![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 чэрвеня 2023 г. № 86
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Вайсковыя могілкі» ў парку Кароткіна ў г.п. Шуміліна Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Вайсковыя могілкі» ў парку Кароткіна ў г.п. Шуміліна Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 23.06.2023 № 86 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Вайсковыя могілкі» ў парку Кароткіна ў г.п. Шуміліна Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Вайсковыя могілкі» ў парку Кароткіна ў г.п. Шуміліна Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Вайсковыя могілкі» ў парку Кароткіна ў г.п. Шуміліна Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці з’яўляюцца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 213Д000844.
3. Праект зон аховы распрацаваны ўстановай культуры «Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.П.Шмырова» па заказе ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Шумілінскага раёна.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўную зону гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і зону аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), іх межы і рэжымы ўтрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў межах вайсковых могілак.
7. Ахоўная зона вызначана для забеспячэння захаванасці гісторыка-культурнай каштоўнасці, выяўлення яе архітэктурна-мастацкай якасці і найлепшага зрокавага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на ўсход па існуючай агароджы вайсковых могілак да кропкі 2;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на поўдзень па існуючай агароджы вайсковых могілак да кропкі 3;
на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на захад па існуючай агароджы вайсковых могілак да кропкі 4;
на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на поўнач па існуючай агароджы вайсковых могілак да кропкі 1.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны забараняецца:
ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;
навукова неабгрунтаваная змена ўмоў успрымання элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
правядзенне работ па ўпарадкаванню і азеляненні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і зацверджанай ва ўстаноўленым парадку;
пракладка інжынерных камунікацый;
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, навукова неабгрунтаванае змяненне гісторыка-культурнай каштоўнасці;
высечка дрэў алеі (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, санітарных рубак) без папаўнення згубленых зялёных насаджэнняў.
ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
10. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена вакол тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ахоўнай зоны і ўключае прыроднае асяроддзе гісторыка-культурнай каштоўнасці, якое ўздзейнічае на цэласнасць успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.
11. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на ўсход уздоўж існуючай алеі ў накірунку вул. Кароткіна да кропкі 6;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на поўдзень уздоўж вул. Кароткіна да кропкі 7;
на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на захад уздоўж існуючай алеі ў накірунку вайсковых могілак да кропкі 8;
на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на поўнач уздоўж мяжы вайсковых могілак у накірунку вул. Луначарскага да кропкі 5.
12. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных камунікацый;
усталёўка сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоду для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці;
змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;
высечка дрэў алеі (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, санітарных рубак) без папаўнення згубленых зялёных насаджэнняў.
|
да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ