Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 12.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

11 верасня 2023 г. № 126

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Капліца-пахавальня роду Талочкаў» на тэрыторыі сельскіх могілак у в. Вялікая Ракавіца Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Капліца-пахавальня роду Талочкаў» на тэрыторыі сельскіх могілак у в. Вялікая Ракавіца Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

11.09.2023 № 126

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Капліца-пахавальня роду Талочкаў» на тэрыторыі сельскіх могілак у в. Вялікая Ракавіца Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Капліца-пахавальня роду Талочкаў» на тэрыторыі сельскіх могілак у в. Вялікая Ракавіца Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Капліца-пахавальня роду Талочкаў» на тэрыторыі сельскіх могілак у в. Вялікая Ракавіца Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000753.

3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе камунальнага ўнітарнага шматгаліновага вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Брэсцкая ЖКГ».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), яе межы і рэжымы ўтрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана з улікам навукова-даследчых работ у межах аўтэнтычнай агароджы фамільных могілак роду Талочкаў.

7. Ахоўная зона вызначана зыходзячы з патрабаванняў неабходнасці фізічнага і эстэтычнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння неабходных умоў для яе ўспрымання.

8. Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная прамая лінія даўжынёю 50 м, якая праходзіць уздоўж аўтэнтычнай агароджы (бутавы мур) ад кропкі 1 да кропкі 2;

на паўночным усходзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе ад кропкі 2 уздоўж металічнай агароджы на паўднёвы ўсход да кропкі 3;

на паўднёвым усходзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе ад кропкі 3 уздоўж аўтэнтычнай агароджы на паўднёвы захад да кропкі 4;

на паўднёвым захадзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе ўздоўж аўтэнтычнай агароджы ад кропкі 4 на паўночны захад да кропкі 1.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

ажыццяўленне дзейнасці без уліку Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;

добраўпарадкаванне, якое прыводзіць да пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, у тым ліку пасадка новых дрэў;

выкарчоўванне і пасадка дрэў, выкананне земляных работ без правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы і іншых інфармацыйных указальнікаў, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Капліца-пахавальня
роду Талочкаў» на тэрыторыі сельскіх
могілак у в. Вялікая Ракавіца
Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.