Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 08.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 лістапада 2023 г. № 186

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Антоніеўская царква» ў аграгарадку Падгорная Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Антоніеўская царква» ў аграгарадку Падгорная Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

29.11.2023 № 186

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Антоніеўская царква» ў аграгарадку Падгорная Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Антоніеўская царква» ў аграгарадку Падгорная Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Свята-Антоніеўская царква» ў аграгарадку Падгорная Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000708.

3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-даследчым праектна-вышукальным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Інстытут «Белжылпраект» па заказе рэлігійнай абшчыны «Прыход храма Святога прападобнага Антонія Кіева-Пячэрскага».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), зоны аховы культурнага пласта (слоя) (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах мэтавага зямельнага ўчастка для абслугоўвання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Зона аховы культурнага пласта (слоя) ўстаноўлена для захавання, выяўлення і даследавання археалагічных аб’ектаў і артэфактаў.

Зона аховы культурнага пласта (слоя) супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зонай.

9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на паўночны ўсход уздоўж агароджы царквы да кропкі 2;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на паўднёвы ўсход уздоўж агароджы царквы да кропкі 3;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на паўднёвы захад уздоўж агароджы царквы да вугла званіцы, далей па сцяне званіцы да кропкі 4, далей на захад да кропкі 5;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на паўночны захад да кропкі 1.

10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняюцца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану будынкаў і збудаванняў, якім нададзены статус гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэння іх фасадаў і пагаршэнне ўмоў іх успрымання;

выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама будаўніцтва новых ці рэканструкцыя існуючых інжынерных камунікацый, неабходных для функцыянавання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

усталяванне па межах прылеглых домаўладанняў непразрыстай агароджы вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў;

добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі, уладкаванне знешняга асвятлення без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

правядзенне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, ажыццяўленне іншай дзейнасці без археалагічных даследаванняў і прыняцця неабходных мер па ахове культурнага пласта, археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з трох ўчасткаў.

12. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе па мяжы ахоўнай зоны ад кропкі 2 на паўднёвы захад да кропкі 1; далей на паўднёвы ўсход да кропкі 5; далей на паўднёвы захад уздоўж вул. Цэнтральнай да кропкі 6;

на захадзе і поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 праз кропкі 7-8-9-10-11-12-13-14; далей на поўдзень да кропкі 15; далей на ўсход да кропкі 16; далей на поўдзень да кропкі 17 (з водступам ад сцен існуючай пабудовы на 3 м); далей на ўсход да кропкі 18;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 на паўднёвы ўсход да кропкі 2.

13. На тэрыторыі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняюцца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху;

рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў з павелічэннем аб’ёмна-прасторавых параметраў і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

усталяванне з боку вуліц агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў;

іншая дзейнасць, якая прыводзіць да страты адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей гісторыка-архітэктурнага асяроддзя.

14. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца умоўная лінія, якая ідзе па мяжы зямельнага ўчастка з прыватнай забудовай па вул. Цэнтральнай, 216 праз кропкі 3-21-20-19-3.

15. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 26 на ўсход, паўночны ўсход уздоўж чырвонай лініі забудовы няцотнага боку вул. Цэнтральнай праз кропкі 27-28 да кропкі 29;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 29 на паўднёвы ўсход да кропкі 30;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 30 на паўднёвы захад да кропкі 31; далей па паўднёвых межах зямельных участкаў прыватнай забудовы праз кропкі 32-33-34-35 да кропкі 36;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 36 на поўнач па мяжы зямельнага ўчастка прыватнай забудовы да кропкі 26.

16. На тэрыторыі другога і трэцяга ўчасткаў зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, а таксама рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да ўзроўню вільчака даху і (або) без выкарыстання традыцыйных колеравых рашэнняў і ужывання традыцыйных будаўнічых матэрыялаў;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

усталяванне з боку вуліц агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў;

іншая дзейнасць, якая прыводзіць да страты адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей гісторыка-архітэктурнага асяроддзя.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

17. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання існуючага ландшафту, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

18. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 на поўнач праз кропку 14 да кропкі 25;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 25 да кропкі 24;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 24 на поўдзень па агароджы могілак праз кропку 23 да кропкі 22;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 22 на захад праз кропку 20 да кропкі 19; далей праз кропкі 18-17-16 да кропкі 15.

19. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне новых капітальных будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе навукова-даследчых работ;

будаўніцтва наземных інжынерных камунікацый;

ажыццяўленне дзейнасці, якая прыводзіць да змены існуючага ландшафту і рэльефу;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, а таксама санітарных рубак;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцяў гісторыка-культурнай каштоўнасці, без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Свята-Антоніеўская царква» ў аграгарадку Падгорная Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.