![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 чэрвеня 2022 г. № 31
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей аграгарадка Вістычы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці
На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей аграгарадка Вістычы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей аграгарадка Вістычы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей аграгарадка Вістычы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей»:
«Крыжаўзвіжанская царква» па вул. Школьнай, 3 у аграгарадку Вістычы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, катэгорыя «2», шыфр 112Г000075;
«Мемарыяльная калона Божай Маці» на перакрыжаванні вул. Цэнтральнай і вул. Школьнай у аграгарадку Вістычы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, катэгорыя «3», шыфр 113Г000076.
Месцазнаходжанне і назва гісторыка-культурных каштоўнасцей удакладнены ў адпаведнасці з падпунктам 2.1 пункта 2 пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 20 жніўня 2021 г. № 55 «Аб гісторыка-культурных каштоўнасцях» і падпунктам 2.1 пункта 2 пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2022 г. № 27 «Аб гісторыка-культурных каштоўнасцях».
3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «РэстаўрацыяІнвест» па заказе праваслаўнага прыхода храма Узвіжання Крыжа Гасподняга ў аграгарадку Вістычы Брэсцкага раёна.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта (слоя).
Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ.
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана для гісторыка-культурнай каштоўнасці «Крыжаўзвіжанская царква» на выснове комплексных навуковых даследаванняў у межах аўтэнтычнай агароджы царквы, дзе размешчаны рэшткі аўтэнтычнай агароджы былога кляштара і могілкі святароў XIX–XX ст., якія таксама маюць гістарычную значнасць.
8. Ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і стварэння спрыяльных умоў для іх успрымання.
Ахоўная зона складаецца з двух участкаў.
9. Першы участак ахоўнай зоны ўстаноўлены для гісторыка-культурнай каштоўнасці «Крыжаўзвіжанская царква» і супадае з межамі яе тэрыторыі.
10. Мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны з’яўляецца лінія, якая ідзе на адлегласці 1 м ад рэшткаў аўтэнтычнай агароджы былога манастыра па мяжы зямельнага ўчастка царквы па вул. Школьнай, 3 праз кропкі 1-2-3-4.
11. Другі ўчастак ахоўнай зоны ўстаноўлены для гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльная калона Божай Маці».
12. Мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе на адлегласці 10 м з усіх бакоў калоны праз кропкі 10-12-15-14.
13. На тэрыторыі першага ўчастка ахоўнай зоны забараняецца:
правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні ў аб’ёмна-прасторавым і архітэктурным рашэннях;
новае будаўніцтва, акрамя работ па аднаўленні страчаных гістарычных аб’ектаў, пацверджаных архіўна-бібліяграфічнымі звесткамі, і пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый;
знішчэнне, прычыненне шкоды элементаў аўтэнтычнай агароджы, акрамя работ па яе кансервацыі і (або) рэстаўрацыі.
14. На тэрыторыі другога ўчастка ахоўнай зоны забараняецца:
правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні ў аб’ёмна-прасторавым і архітэктурным рашэннях;
новае будаўніцтва, акрамя пракладкі неабходных падземных інжынерных камунікацый;
знішчэнне, прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама навукова неабгрунтаванае змяненне (у тым ліку змяненне параметраў, страта канструктыўных і архітэктурных асаблівасцей і элементаў) і пагаршэнне ўмоў яе ўспрымання;
уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
усталяванне рэкламных канструкцый і пасадка дрэў.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
15. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) вызначана з патрабаванняў захавання і замацавання значнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці ў асяроддзі, якое гістарычна склалася, рэгламентавання маштабу магчымага новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей.
16. У зону рэгулявання забудовы ўключана сучасная прыватная забудова, якая непасрэдна прылягае да гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Зона рэгулявання забудовы мае два рэжымы ўтрымання і складаецца з чатырох участкаў.
17. Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад перакрыжавання вул. Школьнай і вул. Цэнтральнай ад кропкі 9 на паўночны захад уздоўж усходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Школьнай, 1 да кропкі 24;
на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 24 на захад уздоўж паўночнай мяжы зямельных участкаў па вул. Школьнай, 1 і вул. Цэнтральнай, 6; далей па паўднёвай мяжы ахоўнай зоны да кропкі 6;
на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на паўночны ўсход уздоўж заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай, 6/1 да вул. Цэнтральнай да кропкі 5;
на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на ўсход уздоўж вул. Цэнтральнай па паўднёвай мяжы зямельных участкаў па вул. Цэнтральнай, 6/1, 6, вул. Школьнай, 1 да вул. Школьнай да кропкі 9.
18. Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад паўднёвай мяжы ахоўнай зоны ад кропкі 4 уздоўж вул. Школьнай па ўсходняй мяжы зямельных участкаў па вул. Школьнай, 5, 7, 9 да кропкі 7;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на паўднёвы захад на адлегласці 35 м па паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Школьнай, 9 да кропкі 26;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 26 на паўднёвы захад на адлегласці 35 м паралельна вул. Школьнай да кропкі 25;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 25 па паўночнай мяжы ахоўнай зоны да кропкі 4.
19. Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на паўночны захад уздоўж вул. Школьнай па мяжы зямельных участкаў па вул. Школьнай, 2, 4, 6, 8, 10 да кропкі 8;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на паўночны ўсход па паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка па вул. Школьнай, 10 на адлегласць 30 м да кропкі 20;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 20 на паўднёвы ўсход паралельна вул. Школьнай на адлегласці 30 м да кропкі 21;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 21 на паўднёвы захад па мяжы агароджы зямельнага ўчастка школы да вул. Школьнай да кропкі 11.
20. На тэрыторыі першага, другога, трэцяга ўчасткаў зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:
новае будаўніцтва вышэй за 7 м ад узроўню зямлі да вільчака даху (вышэйшай кропкі даху);
рэканструкцыя існуючай забудовы з павелічэннем вышыні будынкаў больш за 7 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху;
усталяванне з боку вул. Школьнай і вул. Цэнтральнай непразрыстай агароджы, а таксама вышынёй больш за 1,5 м;
ужыванне пры будаўніцтве нетрадыцыйных матэрыялаў і колераў, неўласцівых і дысануючых адносна гісторыка-культурных каштоўнасцей;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
21. Мяжой чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляецца лінія, якая ідзе праз кропкі 1-22-23-24.
22. На тэрыторыі чацвёртага ўчастка зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:
новае будаўніцтва вышэй за вільчак цэнтральнага нефа царквы і бліжэй за 10 м да лініі забудовы (галоўны фасад царквы) вул. Школьнай, у тым ліку якое вядзе да стварэння новай дамінанты забудовы адносна гісторыка-культурных каштоўнасцей;
ужыванне пры будаўніцтве нетрадыцыйных габарытных параметраў будынкаў і характару архітэктуры фасадаў, матэрыялаў і колераў, неўласцівых і дысануючых адносна гісторыка-культурных каштоўнасцей.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
23. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона аховы ландшафту) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, і забеспячэння неабходных умоў для ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей. У зону аховы ландшафту ўключана частка тэрыторыі школы і рэшткі парка былой сядзібы Ягмінаў.
Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў розных рэжымаў.
24. Мяжой першага ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 11 па вул. Школьнай ад заходняга кута агароджы зямельнага ўчастка будынка школы па вул. Школьнай, 4 на паўднёвы ўсход у створы з паўднёвым кутом сцяны будынка праз кропку 12 да паўднёвай агароджы адзначанага зямельнага ўчастка па вул. Цэнтральнай да кропкі 13;
на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 13 на захад уздоўж вул. Цэнтральнай па агароджы зямельнага ўчастка будынка школы да перакрыжавання з вул. Школьнай да кропкі 14;
на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на паўночны захад уздоўж вул. Школьнай па агароджы зямельнага ўчастка будынка школы да кропкі 11.
25. Мяжой другога ўчастка зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 16 на ўсход па паўднёвым баку вул. Цэнтральнай да мясцовага праезда да кропкі 17;
на ўсходзе і поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 17 на поўдзень і паўднёвы захад уздоўж мясцовага праезда да тэрыторыі садовага гадавальніка да кропкі 18; далей па агароджы тэрыторыі садовага гадавальніка і ўздоўж мясцовага праезда да вул. Маладзежнай да кропкі 19;
на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 19 на паўночны захад уздоўж вул. Маладзёжнай да кропкі 16.
26. На тэрыторыі першага ўчастка зоны аховы ландшафту забараняецца:
пасадка новых дрэў, у тым ліку аднаўленне існуючых;
усталяванне непразрыстай агароджы школы.
27. На тэрыторыі другога ўчастка зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
змяненне гістарычнага характару ландшафту і рэльефу;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі з ужываннем неўласцівых і дысануючых гістарычнаму асяроддзю матэрыялаў;
пракладка падземных інжынерных сетак без аднаўлення добраўпарадкавання;
высечка старых дрэў (узрост болей 80 гадоў), акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
28. Зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлена для выяўленння, захавання і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў на дадзенай тэрыторыі і вызначана ў межах тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
29. На тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных і земляных работ без правядзення археалагічных даследаванняў па выяўленні археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129, 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.