Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 12.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 жніўня 2023 г. № 116

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» на правым беразе р. Бярэзіна, 1,5 км на ўсход ад в. Паліцкае Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» на правым беразе р. Бярэзіна, 1,5 км на ўсход ад в. Паліцкае Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Першы намеснік Міністра

В.І.Грамада

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

28.08.2023 № 116

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» на правым беразе р. Бярэзіна, 1,5 км на ўсход ад в. Паліцкае Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці

ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гарадзішча» на правым беразе р. Бярэзіна, 1,5 км на ўсход ад в. Паліцкае Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры (далей – Кодэкс).

2. «Гарадзішча» на правым беразе р. Бярэзіна, 1,5 км на ўсход ад в. Паліцкае Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513В000732.

3. Праект зоны аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе адкрытага акцыянернага таварыства «Газпрам трансгаз Беларусь».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і яе мяжы, рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе археалагічных даследаванняў.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах гарадзішча, выяўленых пры правядзенні археалагічных даследаванняў.

7. З паўночнага і заходняга бакоў тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці абмежавана поплавам р. Бярэзіна, з паўднёвага і ўсходняга – руслам р. Бярэзіна.

Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з дадаткам з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1-2-3-4-5-6-7-8-1.

8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе пункта 4 артыкула 94 Кодэкса.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

9. Ахоўная зона ўстаноўлена для забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, навукова-археалагічных даследаванняў гісторыка-культурнай каштоўнасці.

10. Ахоўная зона прылягае да гарадзішча з усіх бакоў на адлегласці не менш за 50 м, акрамя паўднёвага і паўднёва-заходняга бакоў, дзе межы ахоўнай зоны супадаюць з межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

11. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 9-1-8-10-11-9 згодна з дадаткам.

12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

правядзенне работ, не звязаных з археалагічным даследаваннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, акрамя работ па арганізацыі супрацьпажарных мерапрыемстваў;

распрацоўка лясных дзялянак, высечка, выкарчаванне і пасадка дрэў, а таксама выкананне земляных работ без прыняцця мер па забеспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Гарадзішча»
на правым беразе р. Бярэзіна, 1,5 км
на ўсход ад в. Паліцкае Асіповіцкага
раёна Магілёўскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.