![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
15 верасня 2023 г. № 133
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Полацка» і нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца на тэрыторыі гістарычнага цэнтра г. Полацка
На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Полацка» і нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца на тэрыторыі гістарычнага цэнтра г. Полацка (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Полацка» і нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца на тэрыторыі гістарычнага цэнтра г. Полацка
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Полацка» і нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія знаходзяцца на тэрыторыі гістарычнага цэнтра г. Полацка (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Праект зон аховы распрацаваны для нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), якія пералічаны ў дадатку 1.
3. Праект зон аховы распрацаваны ўнітарным прадпрыемствам «БЕЛНІІПГОРАДАБУДАЎНІЦТВА» ў складзе праекта «Дэталёвы план гістарычнага цэнтра г. Полацка з праектам рэгенерацыі гістарычнай забудовы» па заказе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей, зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей і наступныя зоны аховы: ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона), зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона рэгулявання забудовы), зона аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы ландшафту) і зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя)).
Межы тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей і межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.
Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 2).
Спіс аб’ектаў шэраговай гістарычнай забудовы дадаецца (дадатак 3).
Спіс геаграфічных каардынат межаў зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 4).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ
7. Праектам зон аховы ўстаноўлены межы тэрыторый для гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія пералічаны ў пунктах 1–8 дадатка 1.
8. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр г. Полацка» абмежавана з поўначы – лініяй забудовы паўднёвага боку вул. Кастрычніцкай; з усходу – лініяй забудовы заходняга боку вул. Юбілейнай; з поўдня – умоўнай лініяй, якая ідзе па восевай лініі вул. Дзяржынскага ад перакрыжавання з вул. Юбілейнай да павароту вуліцы ў раёне Касцёла Андрэя Баболі (вул. Дзяржынскага, 50), далей з усходу на захад па ўмоўнай лініі на поўнач ад могілак «Фатынаўка» да рэчышча ручая Свінец, далей па ручаю да былой паўднёвай пратокі р. Заходняя Дзвіна (Чорная рэчка), па ёй далей на захад да р. Заходняя Дзвіна, затым па паўднёвым беразе р. Заходняя Дзвіна да ўмоўнай лініі, якая перпендыкулярна перасякае раку ў месцы заходняга павароту вул. Гастэлы на супрацьлеглым баку ракі; з захаду – умоўнай лініяй, якая ідзе ад р. Заходняя Дзвіна па восевай лініі заходняй часткі вул. Гастэлы, далей па восевай лініі вул. Багдановіча (ад скрыжавання з паўднёвым бокам пр-та Міру да месца найбольшага збліжэння з вул. Шанягіна), далей на паўночны ўсход па восевай лініі вул. Шанягіна, затым на паўночны ўсход па мяжы шматпавярховай забудовы і прыватнага сектара да вул. Міронавай, далей па восевай лініі вул. Міронавай да яе перакрыжавання з вул. Кастрычніцкай, і ідзе праз кропкі 1, 2, 3, 6, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15, 16, 17, 18, 19, 20 згодна з дадаткам 2.
9. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» размешчана на правым беразе р. Палата ў паўночна-заходняй частцы 2-га зав. Фрунзе, з усходу і захаду абмежавана нізінай, з поўначы – азярцом (старыцай р. Палата).
Мяжой тэрыторыі з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 71, 72, 73 згодна з дадаткам 2.
10. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Селішча» размешчана на правым беразе р. Палата на паўднёвы ўсход ад тэрыторыі гарадзішча, з усходу абмежавана вул. Еўфрасінні Полацкай, з поўначы – мясцовым праездам паміж прыватнай забудовай і будынкам па вул. Еўфрасінні Полацкай, 19, з паўночнага захаду – нізінай.
Мяжой тэрыторыі з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 74, 75, 76 згодна з дадаткам 2.
11. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Верхні замак» размешчана на мысе правага берага р. Заходняя Дзвіна, пры ўпадзенні ў яе р. Палата.
Мяжой тэрыторыі з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 77, 78, 79, 80, згодна з дадаткам 2.
12. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ніжні замак з валам Івана Грознага» прымыкае да тэрыторыі Верхняга замка з усходняга боку.
Мяжой тэрыторыі з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 81, 82, 83, 84 згодна з дадаткам 2.
13. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Запалоцкі пасад» размешчана ўздоўж правага берага р. Заходняя Дзвіна на захад ад тэрыторыі Верхняга замка за р. Палата, на захадзе абмежавана тэрыторыяй Заходняй часткай Запалоцкага пасада, на поўначы – межамі гістарычнага цэнтра г. Полацка.
Мяжой тэрыторыі з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 85, 86, 87, 55, 56 згодна з дадаткам 2.
14. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Вялікі пасад» размешчана ўздоўж правага берага р. Заходняя Дзвіна на ўсход ад тэрыторыі Верхняга і Ніжняга замкаў, на поўначы абмежаваны р. Палата, на ўсходзе – былым ровам, які ішоў ад месца павароту на поўнач р. Палата (на ўсход ад Чырвонага моста) да р. Заходняя Дзвіна (у раёне збліжэння з ёю сучаснай вул. Свярдлова).
Мяжой тэрыторыі з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 67, 88, 89, 62, 63, 64, 65 згодна з дадаткам 2.
15. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Задвінскія пасады (Востраў, Крыўцоў пасад)» размешчана ўздоўж левага берага р. Заходняя Дзвіна ў межах левабярэжнай часткі тэрыторыі гістарычнага цэнтра г. Полацка.
Мяжой тэрыторыі з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 11, 68, 69, 70, 6, 7, 8, 9, 10 згодна з дадаткам 2.
16. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей павінны выконвацца патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
На тэрыторыю гісторыка-культурных каштоўнасцей распаўсюджваюцца рэжымы ўтрымання і выкарыстання ахоўнай зоны.
На тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей – помнікаў археалогіі, пералічаных у пунктах 2–8 дадатка 1, забараняецца правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
17. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і стварэння спрыяльных умоў для іх успрымання.
18. Ахоўная зона ўключае тэрыторыю гісторыка-культурных каштоўнасцей.
19. Межамі ахоўнай зоны згодна з дадаткам 2 з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Кастрычніцкай ад вул. Міронавай да вул. Юбілейнай ад кропкі 1 да кропкі 2;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Юбілейнай ад вул. Кастрычніцкай да вул. Дзяржынскага ад кропкі 2 да кропкі 3;
на поўдні – лінія, якая ідзе па восевай лініі вул. Дзяржынскага ад вул. Юбілейнай да вул. Партызанскай ад кропкі 3 да кропкі 4; далей уздоўж усходняй і паўночнай мяжы могілак «Фатынаўка» і ўздоўж паўднёвай мяжы ўчастка па вул. Крынічнай, 2а да рэчышча ручая – кропкі 4, 5, 6, 7, 8; далей – па ручаю да былой паўднёвай пратокі р. Заходняя Дзвіна (Чорная рэчка), па ёй далей на захад да р. Заходняя Дзвіна і ўздоўж левага берага р. Заходняя Дзвіна на адлегласць 390 м – кропкі 8, 9, 10, 11, 12;
на захадзе – лінія, якая ідзе перпендыкулярна берагу р. Заходняя Дзвіна ад кропкі 12 да кропкі 13; далей – па восевай лініі заходняй часткі вул. Гастэлы, вул. Багдановіча, вул. Шанягіна – кропкі 13, 14, 15, 16, 17; далей уздоўж паўднёвага фасада дома па вул. Шанягіна, 9 і ўздоўж заходняй мяжы ўчасткаў забудовы цотнага боку вул. Міронавай – кропкі 17, 18, 19, 20; далей – па восевай лініі вул. Міронавай да вул. Кастрычніцкай ад кропкі 20 да кропкі 1.
20. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану будынкаў і збудаванняў гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне (у тым ліку змяненне параметраў будынкаў, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў) і пагаршэнне ўмоў іх успрымання;
змяненне гістарычнай планіровачнай структуры;
будаўніцтва транспартных магістралей, эстакад, мастоў і іншых буйнапамерных інжынерных збудаванняў;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;
правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам;
страта адметных духоўных, мастацкіх і (або) дакументальных вартасцей аб’ектаў, якія маюць гісторыка-архітэктурную і мастацкую вартасць і шэраговай гістарычнай забудовы, якая не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці;
узвядзенне будынкаў перыметральнай забудовы кварталаў без уліку гісторыка-архіўных і бібліяграфічных матэрыялаў аб страчанай гістарычнай забудове (пры іх наяўнасці);
узвядзенне новых будынкаў у перыметральнай забудове кварталаў у межах вул. Еўфрасінні Полацкай, праезда Замкавага, вул. Стралецкай, вул. Ніжне-Пакроўскай, вул. Свярдлова, вул. Францыска Скарыны; у межах вул. Кастрычніцкай, вул. Еўфрасінні Полацкай, края верхняй тэрасы правага берага р. Палата; на перакрыжаванні вул. Пушкіна – вул. Францыска Скарыны; на ўчастку па вул. імя 23-х Гвардзейцаў, 4а (тэрыторыя кварталаў па тыпу I) без выкарыстання гістарычнага модуля па працягласці фасадаў і вышэй максімальнай адзнакі даху прылягаючых гістарычных будынкаў, размешчаных па лініі забудовы і на процілеглым баку вуліцы (пры адсутнасці звестак аб існаванні гістарычнай забудовы); на ўнутрыквартальнай тэрыторыі – забудова пераменнай павярховасці вышэй за 11 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху (вышэй за 3 паверхі), пры неабходнасці – пасля распрацоўкі праектаў рэгенерацыі кварталаў;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, а таксама рэканструкцыя існуючай забудовы ў межах вул. Крынічнай, вул. Тусналобавай–Марчанка, берага ручая, паўночнай мяжы могілак «Фатынаўка», праезда да вул. Дзяржынскага; у межах вул. Дзяржынскага, вул. імя 23-х Гвардзейцаў, вул. Ткачэнка, зав. Сялянскага; на перакрыжаванні вул. Дзяржынскага – вул. Юбілейнай; у межах вул. Шанягіна – 6-га зав. Міронава (тэрыторыя кварталаў па тыпу II) – пераменнай павярховасці вышэй за 13 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху (вышэй за 3 паверхі з мансардай);
узвядзенне будынкаў у перыметральнай забудове кварталаў у межах вул. Ніжне-Пакроўскай, вул. Юбілейнай, пр-та Францыска Скарыны, вул. Гогаля, вул. Францыска Скарыны, вул. Свярдлова; у межах вул. Еўфрасінні Полацкай, Кастрычніцкай, края верхняй тэрасы яра на паўночны ўсход ад гарадзішча; на перакрыжаванні вул. Пушкіна – вул. Францыска Скарыны і вул. Камуністычнай (тэрыторыя кварталаў па тыпу III) без выкарыстання гістарычнага модуля па працягласці фасадаў і вышэй максімальнай адзнакі даху прылягаючых гістарычных будынкаў, размешчаных па лініі забудовы і на процілеглым баку вуліцы (пры адсутнасці звестак аб існаванні гістарычнай забудовы); на ўнутрыквартальнай тэрыторыі – забудова пераменнай павярховасці вышэй за 17 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху (вышэй за 5 паверхаў);
узвядзенне будынкаў у перыметральнай забудове кварталаў у межах пр-та Францыска Скарыны, вул. Юбілейнай, вул. Камуністычнай, вул. Пушкіна, вул. Францыска Скарыны, вул. Гогаля; у межах вул. Камуністычнай, вул. Юбілейнай, вул. Кастрычніцкай (тэрыторыя кварталаў па тыпу IV) вышэй максімальнай адзнакі даху прылягаючых гістарычных будынкаў, размешчаных па лініі забудовы; на ўнутрыквартальнай тэрыторыі – забудова пераменнай павярховасці вышэй за 20 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху (вышэй за 6 паверхаў);
узвядзенне будынкаў у перыметральнай забудове кварталаў у межах вул. Францыска Скарыны, вул. Пушкіна, вул. Кастрычніцкай, края верхняй тэрасы левага берага р. Палата (тэрыторыя кварталаў па тыпу V) вышэй за 17 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху (вышэй за 5 паверхаў); на ўнутрыквартальнай тэрыторыі – забудова пераменнай павярховасці вышэй за 23 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху (вышэй за 7 паверхаў);
змяненне характару сядзібнай забудовы ў межах вул. Тусналобавай-Марчанка, вул. Кветкавай, вул. Юбілейнай, вул. Дзяржынскага; у межах вул. Гастэла, вул. Шанягіна, краю верхняй тэрасы правага берага р. Палата і берага р. Западная Дзвіна; у межах вул. Шанягіна, вул. Міронавай, паўночнай і ўсходняй мяжы сядзібнай забудовы па вул. Міронавай і 1–5-му завулкам Міронавай (тэрыторыя кварталаў па тыпу VI), узвядзенне або рэканструкцыя будынкаў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху (вышэй за 1 паверх з мансардай, 2 паверхі); усталяванне непразрыстай агароджы вышэй за 1,5 м;
новае будаўніцтва на тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей «Гарадзішча» і «Селішча», акрамя рэканструкцыі існуючай сядзібнай забудовы з захаваннем яе параметраў і традыцыйных матэрыялаў (дрэва), не вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху (вышэй за 1 паверх з мансардай); усталяванне непразрыстай агароджы вышэй за 1,5 м;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, якое вядзе да змянення гістарычнай планіроўкі (у тым ліку выкарыстанне нехарактэрных матэрыялаў і прыёмаў пакрыцця вуліц і пешаходных дарожак, элементаў асвятлення, малых архітэктурных формаў і іншае); усталяванне агародж на ўнутрыквартальных тэрыторыях, якія вядуць да пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей;
правядзенне работ па рэканструкцыі транспартнай інфраструктуры (у тым ліку аўтамабільных стаянак, парковак і іншых аб’ектаў), якія вядуць да змянення гістарычнай планіроўкі;
змяненне (ці страта) элементаў гістарычнага ландшафту і новае будаўніцтва на азелянённых тэрыторыях агульнага карыстання, прылеглых да тэрыторыі гарадзішча, селішча, Верхняга і Ніжняга замкаў, уздоўж берагоў р Заходняя Дзвіна, р. Палата, р. Бяльчанка, ручая Малая Бяльчанка, безымяннага ручая, парка па вул. Тусналобавай-Марчанка (на востраве); памяншэнне бульвараў уздоўж пр-та Францыска Скарыны і вул. Гогаля; дапускаецца расчыстка берагоў і руслаў рэк, ручаёў ва ўстаноўленым парадку.
21. Работы на тэрыторыі гісторыка культурнай каштоўнасці «Верхні замак» праводзіць у адпаведнасці з распрацаваным праектам рэгенерацыі (тэрыторыя кварталаў па тыпу I*). Для тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Ніжні замак» магчыма захаванне або рэканструкцыя склаўшайся сядзібнай забудовы па вул. Стралецкай, 1-му зав. Горкага і 3-му зав. Горкага з захаваннем яе параметраў і традыцыйных матэрыялаў, не вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху (не вышэй за 1 паверх з мансардай, 2 паверхі) і ўсталяванне непразрыстай агароджы не вышэй за 1,5 м.
Забараняецца рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў навучальна-спартыўнай установы «Полацкая спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву № 2» з павелічэннем параметраў.
22. Пры распрацоўцы праектаў рэканструкцыі і мадэрнізацыі забудовы неабходна прадугледжваць мерапрыемствы па нейтралізацыі дысгарманічных будынкаў.
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
23. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гістарычна абумоўленай сістэмы планіроўкі, архітэктурнага, прыроднага акружэння і прасторавай структуры, для замацавання значэння гісторыка-культурных каштоўнасцей у антрапагенным і (або) прыродным асяроддзі, стварэння неабходных умоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама для рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
24. Зона рэгулявання забудовы мае два рэжымы ўтрымання і складаецца з трох участкаў .
Агульная плошча зоны рэгулявання забудовы складае 7,6 га.
25. Межамі ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання згодна з дадаткам 2 з’яўляюцца:
на захадзе, паўночным усходзе і паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж знешняй мяжы сядзібнай забудовы на ўсход ад вул. Багдановіча (участкі дамоў па вул. Набярэжнай, 1, 2, 3, 4, 10) – кропкі 21, 22, 23, 24.
26. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:
будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх аб’ектаў і збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
узвядзенне або рэканструкцыя будынкаў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху (вышэй за 1 паверх з мансардай, 2 паверхі); усталяванне непразрыстай агароджы вышэй за 1,5 м.
27. Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання згодна з дадаткам 2 з’яўляюцца:
на поўначы, усходзе і поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж паўночнай і ўсходняй мяжы ўчастка дзяржаўнай установы адукацыі «Базавая школа № 9 імя А.С.Пушкіна г. Полацка» – кропкі 25, 26, 27; далей – уздоўж края верхняй тэрасы правага берага р. Палата да праезнай часткі вул. Кастрычніцкай – кропкі 27, 28, 29, 30; уздоўж вул. Кастрычніцкай да праезнай часткі вул. Еўфрасінні Полоцкай ад кропкі 30 да кропкі 31;
на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Еўфрасінні Полоцкай ад вул. Кастрычніцкай да паўночнай мяжы ўчастка дзяржаўнай установы адукацыі «Базавая школа № 9 імя А.С.Пушкіна г. Полацка» ад кропкі 31 да кропкі 25.
28. Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання згодна з дадаткам 2 з’яўляюцца:
на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Кастрычніцкай ад усходняй мяжы ўчастка дома па вул. Кастрычніцкай, 68 да праезнай часткі вул. Еўфрасінні Полацкай ад кропкі 32 да кропкі 33;
на ўсходзе і поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Еўфрасінні Полацкай ад вул. Кастрычніцкай да праезда ўздоўж лініі чыгункі, далей – уздоўж праезда да мяжы ўчастка па вул. Сушкова, 36 – кропкі 33, 34, 35;
на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж усходняй мяжы ўчасткаў па вул. Сушкова, 36, уздоўж усходняй мяжы ўчасткаў дамоў па вул. Матросава, 7 і 5 і ўсходняй мяжы ўчастка па вул. Зыгіна, 4 – кропкі 35, 36, 37; далей – па ўсходняй мяжы ўчастка дома па вул. Зыгіна, 5 і ўчасткаў дамоў па 1-му зав. Кастрычніцкаму, 9, 7, 5, 3, далей – уздоўж усходняй мяжы ўчастка дома па вул. Кастрычніцкай, 68 – кропкі 37, 38, 32.
29. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:
будаўніцтва прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх аб’ектаў і збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышэй за 14 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху (вышэй за 4 паверхі);
рэканструкцыя існуючай шэраговай гістарычнай забудовы з павелічэннем параметраў будынкаў, а таксама неабгрунтаванае змяненне характару архітэктуры фасадаў дадзеных будынкаў.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
30. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю «Гістарычны цэнтр г. Полацка».
31. Зона аховы ландшафту складаецца з трох участкаў.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 14,9 га.
32. Межамі першага ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 2 з’яўляюцца:
на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж усходняй і паўночнай мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання – кропкі 30, 29, 28, 27, 26, 25; далей – уздоўж праезнай часткі вул. Еўфрасінні Полоцкай да лініі чыгункі на адлегласць 45 м ад кропкі 25 да кропкі 39;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе паралельна лініі чыгункі ад вул. Еўфрасінні Полоцкай да р. Палата і далей – да перасячэння з умоўнай лініяй уздоўж заходняй мяжы ўчасткаў па вул. Вакзальнай, 2б, 2а ад кропкі 39 да кропкі 40;
на ўсходзе і паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж заходняй мяжы ўчасткаў па вул. Вакзальнай, 2б, 2а і заходняй мяжы ўчастка па вул. Кастрычніцкай, 60 да шматпавярховага жылога дома па вул. Кастрычніцкай, 58 – кропкі 40, 41, 42, 43, 44, 45; далей – па пешаходнай дарожцы да вул. Кастрычніцкай і ўздоўж праезнай часткі вул. Кастрычніцкай да мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання – кропкі 45, 46, 30.
33. Межамі другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на захадзе – лінія, якая ідзе па адхону пуцеправода па вул. Багдановіча ад мяжы ахоўнай зоны да ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання ад кропкі 47 да кропкі 48; далей уздоўж усходняй і заходняй мяжы ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання – кропкі 48, 22, 23, 24, 21; далей – уздоўж адхону пуцеправода па вул. Багдановіча на адлегласць 120 м ад кропкі 21 да кропкі 49;
на поўдні – лінія, якая ідзе па мяжы ўчастка ворнай зямлі да заходняй мяжы тэрыторыі могілак ад кропкі 49 да кропкі 50; далей – уздоўж паўднёвай мяжы тэрыторыі могілак і ў створы з гэтай мяжой на адлегласць 210 м да грунтовай дарогі ад кропкі 50 да кропкі 51; далей па грунтовай дарозе да мяжы ахоўнай зоны – кропкі 51, 52, 53, 54;
на поўначы і паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёвай мяжы ахоўнай зоны – кропкі 54, 10, 11, 47.
34. Межамі трэцяга ўчастка зоны аховы ландшафту згодна з дадаткам 2 з’яўляюцца:
на поўначы, усходзе і паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па мяжы могілак «Фатынаўка» па вул. Дзяржынскага.
35. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;
пашкоджанне і знішчэнне надмагільных помнікаў на тэрыторыі ўчасткаў гістарычных могілак, якія маюць гістарычную і мастацкую вартасць;
змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама санітарных рубак);
пракладка транспартных камунікацый.
ГЛАВА 6
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
36. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для выяўлення, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў і артэфактаў і ўключае тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей «Гарадзішча», «Селішча», «Верхні замак», «Ніжні замак з валам Івана Грознага», «Запалоцкі пасад», «Вялікі пасад», «Задзвінскія пасады (Востраў, Крыўцоў пасад)».
37. Зона аховы культурнага пласта (слоя) складаецца з двух участкаў.
Плошча зоны аховы культурнага пласта (слоя) складае 164,6 га.
38. Межамі першага ўчастка зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам 2 з’яўляюцца:
на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы ахоўнай зоны ад правага берага р. Заходняя Дзвіна ўздоўж праезнай часткі вул. Гастэла да вул. Багдановіча – кропкі 13, 14, 15;
на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Якуба Коласа і ўздоўж знешняй мяжы сядзібнай забудовы па вул. Гвардзейскай, зав. Млынаваму, вул. Міхайлаўскай да берага р. Палата – кропкі 15, 55, 56, 57; далей уздоўж левага берага р. Палата да старога русла ракі ад кропкі 57 да кропкі 58; уздоўж русла ракі і берага става, па мяжы ўчасткаў па 2-му зав. Фрунзе, 12, 10, 8 і па ўнутрыквартальнаму праезду да вул. Еўфрасінні Полацкай – кропкі 17, 18, 19, 20; уздоўж вул. Еўфрасінні Полацкай да р. Палата і ўздоўж левага берага р. Палата – кропкі 61, 62, 63; далей – па праезду паміж участкамі па вул. Францыска Скарыны, 19 і 21, уздоўж вул. Францыска Скарыны да вул. Свярдлова – кропкі 63, 64, 65, 66;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж вул. Свярдлова да берага р. Заходняя Дзвіна ад кропкі 66 да кропкі 67;
на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж правага берага р. Заходняя Дзвіна ад кропкі 67 да кропкі 13.
39. Межамі другога ўчастка зоны аховы культурнага пласта (слоя) згодна з дадаткам 2 з’яўляюцца:
на поўначы і ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж левага берага р. Заходняя Дзвіна ад вусця ручая да вул. Юбілейнай і ўздоўж адхона па вул. Юбілейнай да вул. Дзяржынскага – кропкі 11, 68, 69;
на поўдні і паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па мяжы ахоўнай зоны ад вул. Юбілейнай уздоўж вул. Дзяржынскага ад кропкі 69 да кропкі 70; далей – па ўнутрыквартальнаму праезду да могілак «Фатынаўка» ад кропкі 70 да кропкі 6; па паўночнай мяжы могілак «Фатынаўка» і ўздоўж мяжы ахоўнай зоны да р. Заходняя Дзвіна – кропкі 6, 7, 8, 9, 10, 11.
40. У зоне аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Пералік гісторыка-культурных каштоўнасцей
№ |
Назва |
Датаванне |
Месцазнаходжанне |
Шыфр |
Катэгорыя |
1 |
Гістарычны цэнтр г. Полацка |
XI–XX стагоддзі |
г. Полацк зав. Бальнічны, 6/1 (інв. № 250/С-26357), 6/2 (інв. № 250/С-26360); вул. Войкава, 5 (інв. № 250/С-27913), 7 (інв. № 250/С-165), 10 (інв. № 250/С-28347, ліцер Д 1/к); вул. Гогаля, 8 (інв. № 250/С-2429), 15 (інв. № 250/С-31763); вул. Еўфрасінні Полацкай, 26 (інв. № 250/С-25000); вул. Замкавая, 15 (інв. № 250/С-28200); вул. Камуністычная, 11 (інв. № 250/С-26057, ліцер 1Г2/к), 18 (інв. № 250/С-2404); вул. Краснова, 26 (інв. № 250/С-1937); вул. Ніжнепакроўская, 17 (інв. № 250/С-29053), 19 (інв. № 250/С-2841), 25 (інв. № 250/С-3737), 31 (інв. № 250/С-2551), 38 (інв. № 250/С-33739), 40 (інв. № 250/С-1807), 43 (інв. № 250/С-2530); вул. Пушкіна, 14 (інв. № 250/С-25420), 15 (інв. № 250/С-4011); вул. Свярдлова, 4 (інв. № 250/С-20872), 5 (інв. № 250/С-12872); вул. Стралецкая, 5 (інв. № 250/С-1637), 5/1 (інв. № 250/С-1639), 14 (інв. № 250/С-17979), 20 (інв. № 250/С-3732); вул. Ткачэнкі, 6 (інв. № 250/С-1891); вул. Талстога, 6 (інв. № 250/С-31586); вул. Францыска Скарыны, 8 (інв. № 250/С-13222), 43 (інв. № 250/С-11358, № 250/С-11359); пр-т Францыска Скарыны, 7 (інв. № 250/С-250), 9 (інв. № 250/С-244), 10 (інв. № 250/С-31523, ліцер 1Б3/к), 11 (інв. № 250/С-2463), 13 (інв. № 250/С-27689), 14 (інв. № 250/С-2465), 16 (інв. № 250/С-2445), 18 (інв. № 250/С-2446), 20 (інв. № 250/С-31594), 21 (інв. № 250/С-2532), 22 (інв. № 250/С-2612), 24 (інв. № 250/С-31165), 29 (інв. № 250/С-20938), 32 (інв. № 250/С-14335), 33 (інв. № 250/С-20963, ліцер А4/к); вул. Энгельса, 3 (інв. № 250/С-247), 4 (інв. № 250/С-2666), 8 (інв. 250/С-28711, ліцер А2/к) |
212Е000600 |
2 |
2 |
гарадзішча |
VIII–XIV стагоддзі |
г. Полацк, на правым беразе р. Палата, у паўночна-заходняй частцы 2-га зав. Фрунзе, з усходу і захаду абмежавана нізінай, з поўначы – азярцом (старыцай р. Палата) |
211В000634 |
1 |
3 |
селішча |
IX–XVI стагоддзі |
г. Полацк, на правым беразе р. Палата, на паўднёвы ўсход ад гарадзішча, з усходу абмежавана вул. Еўфрасінні Полацкай, з поўначы – правулкам паміж прыватнай забудовай і будынкам № 19 па вул. Еўфрасінні Полацкай, з паўночнага захаду – нізінай |
212В000635 |
2 |
4 |
Верхні замак |
XI–XVII стагоддзі |
г. Полацк, на мысе правага берага р. Заходняя Дзвіна, пры ўпадзенні ў яе р. Палата |
211В000636 |
1 |
5 |
Ніжні замак з валам Івана Грознага |
XVI–XVII стагоддзі |
г. Полацк, прымыкае да Верхняга замка з усходняга боку |
212В000637 |
2 |
6 |
Запалоцкі пасад |
X–XVIII стагоддзі |
г. Полацк, уздоўж правага берага р. Заходняя Дзвіна, на захад ад Верхняга замка за р. Палата, на захадзе абмежаваны Заходняй часткай Запалоцкага пасада, на поўначы – межамі гістарычнага цэнтра г. Полацка |
213В000638 |
3 |
7 |
Вялікі пасад |
XI–XVIII стагоддзі |
г. Полацк, уздоўж правага берага р. Заходняя Дзвіна, на усход ад Верхняга і Ніжняга замкаў, на поўначы абмежаваны р. Палата, на усходзе – былым ровам, які ішоў ад месца павароту на поўнач р. Палата (на усход ад Чырвонага моста) да р. Заходняя Дзвіна (у раёне збліжэння з ёю сучаснай вул. Свярдлова) |
213В000950 |
3 |
8 |
Задзвінскія пасады (Востраў, Крыўцоў пасад) |
XI–XVIII стагоддзі |
г. Полацк, уздоўж левага берага р. Заходняя Дзвіна, у межах левабярэжнай часткі тэрыторыі гістарычнага цэнтра г. Полацка |
213В000951 |
3 |
9 |
Сафійскі сабор |
1044–1066 гады, |
г. Полацк, вул. Замкавая, 1 (інв. № 250/С-31609) |
210Г000606 |
0 |
10 |
Барысаў камень |
XII стагоддзе |
г. Полацк, у заходняй частцы Верхняга замку, каля Сафійскага сабора |
212В000608 |
2 |
11 |
забудова вул. Войкава |
канец XIX – пачатак ХХ стагоддзя |
г. Полацк, вул. Войкава, 1 (інв. № 250/С-31608), 6 (інв. № 250/С-13231), 8 (інв. № 250/С-19830) |
213Г000607 |
3 |
12 |
былыя правіянцкія склады |
1773–1775 гады |
г. Полацк, вул. Замкавая, 5 (інв. № 250/С-31526) |
212Г000609 |
2 |
13 |
будынак |
пачатак ХХ стагоддзя |
г. Полацк, вул. Замкавая, 12а/1 (інв. № 250/С-28759, ліцер Г 3/к) |
213Г000610 |
3 |
14 |
ансамбль плошчы Свабоды (былая Парадная, Корпусная): |
канец XVIII–XX стагоддзя |
г. Полацк, пл. Свабоды |
212Г000611 |
2 |
15 |
будынак павятовага і ніжняга земскага судоў |
канец XVIII стагоддзя |
г. Полацк, праезд Замкавы, 2 (інв. № 250/С-18470) |
213Г000952 |
3 |
16 |
дом віцэ-губернатара |
1775–1778 гады |
г. Полацк, праезд Замкавы, 2а (інв. № 250/С-31315) |
212Г000953 |
2 |
17 |
дом каменданта |
канец XVIII стагоддзя |
г. Полацк, праезд Замкавы, 4 (інв. № 250/С-11887) |
212Г000954 |
2 |
18 |
будынак магістрата |
1778–1784 гады |
г. Полацк, пр-т Францыска Скарыны, 4 (інв. № 250/С-2441) |
212Г000955 |
2 |
19 |
дом губернатара |
канец XVIII стагоддзя |
г. Полацк, пр-т Францыска Скарыны, 6 (інв. № 250/С-27841) |
212Г000956 |
2 |
20 |
Верхнія і Ніжнія ўправы |
1778–1784 гады |
г. Полацк, пр-т Францыска Скарыны, 8 (інв. № 250/С-287) |
212Г000957 |
2 |
21 |
дом генерал-губернатара |
канец XVIII стагоддзя |
г. Полацк, пр-т Францыска Скарыны, 8а (інв. № 250/С-31592) |
213Г000958 |
3 |
22 |
помнік героям Айчыннай вайны 1812 года |
1848–1850, 2010 гады |
г. Полацк, у цэнтры пл. Свабоды |
|
|
23 |
Комплекс былога езуіцкага калегіума |
XVIII стагоддзе, |
г. Полацк, скрыжаванне вул. Стралецкай і вул. Замкавай пабудовы |
211Г000612 |
1 |
24 |
калегіум (карпусы А, Б, В, Г, Д) |
1749–1760, 1911–1913 гады |
г. Полацк, вул. Стралецкая, 4а (інв. № 250/С-28016) |
212Г000959 |
2 |
25 |
будынак былой бурсы (корпус Ж) |
1789, 1912–1928 гады |
г. Полацк, вул. Стралецкая, 4 (інв. 250/С-31308) |
212Г000960 |
2 |
26 |
гаспадарчыя пабудовы (карпусы I і К) |
1765, 1957–1961 гады |
г. Полацк, вул. Стралецкая, 4/2 (інв. № 250/С-31310) |
212Г000961 |
2 |
27 |
будынак (корпус Е) |
1912–1913 гады |
г. Полацк, вул. Стралецкая, 4/1 (інв. № 250/С-31309) |
213Г000962 |
3 |
28 |
падпорная сцяна |
1800–1820, 1912–1914 гады |
г. Полацк, вул. Стралецкая, з паўднёвага боку тэрыторыі калегіума |
213Г000963 |
3 |
29 |
комплекс былога кляштара бернардзінцаў: |
1758 год |
г. Полацк, вул. імя 23 Гвардзейцаў |
212Г000613 |
2 |
30 |
кляштарны корпус |
1758 год |
г. Полацк, вул. імя 23 Гвардзейцаў, 4а (інв. № 250/С-28353) |
212Г000964 |
2 |
31 |
руіны касцёла Дзевы Марыі |
1758 год |
г. Полацк, на ўсход ад кляштарнага корпуса |
213Г000965 |
3 |
32 |
будынак пякарні |
XVIII–XIX стагоддзі |
г. Полацк, вул. імя 23 Гвардзейцаў, 4а/10 (інв. № 250/-29599) |
|
|
33 |
гаспадарчая пабудова |
XVIII–XIX стагоддзі |
г. Полацк, вул. імя 23 Гвардзейцаў, 4а/4 (інв. № 250/-134485) |
|
|
34 |
забудова вул. Ніжне-Пакроўская |
канец XVIII – пачатак ХХ стагоддзя |
г. Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, 6 (інв. № 250/С-1174), |
213Г000614 |
3 |
35 |
былая лютэранская кірха |
1888 год |
г. Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, 11 (інв. № 250/С-31611) |
213Г000615 |
3 |
36 |
корпус былога кляштара францысканцаў |
XVIII стагоддзе |
г. Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, 20 (інв. № 250/С-31709) |
212Г000616 |
2 |
37 |
ансамбль Богаяўленскага манастыра: |
XVIII стагоддзе |
г. Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская |
212Г000617 |
2 |
38 |
Богаяўленская царква, |
1761–1780-я гады |
г. Полацк, вул. Ніжнепакроўская, 24 (інв. № 250/С-41594) |
212Г000966 |
2 |
|
3 фрэскавыя роспісы |
1780–1788 гады |
на ўнутранай частцы барабана царквы |
|
|
39 |
манастырскі корпус |
1780-я гады |
г. Полацк, вул. Ніжнепакроўская, 22 (інв. № 250/С-27455) |
212Г000967 |
2 |
40 |
будынак |
першая палова XIX стагоддзя |
г. Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, 30 (інв. № 250/С-2799) |
213Г000618 |
3 |
41 |
будынак («Домік Пятра I») |
першая палова XVII – 1692 год, другая трэць XIX стагоддзя |
г. Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, 33 (інв. № 250/С-31596) |
212Г000619 |
2 |
42 |
будынак |
сярэдзіна XIX стагоддзя |
г. Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, 35 (інв. № 250/С-2901) |
213Г000620 |
3 |
43 |
будынак |
пачатак XX стагоддзя |
г. Полацк, пр-т Францыска Скарыны, 1 (інв. № 250/С-31584) |
213Г000623 |
3 |
44 |
будынак былой гасцініцы «Гранд-Атэль» з прыбудовай |
другая палова XVIII, сярэдзіна XX стагоддзя |
г. Полацк, пр-т Францыска Скарыны, 3 (інв. № 250/С-2112) |
213Г000968 |
3 |
45 |
забудова вул. Еўфрасінні Полацкай |
другая палова XVIII стагоддзя, |
г. Полацк, вул. Еўфрасінні Полацкай, 1 (інв. № 250/С-1755), |
213Г000626 |
3 |
46 |
забудова вул. Леніна |
пачатак ХХ стагоддзя |
г. Полацк, вул. Леніна, |
213Г000627 |
3 |
47 |
будынак былой гасцініцы «Лондан» |
пачатак XX стагоддзя |
г. Полацк, вул. Леніна, 3 (інв. № 250/С-33493) |
213Г000969 |
3 |
48 |
будынак былой гасцініцы «Брыстоль» |
пачатак XX стагоддзя |
г. Полацк, вул. Леніна, 4 (інв. № 250/C-2569) |
213Г000970 |
3 |
49 |
будынак былой ваданапорнай вежы |
канец 1950-х – пачатак 1960-х гадоў |
г. Полацк, вул. Францыска Скарыны, 21 (інв. № 250/С-39009) |
213Г000628 |
3 |
50 |
забудова вул. Францыска Скарыны |
канец XIX – пачатак ХХ стагоддзя |
г. Полацк, вул. Францыска Скарыны, 5 (інв. № 250/С-4085), 6 (інв. № 250/С-201) |
213Г000631 |
3 |
51 |
былы дом афіцэраў |
1939 год |
г. Полацк, вул. Талстога, 8 (інв. № 250/С-31585) |
212Г000897 |
2 |
52 |
будынак |
1912 год |
г. Полацк, вул. Талстога, 15 (інв. № 250/С-25203) |
213Г000633 |
3 |
53 |
помнік Францыску Скарыне |
1974 год |
г. Полацк, пл. Францыска Скарыны |
212Ж000629 |
2 |
54 |
помнік У.М.Азіну |
1979 год |
г. Полацк, вул. Францыска Скарыны, на тэрыторыі школы (будынак № 25) |
212Ж000630 |
2 |
55 |
Брацкая магіла |
1944, 1981 гады |
г. Полацк, пл. Свабоды |
213Д000622 |
3 |
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Пералік аб’ектаў шэраговай гістарычнай забудовы
№ |
Назва |
Датаванне |
Месцазнаходжанне |
1 |
Будынак |
канец XIX – першая пал. XX ст. |
вул. Войкава, 12; |
2 |
Будынкі |
вул. Гогаля, 13а, 17; |
|
3 |
Будынкі |
вул. Еўфрасінні Полацкай, 21, 28; |
|
4 |
Будынак |
праезд Замкавы, 12; |
|
5 |
Будынак |
вул. Замкавая, 19; |
|
6 |
Будынкі |
вул. Камуністычная, 4а, 8, 12, 13, 13а, 15, 17, 20, 22, 24; |
|
7 |
Будынак |
вул. Леніна, 17; |
|
8 |
Будынкі |
вул. Ніжне-Пакроўская, 3, 5, 12, 14, 23, 32, 34, 35а, 37а, 41б, 47, 49; |
|
9 |
Будынкі |
вул. Пушкіна, 13, 13а, 18, 20, 22, 24; |
|
10 |
Будынкі |
вул. Свярдлова, 6, 10, 12; |
|
11 |
Будынак |
вул. Францыска Скарыны, 9, 12, 16; |
|
12 |
Будынкі |
вул. Энгельса, 2, 9 |
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Геаграфічныя каардынаты зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей
№ кр. |
Каардынаты |
№ кр. |
Каардынаты п.ш./у.д. |
№ кр. |
Каардынаты п.ш./у.д. |
№ кр. |
Каардынаты п.ш./у.д. |
№ кр. |
Каардынаты п.ш./у.д. |
1 |
55.495861 |
2 |
55.488403 |
3 |
55.477214 |
4 |
55.478638 |
5 |
55.478817 |
6 |
55.479354 |
7 |
55.479414 |
8 |
55.479293 |
9 |
55.481201 |
10 |
55.481772 |
11 |
55.483305 |
12 |
55.483451 |
13 |
55.485017 |
14 |
55.487472 |
15 |
55.488386 |
16 |
55.491179 |
17 |
55.492897 |
18 |
55.492823 |
19 |
55.493859 |
20 |
55.493883 |
21 |
55.481126 |
22 |
55.482210 |
23 |
55.482783 |
24 |
55.482131 |
25 |
55.497545 |
26 |
55.497020 |
27 |
55.495610 |
28 |
55.494772 |
29 |
55.494763 |
30 |
55.494041 |
31 |
55.494257 |
32 |
55.494494 |
33 |
55.494357 |
34 |
55.497942 |
35 |
55.498289 |
36 |
55.497589 |
37 |
55.495856 |
38 |
55.495841 |
39 |
55.497953 |
40 |
55.496063 |
41 |
55.495254 |
42 |
55.494908 |
43 |
55.494783 |
44 |
55.494087 |
45 |
55.493908 |
46 |
55.493109 |
47 |
55.483270 |
48 |
55.482093 |
49 |
55.479958 |
50 |
55.480083 |
51 |
55.479709 |
52 |
55.479782 |
53 |
55.480423 |
54 |
55.480624 |
55 |
55.488532 |
56 |
55.487346 |
57 |
55.487009 |
58 |
55.490446 |
59 |
55.492024 |
60 |
55.492097 |
61 |
55.491957 |
62 |
55.490328 |
63 |
55.489578 |
64 |
55.488946 |
65 |
55.488478 |
66 |
55.488274 |
67 |
55.482760 |
68 |
55.480284 |
69 |
55.477283 |
70 |
55.479069 |
71 |
55.491985 |
72 |
55.492965 |
73 |
55.491857 |
74 |
55.490846 |
75 |
55.491771 |
76 |
55.491631 |
77 |
55.488612 |
78 |
55.488886 |
79 |
55.485791 |
80 |
55.487436 |
81 |
55.486912 |
82 |
55.488923 |
83 |
55.491122 |
84 |
55.489550 |
85 |
55.487090 |
86 |
55.485494 |
87 |
55.484921 |
88 |
55.485042 |
89 |
55.487089 |
|
|