Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 23.08.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

23 чэрвеня 2023 г. № 83

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла ахвяр фашызму» ў в. Сілічы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла ахвяр фашызму» ў в. Сілічы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
23.06.2023 № 83

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла ахвяр фашызму» ў в. Сілічы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Магіла ахвяр фашызму» ў в. Сілічы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Магіла ахвяр фашызму» ў в. Сілічы Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Д000646.

3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе адкрытага акцыянернага таварыства «Агра-Калядзічы».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зону аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), іх межы і рэжымы ўтрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана памерам 8 х 6 м.

7. Ахоўная зона вызначана зыходзячы з патрабаванняў неабходнасці фізічнага і эстэтычнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння неабходных умоў для яе ўспрымання.

8. Ахоўная зона памерам 12 х 8 м устаноўлена ў межах бетоннай агароджы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона ўключае тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці.

9. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім баку бетоннай агароджы гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі 1 да кропкі 2;

на паўночным усходзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход па паўночна-ўсходнім баку бетоннай агароджы гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі 2 да кропкі 3;

на паўднёвым усходзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе на паўднёвы захад па паўднёва-ўсходнім баку бетоннай агароджы гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі 3 да кропкі 4;

на паўднёвым захадзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе на паўночны захад па паўднёва-заходнім баку бетоннай агароджы гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі 4 да кропкі 1.

10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:

ажыццяўленне дзейнасці без уліку патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, Палажэння аб парадку добраўпарадкавання воінскіх пахаванняў і пахаванняў ахвяр войнаў, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675;

пракладка інжынерных камунікацый;

добраўпарадкаванне, якое прыводзіць да пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

11. У зону аховы ландшафту ўключана тэрыторыя з прыродным ландшафтам, размешчаная вакол ахоўнай зоны.

12. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – умоўная прамая лінія даўжынёй 52 м, якая праходзіць на адлегласці 10 м ад паўночна-заходняй часткі агароджы гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі 5 да кропкі 6;

на паўночным усходзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход на адлегласці 20 м ад паўночна-ўсходняй агароджы гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі 6 да да кропкі 7 (адкос аўтамабільнай дарогі Н-529 «Калядзічы – Ражковічы – Ляжайка» (далей – дарога Н-529);

на ўсходзе – умоўная крывая лінія, якая ідзе на поўдзень па адкосу дарогі Н-529 ад кропкі 7 да кропкі 8;

на паўднёвым захадзе – умоўная прамая лінія, якая ідзе на адлегласці 20 м ад паўднёва-заходняга боку агароджы гісторыка-культурнай каштоўнасці на паўночны захад ад кропкі 8 да кропкі 5.

13. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

дзейнасць, якая прыводзіць да змянення прыроднага ландшафту;

размяшчэнне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-культурнай
каштоўнасці «Магіла ахвяр фашызму»
ў в. Сілічы Пружанскага раёна
Брэсцкай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.