Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 11.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 снежня 2023 г. № 223

Аб зацвярджэнні праектаў зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей – помнікаў археалогіі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць:

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка перыяду неаліту», 1 км на захад ад в. Мікалаева Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка перыяду мезаліту», 0,3 км ад заходняй ускраіны аграгарадка Морына ва ўрочышчы Стрыйнава Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» ў аграгарадку Трабы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца);

праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка перыяду мезаліту – неаліту», 4 км на поўнач ад в. Бакшты Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
29.12.2023 № 223

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка перыяду неаліту», 1 км на захад ад в. Мікалаева Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка перыяду неаліту», 1 км на захад ад в. Мікалаева Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Стаянка перыяду неаліту», 1 км на захад ад в. Мікалаева Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413В000303.

3. Праект зоны аховы распрацаваны ўстановай адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» па заказе сектара культуры Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зоны аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя).

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена на тэрыторыі пляцоўкі памерам 240 х 150 м у 1 км на захад ад в. Мікалаева на правым беразе р. Нёман, дзе пры правядзенні археалагічных абследаванняў выяўлены крэмень і крамянёвыя артэфакты.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 1-2-3-4-5-6-7-1 згодна з дадаткам.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці:

забараняецца выкананне земляных работ без прыняцця мер па забеспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, акрамя правядзення работ па пахаванні ў межах тэрыторыі дзеючых могілак;

забараняецца пашырэнне тэрыторыі існуючых могілак.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

10. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) прылягае да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з усіх бакоў, за выключэннем тэрыторыі з боку р. Нёман.

11. Мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі І-ІІ-ІІІ-IV-V-VI-VII-VIII-ІХ-Х-І згодна з дадаткам.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных, будаўнічых і меліярацыйных работ без прыняцця мер па забеспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, акрамя бягучага рамонту існуючых дарог і сельскагаспадарчых работ.

13. Пры выпадковым выяўленні археалагічных аб’ектаў забараняецца правядзенне земляных работ без прыняцця неабходных мер па даследаванні і захаванні гэтых аб’ектаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы
нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Стаянка перыяду неаліту»,
1 км на захад ад в. Мікалаева
Іўеўскага раёна
Гродзенскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
29.12.2023 № 223

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка перыяду мезаліту», 0,3 км ад заходняй ускраіны аграгарадка Морына ва ўрочышчы Стрыйнава Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка перыяду мезаліту», 0,3 км ад заходняй ускраіны аграгарадка Морына ва ўрочышчы Стрыйнава Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Стаянка перыяду мезаліту», 0,3 км ад заходняй ускраіны аграгарадка Морына ва ўрочышчы Стрыйнава Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413В000304.

3. Праект зоны аховы распрацаваны ўстановай адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» па заказе сектара культуры Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зоны аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя).

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена на тэрыторыі пляцоўкі памерам 110 х 130 м у 0,3 км ад заходняй ускраіны аграгарадка Морына ва ўрочышчы Стрыйнава ў межах, дзе пры правядзенні археалагічных абследаванняў выяўлены крэмень і крамянёвыя артэфакты з улікам асаблівасцяў тапаграфічнага размяшчэння стаянак каменнага веку.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць уздоўж грунтавой дарогі праз кропкі 1-2-3-4-1.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных і будаўнічых работ магчыма па ўзгадненні з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам базавага тэрытарыяльнага ўзроўню пасля прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў на падставе артыкулаў 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

10. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) прылягае да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з усіх бакоў, за выключэннем тэрыторыі з боку р. Нёман.

11. Мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі І-ІІ-ІІІ-IV-V-VI-VII-VIII-І згодна з дадаткам.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных работ, акрамя сельскагаспадарчых работ, без прыняцця мер па забеспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

13. Пры выпадковым выяўленні археалагічных аб’ектаў забараняецца правядзенне земляных работ без прыняцця неабходных мер па даследаванні і захаванні гэтых аб’ектаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы
нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Стаянка перыяду мезаліту»,
0,3 км ад заходняй ускраіны
аграгарадка Морына
ва ўрочышчы Стрыйнава
Іўеўскага раёна
Гродзенскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
29.12.2023 № 223

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» ў аграгарадку Трабы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» ў аграгарадку Трабы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Гарадзішча» ў аграгарадку Трабы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413В000307.

3. Праект зоны аховы распрацаваны ўстановай адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» па заказе сектара культуры Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зоны аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя).

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена на тэрыторыі пляцоўкі памерам 90 х 90 м у паўднёва-ўсходняй частцы аграгарадка Трабы, 150 м з правага боку ад аўтамабільнай дарогі Р-48 «Ворона – Ашмяны – Юрацішкі – Іўе», на левым беразе р. Клявы, дзе пры правядзенні археалагічных абследаванняў выяўлены рэшткі абарончых канструкцый (валоў).

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 1-2-3-4-5-6-7-8-1 згодна з дадаткам.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе пункта 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, акрамя сельскагаспадарчых работ.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

10. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) прылягае да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з усіх бакоў.

11. Мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі І-ІІ-ІІІ-IV-V-VI-VII-VIII-I згодна з дадаткам.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных работ без прыняцця мер па забеспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, акрамя сельскагаспадарчых работ.

13. Пры выпадковым выяўленні археалагічных аб’ектаў забараняецца правядзенне земляных работ без прыняцця неабходных мер па даследаванні і захаванні гэтых аб’ектаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы
нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Гарадзішча» ў аграгарадку Трабы
Іўеўскага раёна
Гродзенскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
29.12.2023 № 223

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка перыяду мезаліту – неаліту», 4 км на поўнач ад в. Бакшты Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Стаянка перыяду мезаліту – неаліту», 4 км на поўнач ад в. Бакшты Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Стаянка перыяду мезаліту – неаліту», 4 км на поўнач ад в. Бакшты Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413В000289.

3. Праект зоны аховы распрацаваны ўстановай адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» па заказе сектара культуры Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зоны аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных, натурных і археалагічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя).

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).

Спіс геаграфічных каардынат дадаецца (дадатак 2).

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена на тэрыторыі пляцоўкі ў 4 км на поўнач ад вёскі Бакшты на тэрасе (дзюне) левага берага р. Заходняя Бярэзіна (хутар Мылёва), дзе пры правядзенні археалагічных даследаванняў выяўлены культурны пласт, артэфакты з крэменю і керамікі.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 1-2-3-4-5-6-7-8-9-10-11-12-13-14-15-16-17-1 згодна з дадаткам.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных і будаўнічых работ магчыма па ўзгадненні з мясцовым выканаўчым і распарадчым органам базавага тэрытарыяльнага ўзроўню пасля прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

10. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўлення і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) прылягае да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з усіх бакоў.

11. Мяжой ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці праз кропкі І-ІІ-ІІІ-IV-V-VI-VII-VIII-IX-X-XI-XII-XIII-XIV-XV-XVI-XVII-I згодна з дадаткам.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца выкананне земляных і будаўнічых работ без прыняцця мер па забеспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, акрамя сельскагаспадарчых работ.

13. Пры выпадковым выяўленні археалагічных аб’ектаў забараняецца правядзенне земляных работ без прыняцця неабходных мер па даследаванні і захаванні гэтых аб’ектаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы
нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Стаянка перыяду мезаліту –
неаліту», 4 км на поўнач
ад в. Бакшты Іўеўскага раёна
Гродзенскай вобласці

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы
нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Стаянка перыяду мезаліту –
неаліту», 4 км на поўнач
ад в. Бакшты Іўеўскага раёна
Гродзенскай вобласці

Спіс геаграфічных каардынат

№ кропкі

усх. д./
пн. ш.

№ кропкі

усх. д./
пн. ш.

№ кропкі

усх. д./
пн. ш.

№ кропкі

усх. д./
пн. ш.

1

26.16353501
53.99037155

10

26.16596370,
53.99305752

I

26.16337944
53.99008770

X

26.16659302,
53.99348141

2

26.16334189
53.99048509

11

26.16570378,
53.99282244

II

26.16285909
53.99036840

XI

26.16647667,
53.99296286

3

26.16306831
53.99095501

12

26.16520394,
53.99250507

III

26.16256941
53.99089824

XII

26.16619257,
53.99268608

4

26.16287519
53.99157631

13

26.16503732,
53.99250116

IV

26.16238166
53.99151638

XIII

26.16578941,
53.99250474

5

26.16284836
53.99214083

14

26,16498734,
53,99236990

V

26.16262306
53.99245620

XIV

26.16558919,
53.99235840

6

26.16382413,
53.99328606

15

26.16504778
53.99162046

VI

26.16334262
53.99338485

XV

26.16574612,
53.99162986

7

26.16492277,
53.99409109

16

26.16488684
53.99116947

VII

26.16429855,
53.99406359

XVI

26.16547693
53.99104647

8

26.16527309,
53.99402375

17

26.16440405
53.99075947

VIII

26.16477125,
53.99437741

XVII

26.16488684
53.99059547

9

26.16606367,
53.99341406

IX

26.16570012,
53.99418129

XVIII

26.16358865
53.99000570

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.