Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 21.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

29 верасня 2023 г. № 141

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква» ў в. Чырвоны Партызан Добрушскага раёна Гомельскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква» ў в. Чырвоны Партызан Добрушскага раёна Гомельскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
29.09.2023 № 141

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква» ў в. Чырвоны Партызан Добрушскага раёна Гомельскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Царква» ў в. Чырвоны Партызан Добрушскага раёна Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры (далей – Кодэкс).

2. «Царква» ў в. Чырвоны Партызан Добрушскага раёна Гомельскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 313Г000280.

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Калбовічам Яўгенам Канстанцінавічам па заказе рэлігійнай абшчыны «Прыход храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы аг. Чырвоны Партызан Добрушскага раёна Гомельскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах зямельнага ўчастка, на якім размяшчаецца гісторыка-культурная каштоўнасць.

7. Ахоўная зона вызначана, зыходзячы з умоў неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, і супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па знешнім баку агароджы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на паўночны ўсход ад кропкі 1 да кропкі 2;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па знешнім баку агароджы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на паўднёвы ўсход ад кропкі 2 да кропкі 3;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па знешнім баку агароджы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на паўднёвы захад ад кропкі 3 праз кропку 4 да кропкі 5;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па знешнім баку агароджы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці на паўночны захад ад кропкі 5 праз кропку 10 да кропкі 1.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

дзейнасць, якая прыводзіць да пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы;

устройства непразрыстай агароджы і без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колеру;

правядзенне земляных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі ў непасрэднай блізкасці да гісторыка-культурнай каштоўнасці з улікам стварэння неабходных умоў для ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

11. Мяжой зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на паўднёвы захад да кропкі 6, далей паварочвае на паўднёвы ўсход да кропкі 7 і ідзе паралельна сцяне будынка сельскага дома культуры па вул. Чырвонапартызанскай, 1А да кропкі 8;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на паўночны захад да кропкі 9;

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Чырвонапартызанскай ад кропкі 9 да кропкі 10;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па агароджы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі 10 да кропкі 5.

12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў і (або) надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню канька даху;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоду для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей гісторыка-культурнай каштоўнасці;

усталяванне з боку вуліц агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,2 м і без выкарыстання традыцыйных форм, матэрыялаў і колеру.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

13. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання існуючага прыроднага асяроддзя, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

14. Мяжой зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на паўночны ўсход праз кропку 5 да кропкі 11;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 11 да кропкі 12;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 12 паралельна вул. Маладзёжнай на поўдзень да кропкі 13 і далей на паўднёвы захад да кропкі 7;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на паўночны захад да кропкі 6.

15. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый, рамонту і (або) рэканструкцыі існуючых;

добраўпарадкаванне тэрыторыі і іншая дзейнасць, якія парушаюць характар традыцыйнага ландшафту і рэльефу, акрамя работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі з выкарыстаннем традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

размяшчэнне рэкламных канструкцый, акрамя аб’ектаў візуальна-адраснай арыентацыі, якія не ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак).

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Царква»
ў в. Чырвоны Партызан
Добрушскага раёна
Гомельскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.