![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 снежня 2023 г. № 199
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фартыфікацыйны ансамбль франтавых умацаванняў Першай сусветнай вайны (у складзе 9 аб’ектаў) у в. Выганашчы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці»
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай «Фартыфікацыйны ансамбль франтавых умацаванняў Першай сусветнай вайны (у складзе 9 аб’ектаў) у в. Выганашчы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці» (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 21.12.2023 № 199 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фартыфікацыйны ансамбль франтавых умацаванняў Першай сусветнай вайны (у складзе 9 аб’ектаў) у в. Выганашчы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Фартыфікацыйны ансамбль франтавых умацаванняў Першай сусветнай вайны (у складзе 9 аб’ектаў) у в. Выганашчы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Фартыфікацыйны ансамбль франтавых умацаванняў Першай сусветнай вайны (у складзе 9 аб’ектаў) у в. Выганашчы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці» з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000750.
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Івацэвіцкага раёна».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах участка, на якім размяшчаюцца 4 аб’екта франтавых умацаванняў і фрагменты акопаў.
7. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Зарэчнай ад кропкі 1 праз кропку 2 да кропкі 3, далей – умоўная лінія, якая ідзе праз кропку 4 уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка, далей – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Садовай праз кропку 5 да кропкі 1.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца ажыццяўленне дзейнасці без уліку Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
9. Ахоўная зона вызначана зыходзячы з умоў неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя.
Ахоўная зона складаецца з пяці ўчасткаў.
10. Першы ўчастак ахоўнай зоны прылягае да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і да аб’ектаў франтавых умацаванняў, якія знаходзяцца на поўдзень ад дома па вул. Зарэчнай, 38.
11. Мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 праз кропкі 7-8-9-10 да кропкі 6.
12. Другі ўчастак ахоўнай зоны прылягае да аб’екта франтавых умацаванняў, які знаходзіцца на поўначы ад дома па вул. Зарэчнай 45.
13. Мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 50 м ад аб’екта праз кропкі 11-12-13-14-11.
14. Трэці ўчастак ахоўнай зоны прылягае да аб’екта франтавых умацаванняў, які знаходзіцца каля будынка царква па вул. Цэнтральнай, 59.
15. Мяжой трэцяга ўчастка ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 50 м ад аб’екта праз кропкі 15-16-17-18-15.
16. Чацвёрты ўчастак ахоўнай зоны прылягае да аб’екта франтавых умацаванняў, які знаходзіцца на поўдні ад дома па вул. Зарэчнай, 27.
17. Мяжой чацвёртага ўчастка ахоўнай згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 50 м ад аб’екта праз кропкі 19-20-21-22-19.
18. Пяты ўчастак ахоўнай зоны прылягае да аб’екта франтавых умацаванняў, які знаходзіцца побач з мостам праз Агінскі канал.
19. Мяжой пятага ўчастка ахоўнай згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 50 м ад аб’екта праз кропкі 23-24-25-26-23.
20. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
змена ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні, якое пагаршае ўспрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцяў і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
21. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Межы зоны аховы культурнага пласта (слоя) супадаюць з межамі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
22. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца правядзенне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ