Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 12.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 жніўня 2023 г. № 119

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сядзібна-паркавы комплекс Цюндзявіцкіх: рэшткі сядзібнага дома, рэшткі флігеля і дзвюх гаспадарчых пабудоў, фрагменты парку» па вул. Школьнай у в. Галошава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сядзібна-паркавы комплекс Цюндзявіцкіх: рэшткі сядзібнага дома, рэшткі флігеля і дзвюх гаспадарчых пабудоў, фрагменты парку» па вул. Школьнай у в. Галошава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Першы намеснік Міністра

В.І.Грамада

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

28.08.2023 № 119

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сядзібна-паркавы комплекс Цюндзявіцкіх: рэшткі сядзібнага дома, рэшткі флігеля і дзвюх гаспадарчых пабудоў, фрагменты парку» па вул. Школьнай у в. Галошава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці

ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сядзібна-паркавы комплекс Цюндзявіцкіх: рэшткі сядзібнага дома, рэшткі флігеля і дзвюх гаспадарчых пабудоў, фрагменты парку» па вул. Школьнай у в. Галошава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Сядзібна-паркавы комплекс Цюндзявіцкіх: рэшткі сядзібнага дома, рэшткі флігеля і дзвюх гаспадарчых пабудоў, фрагменты парку» па вул. Школьнай у в. Галошава Талачынскага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Г000949.

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Лейбінскім Феліксам Петровічам па заказе дзяржаўнай установы «Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый і дзяржаўных органаў Талачынскага раёна».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і іх межаў, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах гістарычна-захаванай тэрыторыі сядзібы і элементаў яе планіровачнай структуры, дзе размешчаны фрагменты парку і рэшткі падмуркаў не захаваўшыхся гаспадарчых пабудоў.

7. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, выяўлення архітэктурна-мастацкай якасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1-2-3-4-5-6-7-8-9-10-1.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану будынкаў і збудаванняў, якім нададзены статус гісторыка-культурных каштоўнасцей, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне аб’ёмна-прасторавага і архітэктурнага рашэння іх фасадаў і пагаршэнне ўмоў іх успрымання;

выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленым парадку;

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы на падставе архіўна-бібліяграфічных матэрыялаў і навукова-праектнай дакументацыі, а таксама будаўніцтва новых ці рэканструкцыя існуючых, неабходных для яе функцыянавання, інжынерных камунікацый;

рэканструкцыя, рамонт існуючай забудовы са змяненнем яе габарытаў у плане, павелічэннем вышыні і ўжываннем дысгарманічных матэрыялаў і колераў;

рэканструкцыя і мадэрнізацыя дысгарманічнай забудовы з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння і без прыняцця адпаведных мер па іх дэмантажу ці нейтралізацыі ў навакольным асяроддзі;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

добраўпарадкаванне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

высечка дрэў, акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе элементаў.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў з аднолькавым рэжымам утрымання.

11. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 9-11-12-13-1-10-9.

12. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 8-7-6-5-4-3-14-15-16-17-8.

13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

будаўніцтва і рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў вышэй за 10 метраў ад зямлі да вышэйшай кропкі даху і (або) з ужываннем неўласцівых, дысануючых матэрыялаў;

змена планіроўкі і трасіроўкі гістарычнай вул. Школьнай;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

рэканструкцыя і мадэрнізацыя дысгарманічнай забудовы з павелічэннем яе аб’ёмна-прасторавага рашэння;

усталяванне з боку вул. Школьнай агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 метра і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў.

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы рэкамендуецца забяспечыць знос дысгарманічнай забудовы.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай
гісторыка-культурнай каштоўнасці «Сядзібна-
паркавы комплекс Цюндзявіцкіх: рэшткі сядзібнага
дома, рэшткі флігеля і дзвюх гаспадарчых пабудоў,
фрагменты парку» па вул. Школьнай у в. Галошава
Талачынскага раёна Віцебскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.