![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 красавіка 2022 г. № 19
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Абарончая казарма «Ж-З» па вул. Ліпеньскай, 10А ў г. Брэсце Брэсцкай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Абарончая казарма «Ж-З» па вул. Ліпеньскай, 10А ў г. Брэсце Брэсцкай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
ПРАЕКТ
зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Абарончая казарма «Ж-З» па вул. Ліпеньскай, 10А ў г. Брэсце Брэсцкай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Абарончая казарма «Ж-З» па вул. Ліпеньскай, 10А ў г. Брэсце Брэсцкай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Абарончая казарма «Ж-З» па вул. Ліпеньскай, 10А ў г. Брэсце Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) у складзе комплекснай нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «1» – «Сістэма фартоў у складзе фартыфікацыйных збудаванняў Брэсцкай крэпасці», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 111Г000741 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Навукова-праектны цэнтр «Рэстабіліс» па заказе праектна-даследчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскграда».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту і зона аховы культурнага пласта (слоя).
7. Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 1).
Спіс геаграфічных каардынат кропак дадаецца (дадатак 2).
Межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
8. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана з мэтай яе лакалізацыі на мясцовасці і ўключае захаваўшуюся гістарычную тэрыторыю, якая неабходна для захавання фартыфікацыйнага збудавання.
9. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на паўднёвы ўсход да кропкі 2;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на паўднёвы захад да кропкі 3;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на паўночны захад да кропкі 4;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 4 на паўночны ўсход да кропкі 1.
10. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці распаўсюджваюцца рэжымы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
11. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) вызначана зыходзячы з патрабаванняў фізічнага і эстэтычнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
12. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 5 на паўночны ўсход на адлегласці 35 м ад паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 7;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на паўднёвы ўсход на адлегласці 35 м ад паўночна-ўсходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 6;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 6 на паўднёвы захад на адлегласці 64 м ад паўднёва-ўсходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 8;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на паўночны захад на адлегласці 35 м ад паўднёва-заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 5.
13. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчаных гістарычных абарончых валоў і земляных умацаванняў, а таксама пракладкі падземных інжынерных камунікацый;
знішчэнне (знос), прычыненне шкоды, пагаршэнне тэхнічнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні ў аб’ёмна-прасторавым і архітэктурным рашэннях;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы;
добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці, у тым ліку высадка дрэў і хмызнякоў;
размяшчэнне малых архітэктурных формаў (альтанак, пергалаў і аналагічных аб’ектаў), не звязаных з функцыянаваннем гісторыка-культурнай каштоўнасці;
уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
добраўпарадкаванне тэрыторыі без уліку тэматыкі і стылістыкі гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, у тым ліку ўсталяванне стэндаў і іншых форм добраўпарадкавання, якія тэматычна не звязаны з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
14. На тэрыторыі ахоўнай зоны рэкамендуецца:
да распрацоўкі і рэалізацыі праекта рэстаўрацыі гісторыка-культурнай каштоўнасці правесці супрацьаварыйныя і кансервацыйныя мерапрыемствы;
аднавіць страчаныя гістарычныя абарончыя валы і земляныя умацаванні;
выканаць перасадку маладых дрэваў, якія высаджаны ў ахоўнай зоне і з’яўляюцца неўласцівымі гістарычнаму асяроддзю.
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
15. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона рэгулявання забудовы) вызначана зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
16. Зона рэгулявання забудовы складаецца з трох участкаў з рознымі рэжымамі ўтрымання.
17. Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання вызначана на паўднёвым ўсходзе ад гісторыка-культурнай каштоўнасці і непасрэдна прылягае да яе тэрыторыі.
18. Мяжой зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляецца лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на захад паралельна лініі чыгункі Брэст – Уладава да кропкі 9, якая знаходзіцца на скрыжаванні са створам паўднёва-заходняй мяжы ўнутрыквартальнага праезда вул. Зімняй; далей на адлегласці 80 м на поўдзень да кропкі 16; далей на ўсход паралельна лініі чыгункі Брэст – Уладава да кропкі 10; далей на паўночны захад паралельна паўднёва-ўсходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 11; далей паварочвае на поўнач паралельна вул. Тамашоўскай да кропкі 12; далей паварочвае на захад перпендыкулярна вул. Тамашоўскай праз кропку 24 да кропкі 6; далей па паўднёва-ўсходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі 8.
19. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:
новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючых аб’ектаў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да вышэйшай адзнакі даху;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх, транспартных аб’ектаў з санітарна-ахоўнай зонай больш за 50 м, а таксама іншых аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
усталяванне агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м.
20. Зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання вызначана на поўдні і паўднёвым усходзе ад гісторыка-культурнай каштоўнасці ўздоўж вул. Тамашоўскай і чыгункі Брэст – Уладава.
21. Мяжой зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 14 на захад уздоўж вул. Праектуемая № 1 да кропкі 15;
на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 15 на поўнач на адлегласці 45 м ад вул. Праектуемая № 1 да кропкі 16;
на поўначы і паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 16 на ўсход па паўднёвай мяжы зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання праз кропкі 10 і 11 да кропкі 12; далей на ўсход перпендыкулярна вул. Тамашоўскай да кропкі 13;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 13 на поўдзень уздоўж праезнай часткі вул. Тамашоўскай да скрыжавання з праезнай часткай вул. Праектуемай № 1 да кропкі 14.
22. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:
новае будаўніцтва і рэканструкцыя аб’ектаў вышэй за 25 м ад узроўню зямлі да вышэйшай адзнакі даху;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх, транспартных аб’ектаў з санітарна-ахоўнай зонай больш за 50 м, а таксама іншых аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.
23. Зона рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання вызначана на паўночным захадзе ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўключае сучасную прыватную жылую забудову.
24. Мяжой зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 17 ад скрыжавання праезнай часткі вул. Зімняй з вул. Ліпеньскай на паўночны захад уздоўж праезнай часткі вул. Зімняй да срыжавання з праезнай часткай вул. Аляксандраўскай да кропкі 18;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 18 на паўночны ўсход у створы з праезнай часткай вул. Аляксандраўскай да срыжавання з праезнай часткай вул. Ліпеньскай да кропкі 19;
на паўночным усходзе і паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 19 на паўднёвы ўсход уздоўж праезнай часткі вул. Ліпеньскай да кропкі 25; далей праз кропку 20 на паўднёвы захад уздоўж праезнай часткі вул. Ліпеньскай да кропкі 17.
25. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання забараняецца:
новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючых аб’ектаў вышэй за 8 м ад узроўню зямлі да вышэйшай адзнакі даху;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх, транспартных аб’ектаў з санітарна-ахоўнай зонай больш за 50 м, а таксама іншых аб’ектаў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
усталяванне агароджы светапразрыстасцю меней за 50 %, вышынёй больш за 1,5 м.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
26. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы ландшафту) вызначана з мэтай захавання навакольнага асяроддзя гісторыка-культурнай каштоўнасці і прыроднага ландшафту, непасрэдна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
27. Зона аховы ландшафту вызначана ў межах берагавой лініі вадаёма, які размешчаны на паўночным захадзе ад гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці з паўднёвага захаду.
28. Мяжой тэрыторыі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на ўсход па паўночнай мяжы зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання да кропкі 8; далей па паўднёва-заходняй, паўночна-заходняй і паўночна-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны праз кропкі 5, 7, 6; далей на паўночны ўсход па паўночнай мяжы зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання праз кропкі 24, 12 да кропкі 13;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 13 на поўнач па заходняй праектуемай чырвонай лініі вул. Тамашоўскай да кропкі 23;
на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі 23 на захад да кропкі 22, да лініі зрэза вады вадаёма; далей па лініі зрэза вады паўднёва-ўсходняга берага вадаёма да кропкі 21; далей у створы паўночна-заходняй мяжы зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання да кропкі 19;
на захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 19 па паўночна-ўсходняй і паўднёва-ўсходняй мяжы зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання праз кропкі 25, 20 да кропкі 17; далей у створы паўднёва-заходняй мяжы зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання да кропкі 9.
29. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных каммунікацый;
рэканструкцыя дысгарманічнага аб’екта з павелічэннем аб’ёмна-прасторавага рашэння;
вулічна-дарожнае будаўніцтва (магістралі, развязкі, эстакады, масты і аналагічныя аб’екты), акрамя стаянкі для турыстычных аўтобусаў для наведвання гісторыка-культурнай каштоўнасці;
добраўпарадкаванне тэрыторыі ці іншая дзейнасць, якія парушаюць традыцыйны характар ландшафту і рэльефа, акрамя работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі з выкарыстаннем традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў;
усталяванне рэкламных канструкцый і знешняга асвятлення, якія пагаршаюць успрыманне аб’ёмна-прасторавых асаблівасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці.
ГЛАВА 6
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
30. Зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя) супадае з ахоўнай зонай.
31. У зоне аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных і земляных работ без правядзення археалагічных даследаванняў па выяўленні магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці
|
да праекта зон аховы нерухомай |
|
Шырата |
Даўгата |
1 |
52°2'39.48" |
23°43'25.45" |
2 |
52°2'37.27" |
23°43'26.91" |
3 |
52°2'35.91" |
23°43'21.14" |
4 |
52°2'37.99" |
23°43'19.60" |
5 |
52°02'38.84" |
23°43'16.92" |
6 |
52°02'36.25" |
23°43'29.67" |
7 |
52°02'41.26" |
23°43'26.43" |
8 |
52°02'34.18" |
23°43'19.90" |
9 |
52°02'34.16" |
23°43'12.06" |
10 |
52°02'31.66" |
23°43'21.56" |
11 |
52°02'34.00" |
23°43'31.97" |
12 |
52°02'36.63" |
23°43'31.73" |
13 |
52°02'37.06" |
23°43'38.66" |
14 |
52°02'29.77" |
23°43'39.30" |
15 |
52°02'29.89" |
23°43'12.00" |
16 |
52°02'31.59" |
23°43'12.04" |
17 |
52°02'35.87" |
23°43'10.90" |
18 |
52°02'40.31" |
23°43'08.04" |
19 |
52°02'41.54" |
23°43'12.69" |
20 |
52°02'39.69" |
23°43'17.50" |
21 |
52°02'42.33" |
23°43'15.34" |
22 |
52°02'46.88" |
23°43'36.14" |
23 |
52°02'46.91" |
23°43'37.30" |
24 |
52°02'36.56" |
23°43'30.48" |
25 |
52°02'40.23" |
23°43'17.71" |