![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
10 студзеня 2023 г. № 3
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Музей-сядзіба мастака І.Я.Рэпіна «Здраўнёва» (8,8 га): сядзібны дом, дом аканома, склеп, тэрыторыя ў межах агароджы» за 2 км на паўночны ўсход ад в. Койтава Віцебскага раёна Віцебскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Музей-сядзіба мастака І.Я.Рэпіна «Здраўнёва» (8,8 га): сядзібны дом, дом аканома, склеп, тэрыторыя ў межах агароджы» за 2 км на паўночны ўсход ад в. Койтава Віцебскага раёна Віцебскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Музей-сядзіба мастака І.Я.Рэпіна «Здраўнёва» (8,8 га): сядзібны дом, дом аканома, склеп, тэрыторыя ў межах агароджы» за 2 км на паўночны ўсход ад в. Койтава Віцебскага раёна Віцебскай вобласці
ГЛАВА 1
Агульныя палажэнні
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Музей-сядзіба мастака І.Я.Рэпіна «Здраўнёва» (8,8 га): сядзібны дом, дом аканома, склеп, тэрыторыя ў межах агароджы» за 2 км на паўночны ўсход ад в. Койтава Віцебскага раёна Віцебскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Музей-сядзіба мастака І.Я.Рэпіна «Здраўнёва» (8,8 га): сядзібны дом, дом аканома, склеп, тэрыторыя ў межах агароджы» за 2 км на паўночны ўсход ад в. Койтава Віцебскага раёна Віцебскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), унесенай пад шыфрам 213Д000281 у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
3. Праект зон аховы распрацаваны абласным дзяржаўным унітарным праектным прадпрыемствам «Інстытут Віцебскграмадзянпраект» па заказе ўстановы культуры «Віцебскі абласны краязнаўчы музей».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона), зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы), зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту), зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) і іх межы.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).
Пералік кропак каардынат межаў зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўключае захаваўшуюся гістарычную тэрыторыю сядзібнага дома і ўстаноўлена ў межах зямельнага ўчастка, прызначанага для ўтрымання і абслугоўвання музея-сядзібы І.Я.Рэпіна.
8. Ахоўная зона ўстаноўлена ў межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
9. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на паўночны ўсход да кропкі 2 уздоўж аўтамабільнай дарогі з г. Віцебска Віцебскай вобласці з в. Лушчыха Віцебскага раёна Віцебскай вобласці (далей – аўтамабільная дарога);
на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на ўсход да кропкі 5;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на паўднёвы захад да кропкі 6 уздоўж зрэзу вады р. Заходняя Дзвіна;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 6 па дузе праз кропку 7 да кропкі 8 і далей праз кропку 9 на паўночны захад да кропкі 1.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчаных гістарычных будынкаў і збудаванняў у адпаведнасці з навукова-праектнай дакументацыяй, пракладкі падземных інжынерных камунікацый, будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, неабходных для дзейнасці філіяла ўстановы культуры «Віцебскі абласны краязнаўчы музей» музей-сядзіба І.Я.Рэпіна «Здраўнёва» на тэрыторыі гаспадарчых зон (вышынёй не больш за 9 м з выкарыстаннем традыцыйных аддзелачных матэрыялаў);
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якая стварае перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей, элементаў і дэталей архітэктурнага дэкору гэтых нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;
добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці, без уліку тэматыкі і стылістыкі гісторыка-культурнай каштоўнасці;
размяшчэнне малых архітэктурных формаў, не звязаных з функцыянаваннем гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
12. Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляецца лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на паўночны ўсход да кропкі 10 паралельна аўтамабільнай дарозе; далей паварочвае на паўднёвы ўсход паралельна лініі мяжы ахоўнай зоны і перпендыкулярна зрэзу вады правага берага р. Заходняя Дзвіна на адлегласці 250 м (кропкі 10-11); далей паварочвае на паўднёвы захад уздоўж зрэзу вады правага берага р. Заходняя Дзвіна (кропкі 11-5); далей паварочвае на паўночны захад і супадае з лініяй мяжы ахоўнай зоны (кропкі 5-4-3).
13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючай забудовы вышэй за 9 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху;
усталяванне агароджы светапразрыстасцю меней за 50 % і вышынёй больш за 1,5 м.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
14. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання існуючага ландшафту і зялёнай зоны, якія маюць візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
15. Зона аховы ландшафту складаецца з двух частак. Першая частка ўстаноўлена ў межах лініі левага берага р. Заходняя Дзвіна, які размешчаны на паўднёвым усходзе ад гісторыка-культурнай каштоўнасці. Другая частка – у межах ляснога масіву, які размешчаны на паўночным захадзе ад гісторыка-культурнай каштоўнасці паралельна аўтамабільнай дарозе.
16. Мяжой зоны аховы ландшафту, размешчанага ўздоўж р. Заходняя Дзвіна, з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на паўночны ўсход да кропкі 13 уздоўж зрэзу вады левага берага р. Заходняя Дзвіна;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 13 на паўднёвы ўсход да кропкі 14;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе паралельна зрэзу вады левага берага р. Заходняя Дзвіна на адлегласці 100 м ад кропкі 14 праз кропкі 15-16-17 да кропкі 18;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 18 на паўночны захад да кропкі 12.
17. Мяжой зоны аховы ландшафту, размешчанага ўздоўж аўтамабільнай дарогі ў лясным масіве, з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 19 праз кропкі 20-21-22-23-24-25-26-27 на паўночны ўсход да кропкі 27 па мяжы ляснога масіву і ворнай зямлі;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 27 на паўднёвы ўсход да кропкі 28;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж аўтамабільнай дарогі ад кропкі 28 да кропкі 29;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж ручая ад кропкі 29 на паўночны захад да кропкі 29.
18. У зоне аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый;
змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе заключэння аб прызнанні дрэва небяспечным, а таксама акрамя санітарных рубак).
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
19. Зона аховы культурнага пласта (слоя) супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.
20. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
СХЕМА ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
|
да праекта зон аховы нерухомай |
ПЕРАЛІК КРОПАК КААРДЫНАТ МЕЖАЎ ЗОН АХОВЫ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
№ кропкі |
|
|
|
№ кропкі |
|
|
1 |
55°19'13.5211'' |
30°19'58.9021'' |
|
16 |
55°19'01.7080'' |
30°20'26.1965'' |
2 |
55°19'16.1665'' |
30°20'06.2424'' |
|
17 |
55°19'00.3424'' |
30°20'24.4198'' |
3 |
55°19'14.8175'' |
30°20'08.4730'' |
|
18 |
55°18'54.3269'' |
30°20'13.4375'' |
4 |
55°19'16.4308'' |
30°20'15.2901'' |
|
19 |
55°19'15.9658'' |
30°19'51.7760'' |
5 |
55°19'14.0687'' |
30°20'22.2520'' |
|
20 |
55°19'18.3774'' |
30°19'56.8550'' |
6 |
55°19'05.5921'' |
30°20'09.6588'' |
|
21 |
55°19'20.5136'' |
30°19'59.7711'' |
7 |
55°19'07.6955'' |
30°20'09.0409'' |
|
22 |
55°19'19.4896'' |
30°20'03.4018'' |
8 |
55°19'06.2859'' |
30°20'05.3330'' |
|
23 |
55°19'20.1503'' |
30°20'06.6076'' |
9 |
55°19'11.8582'' |
30°19'59.4815'' |
|
24 |
55°19'21.1413'' |
30°20'08.9443'' |
10 |
55°19'22.3232'' |
30°20'24.7269'' |
|
25 |
55°19'22.3526'' |
30°20'12.0535'' |
11 |
55°19'20.0591'' |
30°20'30.9810'' |
|
26 |
55°19'24.3346'' |
30°20'14.6413'' |
12 |
55°18'57.7135'' |
30°20'08.8219'' |
|
27 |
55°19'25.2596'' |
30°20'16.3987'' |
13 |
55°19'17.3172'' |
30°20'39.0823'' |
|
28 |
55°19'22.8407'' |
30°20'23.3558'' |
14 |
55°19'15.9683'' |
30°20'43.0027'' |
|
29 |
55°19'13.8606'' |
30°19'58.3468'' |
15 |
55°19'04.3952'' |
30°20'29.7499'' |
|
|
|
|