Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 08.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

5 снежня 2023 г. № 188

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой міквы» ў аграгарадку Зембін Барысаўскага раёна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой міквы» ў аграгарадку Зембін Барысаўскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

05.12.2023 № 188

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой міквы» ў аграгарадку Зембін Барысаўскага раёна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой міквы» ў аграгарадку Зембін Барысаўскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Будынак былой міквы» ў аграгарадку Зембін Барысаўскага раёна Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Г000663.

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Вырасткам Уладзімірам Станіслававічам па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Барысаўскага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і іх межаў, рэжымаў іх ўтрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах гістарычнай тэрыторыі міквы і страчанай прамысловай прыбудовы.

7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца:

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 1 ва ўсходнім напрамку праз кропку 2 уздоўж мясцовага праезда да кропкі 3;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 3 у паўднёвым напрамку ўздоўж агароджы прыватнага участка да кропкі 4;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 4 у заходнім напрамку да кропкі 5;

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 у паўночным напрамку да кропкі 1.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне яе аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэння, пагаршэнне ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама акрамя будаўніцтва новых ці рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый, неабходных для яе функцыянавання;

рэканструкцыя і мадэрнізацыя дысгарманічнай забудовы, за выключэннем яе зносу;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

добраўпарадкаванне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і прымянення традыцыйных матэрыялаў;

высечка шматгадовых дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак;

правядзенне земляных, будаўнічых, меліярацыйных работ без прыняцця неабходных мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у парадку, устаноўленым артыкулам 129 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.

11. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 у паўночным напрамку да кропкі 7;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на ўсход праз кропкі 8, 9 уздоўж агароджы прыватных участкаў да кропкі 10;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на поўдзень уздоўж агароджы прыватных участкаў да кропкі 11, далей ва ўсходнім напрамку да кропкі 12; далей на поўдзень да кропкі 13; далей у заходнім напрамку ўздоўж агароджы прыватнага участка да кропкі 14; далей на поўдзень да кропкі 15;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 у заходнім напрамку да кропкі 6.

12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

будаўніцтва і рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў вышэй за 8 метраў ад зямлі да вышэйшай кропкі даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

рэканструкцыя і мадэрнізацыя дысгарманічнай забудовы, за выключэннем яе зносу;

усталяванне з боку прылеглых вуліц агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 метра і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-
культурнай каштоўнасці «Будынак былой міквы»
ў аграгарадку Зембін Барысаўскага раёна Мінскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.