Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 09.09.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

28 красавіка 2023 г. № 71

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Троіцкая царква» ў в. Стары Крупец Добрушскага раёна Гомельскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Троіцкая царква» ў в. Стары Крупец Добрушскага раёна Гомельскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

28.04.2023 № 71

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Троіцкая царква» ў в. Стары Крупец Добрушскага раёна Гомельскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Троіцкая царква» ў в. Стары Крупец Добрушскага раёна Гомельскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Троіцкая царква» ў в. Стары Крупец Добрушскага раёна Гомельскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай пад шыфрам 313Г000275 у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Калбовічам Яўгенам Канстанцінавічам па заказе рэлігійнай абшчыны «Прыход храма Святой Жывапачатковай Тройцы ў в. Крупец».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) і зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту).

Межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і зон аховы дадзены ў WGS сістэме каардынат.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШЎТОЎНАСЦІ. АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана з улікам існуючай горадабудаўнічай сітуацыі ў межах агароджы царквы.

8. Ахоўная зона вызначана зыходзячы з умоў неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя.

Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на поўначы – лінія даўжынёй 305 м, якая ідзе ад кропкі 1 на паўночны ўсход да кропкі 2;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на поўдзень да кропкі 3;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на паўднёвы захад да кропкі 4;

на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на паўночны ўсход да кропкі 5 і далей на паўночны ўсход да кропкі 1.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

дзейнасць, якая пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;

усталяванне непразрыстай агароджы царквы;

выкананне земляных работ без выканання мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі ў непасрэднай блізкасці да гісторыка-культурнай каштоўнасці з улікам стварэння неабходных умоў для ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

12. Мяжой тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на ўсходзе – умоўная лінія ўздоўж заходняга боку вул. Савецкай, якая ідзе ад кропкі 2 на паўднёвы ўсход праз кропку 7 да кропкі 8;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на паўднёвы захад да кропкі 9;

на паўднёвым захадзе – умоўная ломаная лінія, якая ідзе ад кропкі 9 праз кропку 10 да кропкі 3 і далей паварочвае на поўнач і ідзе па вонкаваму боку агароджы да кропкі 2.

13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў і (або) надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да ўзроўню канька даху;

усталяванне з боку вуліцы агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,2 м і без выкарыстання традыцыйных формаў, матэрыялаў і колеру.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

14. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання існуючага прыроднага асяроддзя, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

15. Тэрыторыя зоны аховы ландшафту складаецца з двух частак.

16. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на паўднёвы захад праз кропкі 11 і 12 да кропкі 13;

на захадзе – умоўная лінія ўздоўж усходняга боку р. Крупка, якая ідзе ад кропкі 13 на поўнач праз кропку 14 да кропкі 15;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 15 па паўднёваму боку вул. Савецкай на ўсход да кропкі 6;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на поўдзень да кропкі 2 і далей вакол тэрыторыі ахоўнай зоны праз кропкі 1, 5 і 4 да кропкі 3 і далей уздоўж тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы да кропкі 10.

17. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ўздоўж усходняга боку р. Крупка ад кропкі 16 на поўнач да кропкі 17;

на поўначы – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 17 на ўсход да кропкі 18;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 18 па заходняму боку вул. Савецкай на поўдзень да кропкі 19;

на поўдні – умоўная лінія, якая ідзе ад кропкі 19 на захад да кропкі 16.

18. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый, рамонту і (або) рэканструкцыі існуючых інжынерных камунікацый;

добраўпарадкаванне тэрыторыі і іншая дзейнасць, якія парушаюць характар традыцыйнага ландшафту і рэльефу, акрамя работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі з выкарыстаннем традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;

размяшчэнне рэкламных канструкцый, акрамя аб’ектаў візуальна-адраснай арыентацыі, якія не ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці;

высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак).

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-
культурнай каштоўнасці «Троіцкая царква» ў в. Стары
Крупец Добрушскага раёна Гомельскай вобласці

СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.