрыялаў, а таксама без захавання індывідуальнага аблічча брацкай магілы;
пахаванні, не звязаныя з ахвярамі ўдзельнікаў баявых дзеянняў перыяду 1941–1944 гадоў;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, а таксама пракладка інжынерных камунікацый, не звязаных з добраўпарадкаваннем тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, акрамя рамонта існуючых;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы;
ажыццяўленне дзейнасці без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку, а таксама якое прыводзіць да пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў;
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
10. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, забеспячэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання і ўключае тэрыторыю, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
11. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 5 метраў ад мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і 15 метраў з боку лесвіцы праз кропкі 5-6-7-8-5 згодна з дадаткам.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя рамонту існуючых і пракладкі неабходных камунікацый, якія не пагаршаюць умовы ўспрымання элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
усталёўка сродкаў вонкавай рэкламы і іншых канструкцый, якія ствараюць перашкоду для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці;
пасадка драўнінна-хмызняковай расліннасці, якая пагаршае ўмовы ўспрымання элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку.
|
да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці