Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 21.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

21 снежня 2023 г. № 206

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Маслакі Горацкага раёна Магілёўскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Маслакі Горацкага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

21.12.2023 № 206

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Маслакі Горацкага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Брацкая магіла» ў аграгарадку Маслакі Горацкага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Брацкая магіла» ў аграгарадку Маслакі Горацкага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Д000445.

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Калбовічам Яўгенам Канстанцінавічам па заказе дзяржаўнай установы «Горацкі раённы цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах мэтавага зямельнага ўчастка, на якім размешчаныя манумент са скульптурай воіна, мемарыяльная пліта з імёнамі пахаваных, алея.

7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца умоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1-2-3-4-1.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці;

выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;

узвядзенне новых збудаванняў, пракладка інжынерных камунікацый, за выключэннем вонкавага асвятлення;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама санітарных рубак;

добраўпарадкаванне тэрыторыі і іншая дзейнасць, якія парушаюць умовы успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання Палажэння аб парадку добраўпарадкавання вайсковых пахаванняў і пахаванняў ахвяр войн, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

10. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці зыходзячы з неабходнасці захавання азелянення і існуючага ландшафту, візуальна звязаных з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

11. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па вонкавай частцы агароджы ад кропкі 5 на паўночны захад праз кропку 6 да кропкі 7;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па вонкавай частцы агароджы ад кропкі 7 на паўночны ўсход да кропкі 8;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на паўднёвы ўсход да кропкі 9;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па вонкавай частцы агароджы ад кропкі 9 праз кропкі 4, 1 на паўднёвы захад да кропкі 5.

12. У зоне аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы і іншых інфармацыйных білбордаў, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

добраўпарадкаванне тэрыторыі і іншая дзейнасць, якія парушаюць характар традыцыйнага ландшафту і рэльефу;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама санітарных рубак;

пасадка высакарослых дрэў без абгрунтавання праз сістэму ландшафтна-кампазіцыйнага аналізу тэрыторыі.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці
«Брацкая магіла» ў аграгарадку Маслакі
Горацкага раёна Магілёўскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.