![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 ліпеня 2023 г. № 98
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у г. Клецку Клецкага раёна Мінскай вобласці
На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у г. Клецку Клецкага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у г. Клецку Клецкага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, якія размешчаны ў г. Клецку Клецкага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь:
«Будынак былога касцёла пры кляштары дамініканцаў» па вул. Я.Купалы, 1 у г. Клецку Клецкага раёна Мінскай вобласці, катэгорыя «1», шыфр 611Г000187;
«Будынак былога кляштара дамініканцаў» па вул. Панкратаўская, 8 у г. Клецку Клецкага раёна Мінскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 613Г000190;
«Мемарыяльны комплекс савецкім воінам і партызанам, брацкая магіла» ў скверы на пл. Маякоўскага ў г. Клецку Клецкага раёна Мінскай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 613Д000189.
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Вашкевічам Аляксандрам Сяргеевічам па заказе рэлігійнай абшчыны «Прыход храма Уваскрасення Хрыстова ў г. Клецку», Клецкага раённага выканаўчага камітэта і камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Клецкае ЖКГ».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, вызначае межы тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей, зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх межы, рэжымы утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасцей, ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона), зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона рэгулявання забудовы) і зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя)), іх межы і рэжымы іх утрымання і выкарыстання.
Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫІ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ. АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Тэрыторыя гісторыка-культурных каштоўнасцей устаноўлена ў мэтах забеспячэння магчымасці навуковага даследавання і захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей.
8. Мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс савецкім воінам і партызанам, брацкая магіла» ў скверы на пл. Маякоўскага ў г. Клецку Клецкага раёна Мінскай вобласці ўстаноўлена з улікам добраўпарадкавання.
Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія ад кропкі 1 на паўночны захад да кропкі 2, далей на паўночны ўсход да кропкі 3, далей на паўднёвы ўсход да кропкі 4, далей на паўднёвы захад да кропкі 5, далей на паўднёвы ўсход да кропкі 6, далей на паўднёвы захад да кропкі 1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
10. Межы тэрыторый гісторыка-культурных каштоўнасцей «Будынак былога касцёла пры кляштары дамініканцаў» па вул. Я.Купалы, 1 і «Будынак былога кляштара дамініканцаў» па вул. Панкратаўская, 8 у г. Клецку Клецкага раёна Мінскай вобласці ўстаноўлены ў межах іх плям забудовы.
11. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і стварэння спрыяльных умоў для іх найлепшага ўспрымання.
12. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на паўночны захад уздоўж сучаснай лініі забудовы да кропкі 8; далей на паўночны ўсход да кропкі 9; далей на паўднёвы ўсход да кропкі 10; далей на паўночны ўсход да кропкі 11; далей на паўднёвы ўсход уздоўж вул. Панкратаўская да кропкі 12; далей на паўднёвы захад уздоўж вул. Я. Купалы да кропкі 13; далей на паўднёвы ўсход уздоўж лініі забудовы па вул. Савецкай да кропкі 14; далей на паўднёвы захад уздоўж сучаснай лініі забудовы да кропкі 7.
13. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
ажыццяўленне дзейнасці без уліку Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя навукова абгрунтаванага аднаўлення страчаных гістарычных аб’ектаў і гістарычнай планіроўкі, выкананага на падставе навукова-даследчых работ;
рэканструкцыя і мадэрнізацыя дысгарманічнай забудовы з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння і без прыняцця адпаведных мер па іх дэмантажу ці нейтралізацыі ў навакольным асяроддзі;
рэканструкцыя і мадэрнізацыя сучаснай забудовы з павелічэннем іх аб’ёмна-прасторавага рашэння і без прыняцця адпаведных мер па іх нейтралізацыі ў навакольным асяроддзі;
добраўпарадкаванне тэрыторыі без захавання элементаў гістарычнай планіроўкі і ўліку традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў, навукова неабгрунтаванае змяненне рэльефу і характару ландшафту плошчы, навукова неабгрунтаванае аднаўленне і рэгенерацыя сквера;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак);
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, уладкаванне вонкавага асвятлення, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых будынкаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны басейн, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
14. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва, рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей.
15. Мяжа зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлена з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 у заходнім напрамку да кропкі 16; далей уздоўж вул. Першамайскай на поўдзень да кропкі 17; далей на захад да кропкі 18; далей на паўночны захад уздоўж вул. Кітчанка да кропкі 19; далей на поўнач уздоўж вул. Макаўчука да кропкі 20; далей на паўночны захад уздоўж вул. Гагарына да кропкі 21; далей на паўночны ўсход уздоўж вул. Школьная праз кропку 22 да кропкі 23; далей на паўночны ўсход уздоўж вул. Чырвонаармейская да кропкі 24; далей на паўднёвы ўсход уздоўж вул. Партызанская да кропкі 25; далей на поўнач уздоўж вул. Леніна да кропкі 26; далей на паўднёвы ўсход уздоўж вул .Калгасная да кропкі 27; далей на паўднёвы захад да кропкі 28; далей на паўночны захад уздоўж вул. Панкратаўская да кропкі 29; далей на паўднёвы захад да кропкі 30; далей на паўночны захад уздоўж вул. Арлоўскага да кропкі 31; далей на паўднёвы захад да кропкі 32; далей на паўночны захад уздоўж вул. Суворава да кропкі 33; далей на паўднёвы захад да кропкі 34 і далей на поўдзень да кропкі 15.
16. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
змяненне межаў кварталаў і гістарычных напрамкаў вуліц, якія захаваліся, акрамя аднаўлення страчаных участкаў вуліц, унутрыквартальных праездаў і пад’ездаў на падставе навукова-даследчых работ;
рэканструкцыя і мадэрнізацыя сучаснай перыметральнай забудовы вакол плошчы Маякоўскага з павелічэннем яе аб’ёмна-прасторавага рашэння і без прыняцця адпаведных мер па яе нейтралізацыі ў навакольным асяроддзі;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў вышэй за 10 метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху, акрамя навукова абгрунтаванага аднаўлення страчаных гістарычных аб’ектаў, без уліку характару гістарычнай забудовы, працягласці і маштабнасці будынкаў, выкарыстання будаўнічых матэрыялаў, колераваму рашэнню фасадаў, выкананага на падставе навукова-даследчых работ;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, выбухова- і пажаранебяспечныя;
усталяванне з боку вуліц агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колераў.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
17. Зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для гісторыка-культурных каштоўнасцей «Будынак былога касцёла пры кляштары дамініканцаў» і «Будынак былога кляштара дамініканцаў».
Мяжой зоны аховы культурнага пласта (слоя) з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на паўночны ўсход да кропкі 11; далей на паўднёвы ўсход да кропкі 12; далей на паўднёвы захад да кропкі 13; далей на паўночны захад да кропкі 10.
18. У зоне аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.