Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 07.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

9 жніўня 2021 г. № 52

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на тэрыторыі, абмежаванай вул. Маскоўскай – вул. Суражскай – вул. Фабрыцыуса – чыгунка ў г. Мінску

На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на тэрыторыі, абмежаванай вул. Маскоўскай – вул. Суражскай – вул. Фабрыцыуса – чыгунка ў г. Мінску (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
09.08.2021 № 52

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на тэрыторыі, абмежаванай вул. Маскоўскай – вул. Суражскай – вул. Фабрыцыуса – чыгунка ў г. Мінску

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на тэрыторыі, абмежаванай вул. Маскоўскай – вул. Суражскай – вул. Фабрыцыуса – чыгунка ў г. Мінску (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей, калі не ўказана іншае, – гісторыка-культурныя каштоўнасці), уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» і пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 2012 г. № 236 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578»:

«Будынак» па вул. Маскоўскай, 8/1 у г. Мінску, катэгорыя «3», шыфр 713Г000135;

«Будынак» па вул. Маскоўскай, 16 у г. Мінску, катэгорыя «3», шыфр 713Г000348;

«Будынак» па зав. Дабрамысленскім, 3 у г. Мінску, катэгорыя «3», шыфр 713Г000033.

3. Праект зон аховы распрацаваны таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Навукова-праектны цэнтр «Рэстабіліс» па заказе адкрытага акцыянернага таварыства «Ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга «Інстытут Белдзяржпраект».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.

7. Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца (дадатак 1).

Спіс геаграфічных каардынат зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца (дадатак 2).

Межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

8. Ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – ахоўная зона) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і стварэння спрыяльных умоў для іх ўспрымання.

9. Ахоўная зона складаецца з двух участкаў.

10. Першы ўчастак ахоўнай зоны ўстаноўлены для будынкаў па вул. Маскоўскай, 8/1 і па зав. Дабрамысленскім, 3.

Плошча тэрыторыі першага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,75 га.

11. Мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 1 ад паўночна-заходняга боку праезнай часткі вул. Маскоўскай паміж будынкамі па вул. Маскоўскай, 8/1 і 10 да кропкі 2;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на паўночны ўсход да паўднёва-ўсходняга фасада будынка па зав. Дабрамысленскім, 5/3 і ў створы з ім да кропкі 3; далей на паўночны захад па паўночна-ўсходняму фасаду будынка па зав. Дабрамысленскім, 5/3 да кропкі 4; далей на паўночны ўсход па паўночна-заходняму фасаду будынка па зав. Дабрамысленскім, 3 і ў створы з ім да паўднёва-заходняга боку праезнай часткі зав. Дабрамысленскага да кропкі 5;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 5 па паўднёва-заходнім баку праезнай часткі зав. Дабрамысленскага да перакрыжавання з праезнай часткай вул. Маскоўскай праз кропку 6 да кропкі 7;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 7 па паўночна-заходнім баку праезнай часткі вул. Маскоўскай праз кропку 8 да кропкі 1.

12. Другі ўчастак ахоўнай зоны ўстаноўлены для будынка па вул. Маскоўскай, 16.

Плошча тэрыторыі другога ўчастка ахоўнай зоны складае 0,71 га.

13. Мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 29, ад паўночна-заходняга боку праезнай часткі вул. Маскоўскай паралельна бакавога фасада будынка па вул. Маскоўскай, 16 да кропкі 30; далей на паўднёвы захад і паўночны захад праз кропку 31 да кропкі 32;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 32 паралельна дваравога фасаду будынка па вул. Маскоўскай, 16 да кропкі 23;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 23 да кропкі 24; далей на паўночны ўсход да кропкі 25; далей на паўднёвы ўсход да паўднёва-заходняга фасада будынка па вул. Маскоўскай, 14 да кропкі 26 і ўздоўж гэтага фасада да кропкі 27; далей да паўночна-заходняга боку праезнай часткі вул. Маскоўскай да кропкі 28;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 28 па паўночна-заходнім баку праезнай часткі вул. Маскоўскай да кропкі 29.

14. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;

правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні ў аб’ёмна-прасторавым і архітэктурным рашэннях;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальна-складскіх і транспартных аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія ў тым ліку павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;

уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей і не ўлічвае характар гістарычнага асяроддзя;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку, без выкарыстання традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў і без уліку характару гістарычнага асяроддзя.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

15. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурных каштоўнасцей (далей – зона рэгулявання забудовы) устаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая прылягае да гісторыка-культурных каштоўнасцей. Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з шасці ўчасткаў з рознымі рэжымамі ўтрымання.

16. Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання вызначана на тэрыторыі, якая абмежавана вул. Маскоўскай – зав. Дабрамысленскім – вул. Фабрыцыуса – вул. Дамашэўскай.

Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 0,9 га.

17. Мяжой зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 16 ад кропкі перасячэння праезнай часткі вул. Маскоўскай і зав. Дабрамысленскага па паўночна-заходнім баку праезнай часткі вул. Маскоўскай праз кропкі 17, 18 да перасячэння вул. Маскоўскай і вул. Дамашэўскай да кропкі 19;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 19 па паўднёва-заходнім баку праезнай часткі вул. Дамашэўскай да кропкі 20;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 20 па паўднёва-ўсходнім баку праезнай часткі вул. Фабрыцыуса да перасячэння з праезнай часткай зав. Дабрамыслескага праз кропку 21 да кропкі 22;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 22 па праезнай частцы зав. Дабрамысленскага да кропкі 16.

18. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў вышэй за вільчак будынка па зав. Дабрамысленскім, 4 (вышэй за 238,280 м у балтыйскай сістэме вышынь);

рэканструкцыя існуючых будынкаў з павелічэннем аб’ёмна-прасторавага рашэння вышэй за вільчак будынка па зав. Дабрамысленскім, 4 (вышэй за 238,280 м у балтыйскай сістэме вышынь);

дэмантаж, змена гістарычнага архітэктурнага рашэння і дэкору фасадаў будынка па зав. Дабрамысленскім, 4 (паўднёва-заходні і паўночна-заходні фасады, якія выходзяць на вул. Фабрыцыуса і зав. Дабрамысленскі);

новае будаўніцтва і рэканструкцыя існуючага будынка па зав. Дабрамысленскім, 4 без ужывання прыёмаў вертыкальнай раскрапоўкі фасадаў з боку вул. Дамашэўскай і зав. Дабрамысленскім у месцы прымыкання.

19. Зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання вызначана на тэрыторыі, якая абмежавана вул. Маскоўскай – зав. Малочным – вул. Фабрыцыуса – зав. Дабрамысленскім.

Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 2,50 га.

20. Мяжой зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 1 ад паўночна-заходняга боку праезнай часткі вул. Маскоўскай па паўднёва-заходняй і паўночна-заходняй мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны праз кропкі 2, 3, 4 да паўднёва-заходняга боку праезнай часткі зав. Дабрамысленскага да кропкі 5; далей на паўночны захад ад кропкі 5 па паўднёва-заходнім баку праезнай часткі зав. Дабрамысленскага да кропкі 14;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 14 па праезнай частцы зав. Дабрамысленскага і вул. Фабрыцыуса да кропкі 13; далей на паўднёвы захад па паўночна-ўсходнім баку праезнай часткі вул. Фабрыцыуса да кропкі 12 і да перасячэння з зав. Малочным да кропкі 11;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 11 па паўночна-ўсходнім баку праезнай часткі зав. Малочнага да кропкі 10 і далей да перасячэння з вул. Маскоўскай да кропкі 9;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 9 па паўночна-заходнім баку праезнай часткі вул. Маскоўскай да кропкі 1.

21. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў па перыметры квартала, акрамя аднаўлення страчанай гістарычнай забудовы, у тым ліку і яе элементаў (агароджы і падобных элементаў) на падставе навукова-праектнай дакументацыі;

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў унутры квартала вышэй за чатыры паверхі (вышэй за 15 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху);

рэканструкцыя існуючай забудовы з павелічэннем аб’ёмна-просторавага рашэння вышэй за чатыры паверхі (вышэй за 15 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху);

дэмантаж, навукова неабгрунтаванае змяненне аб’ёмна-прасторавага рашэння (у тым ліку павелічэнне вышыні), выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ без захавання і аднаўлення на падставе навукова-праектнай дакументацыі архітэктурнага аблічча фасадаў гістарычна каштоўных будынкаў (будынкі па вул. Фабрыцыуса, 3, 5, 7, зав. Малочнаму, 4, вул. Маскоўскай, 10, вул. Маскоўскай, 12, зав. Дабрамысленскім, 5) з мэтай забеспячэння цэласнага ўспрымання гістарычнай забудовы, у тым ліку будынкаў гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх гістарычнага асяроддзя, і выключэння пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей;

дэмантаж або пашкоджанне гістарычна каштоўных збудаванняў (брамы з фрагментамі агароджы паміж будынкамі па вул. Фабрыцыуса, 7 і зав. Малочнаму, 4), а таксама правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ без захавання і аднаўлення іх гістарычнага аблічча, з мэтай забеспячэння цэласнага ўспрымання гістарычнай забудовы, у тым ліку будынкаў гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх гістарычнага асяроддзя, і выключэння пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей;

змена гістарычнай планіроўкі (змена трасіроўкі зав. Дабрамысленскага і зав. Малочнага);

рэканструкцыя дысгарманічнай забудовы, акрамя работ па яе бягучым рамонце з мэтай захавання ў належным тэхнічным стане або работ па яе вынасу па-за межы зоны рэгулявання забудовы;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

22. Зона рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання вызначана на тэрыторыі, якая абмежавана вул. Маскоўскай – вул. Суражскай – вул. Фабрыцыуса – зав. Малочны, за выключэннем тэрыторыі другога ўчастка ахоўнай зоны і тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы чацвёртага рэжыму ўтрымання.

Плошча зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання складае 3,21 га.

23. Мяжой зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 43 ад перасячэння праезнай часткі вул. Маскоўскай і зав. Малочнага уздоўж праезнай часткі вул. Маскоўскай праз кропку 44 да кропкі 28; далей на паўночны захад па мяжы тэрыторыі другога ўчастка ахоўнай зоны праз кропкі 27, 26, 25, 24, 23, 32, 31, 30 да кропкі 29; далей уздоўж праезнай часткі вул. Маскоўскай да кропкі 34; далей на паўночны захад па мяжы тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы чацвёртага рэжыму ўтрымання праз кропкі 53, 15 да кропкі 33; далей уздоўж праезнай часткі вул. Маскоўскай да кропкі 35;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 35 па паўночна-заходнім баку праезнай часткі вул. Суражскай да перасячэння з праезнай часткай вул. Фабрыцыуса праз кропку 36 да кропкі 37;

на паўднёвым захадзе і паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход уздоўж паўднёва-ўсходняга боку праезнай часткі вул. Фабрыцыуса праз кропкі 38, 39, 40, 41 да кропкі перасячэння з праезнай часткай зав. Малочнага да кропкі 42; далей на паўднёвы ўсход уздоўж праезнай часткі зав. Малочнага да перасячэння з праезнай часткай вул. Маскоўскай да кропкі 43.

24. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў вышэй за чатыры паверхі (вышэй за 15 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху);

рэканструкцыя існуючых будынкаў з павелічэннем аб’ёмна-прасторавага рашэння вышэй за чатыры паверхі (вышэй за 15 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху);

дэмантаж, навукова неабгрунтаванае змяненне аб’ёмна-прасторавага рашэння (у тым ліку павелічэнне вышыні), выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ без захавання і аднаўлення на падставе навукова-праектнай дакументацыі архітэктурнага аблічча фасадаў гістарычна каштоўных будынкаў (будынкі па вул. Маскоўскай, 18; вул. Маскоўскай, 18А; вул. Фабрыцыуса, 9; вул. Фабрыцыуса, 11; вул. Фабрыцыуса, 13; зав. Фабрыцыуса, 3; зав. Фабрыцыуса, 3, корп. 14; зав. Фабрыцыуса, 3, корп. 10; зав. Фабрыцыуса, 3, корп. 11, зав. Фабрыцыуса, 3, корп. 12) з мэтай забеспячэння цэласнага ўспрымання гістарычнай забудовы, у тым ліку будынкаў гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх гістарычнага асяроддзя, і выключэння пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей;

дэмантаж або пашкоджанне гістарычна каштоўных збудаванняў (агароджы перад будынкам па зав. Фабрыцыуса, 3, корп. 14), а таксама правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ без захавання і аднаўлення іх гістарычнага аблічча, з мэтай забеспячэння цэласнага ўспрымання гістарычнай забудовы, у тым ліку будынкаў гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх гістарычнага асяроддзя, і выключэння пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей;

змяненне гістарычнай планіроўкі (змена трасіроўкі зав. Фабрыцыуса і зав. Малочнага);

узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў без уліку маштабу і параметраў навакольнай гістарычна каштоўнай забудовы, а таксама без уліку існуючай горадабудаўнічай планіроўкі кварталаў і ліній забудовы вул. Фабрыцыуса і зав. Малочнага;

рэканструкцыя дысгарманічнай забудовы, акрамя работ па яе бягучым рамонце з мэтай захавання ў належным тэхнічным стане або работ па яе вынасу па-за межы зоны рэгулявання забудовы;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі.

25. Зона рэгулявання забудовы чацвёртага рэжыму ўтрымання вызначана ў раёне будынка па вул. Маскоўскай, 22.

Плошча зоны рэгулявання забудовы чацвёртага рэжыму ўтрымання складае 0,60 га.

26. Мяжой зоны рэгулявання забудовы чацвёртага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 34 ад паўночна-заходняга боку праезнай часткі вул. Маскоўскай уздоўж паўднёва-заходняга фасада будынка па вул. Маскоўскай, 18А да кропкі 53;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 53 у створы з паўднёва-ўсходнім фасадам будынка па вул. Маскоўскай, 20 да зав. Фабрыцыуса да кропкі 15;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 15 уздоўж паўднёва-заходняга фасада будынка па вул. Маскоўскай, 22 да праезнай часткі вул. Маскоўскай да кропкі 33;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўнач ад кропкі 33 па паўночна-заходнім баку праезнай часткі вул. Маскоўскай да кропкі 34.

27. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы чацвёртага рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, а таксама рэканструкцыя будынкаў па вул. Маскоўскай, 20, 22 з павелічэнннем аб’ёмна-прасторавага рашэння (у тым ліку павелічэнне вышыні), акрамя пракладкі падземных інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку, без выкарыстання традыцыйных прыёмаў і матэрыялаў і без уліку характару гістарычнага асяроддзя.

28. Зона рэгулявання забудовы пятага рэжыму ўтрымання вызначана ў раёне будынка па вул. Фабрыцыуса, 14.

Плошча зоны рэгулявання забудовы пятага рэжыму ўтрымання складае 0,38 га.

29. Мяжой зоны рэгулявання забудовы пятага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 49 па паўночна-заходнім баку праезнай часткі вул. Фабрыцыуса да кропкі 48;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 48 уздоўж паўднёвага фасада будынка па вул. Фабрыцыуса, 12; далей праз кропкі 47, 46 да кропкі 45;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 45 паралельна паўночна-заходняму фасаду будынка па вул. Фабрыцыуса, 14 да кропкі 52;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 52 праз кропкі 51, 50 да паўночна-заходняга боку праезнай часткі вул. Фабрыцыуса да кропкі 49.

30. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы пятага рэжыму ўтрымання забараняецца дэмантаж, навукова неабгрунтаванае змяненне аб’ёмна-прасторавага рашэння (у тым ліку павелічэнне вышыні), выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ без захавання і аднаўлення на падставе навукова-праектнай дакументацыі архітэктурнага аблічча фасадаў гістарычна каштоўнага будынка па вул. Фабрыцыуса, 14 з мэтай забеспячэння цэласнага ўспрымання гістарычнай забудовы, у тым ліку будынкаў гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх гістарычнага асяроддзя, і выключэння пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей.

31. Зона рэгулявання забудовы шостага рэжыму ўтрымання вызначана ў межах чыгуначнага пуцепровада.

Плошча зоны рэгулявання забудовы шостага рэжыму ўтрымання складае 0,07 га.

32. Мяжой зоны рэгулявання забудовы шостага рэжыму ўтрымання з’яўляецца лінія, якая ідзе па вонкавай мяжы чыгуначнага пуцепровада праз кропкі 54, 55, 56, 57.

33. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы шостага рэжыму ўтрымання забараняецца выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ (у тым ліку па рэканструкцыі і мадэрнізацыі) без захавання гістарычных канструкцый (апор з прыроднага камяня) чыгуначнага пуцеправода над вул. Маскоўскай, а таксама страта (дэмантаж) яго гістарычных элементаў, з мэтай забеспячэння цэласнага ўспрымання гістарычнай забудовы, у тым ліку будынкаў гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх гістарычнага асяроддзя.

34. Рэкамендавана пры правядзенні будаўнічых мерапрыемстваў прадугледзіць рамонтна-рэстаўрацыйныя работы па аднаўленні гістарычнага архітэктурнага аблічча чыгуначнага пуцеправода над вул. Маскоўскай і яго элементаў з мэтай забеспячэння цэласнага ўспрымання гістарычнай забудовы, у тым ліку будынкаў гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх гістарычнага асяроддзя.

 

 

Дадатак 1

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей, размешчаных
на тэрыторыі, абмежаванай
вул. Маскоўскай – вул. Суражскай –
вул. Фабрыцыуса – чыгунка
ў г. Мінску

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей

 

 

Дадатак 2

да праекта зон аховы нерухомых
матэрыяльных гісторыка-культурных
каштоўнасцей, размешчаных
на тэрыторыі, абмежаванай
вул. Маскоўскай – вул. Суражскай –
вул. Фабрыцыуса – чыгунка
ў г. Мінску

Спіс геаграфічных каардынат зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці


п/п

Паўночная шырата

Усходняя даўгата

1

53°53'24.26''

27°32'22.66''

2

53°53'24.78''

27°32'19.77''

3

53°53'27.25''

27°32'21.21''

4

53°53'27.64''

27°32'19.63''

5

53°53'28.56''

27°32'20.17''

6

53°53'27.81''

27°32'24.81''

7

53°53'27.46''

27°32'25.10''

8

53°53'25.80''

27°32'23.49''

9

53°53'20.80''

27°32'20.79''

10

53°53'20.62''

27°32'20.32''

11

53°53'21.94''

27°32'13.66''

12

53°53'22.22''

27°32'13.39''

13

53°53'29.11''

27°32'17.25''

14

53°53'29.20''

27°32'17.68''

15

53°53'10.78''

27°32'11.68''

16

53°53'28.27''

27°32'24.93''

17

53°53'28.45''

27°32'25.54''

18

53°53'29.35''

27°32'26.24''

19

53°53'29.90''

27°32'25.87''

20

53°53'31.68''

27°32'18.26''

21

53°53'29.63''

27°32'17.43''

22

53°53'29.40''

27°32'17.73''

23

53°53'18.80''

27°32'15.04''

24

53°53'18.65''

27°32'15.86''

25

53°53'19.06''

27°32'15.97''

26

53°53'18.61''

27°32'18.53''

27

53°53'18.53''

27°32'19.17''

28

53°53'18.45''

27°32'19.44''

29

53°53'15.54''

27°32'17.82''

30

53°53'15.95''

27°32'15.26''

31

53°53'15.57''

27°32'15.00''

32

53°53'15.87''

27°32'13.50''

33

53°53'10.2''

27°32'14.26''

34

53°53'13.2''

27°32'16.53''

35

53°53'05.59''

27°32'13.39''

36

53°53'03.33''

27°32'03.52''

37

53°53'04.28''

27°32'02.62''

38

53°53'04.72''

27°32'02.96''

39

53°53'11.48''

27°32'07.37''

40

53°53'12.07''

27°32'07.54''

41

53°53'21.80''

27°32'13.16''

42

53°53'21.87''

27°32'13.51''

43

53°53'20.42''

27°32'19.94''

44

53°53'20.14''

27°32'20.40''

45

53°53'18.75''

27°32'08.08''

46

53°53'18.42''

27°32'09.65''

47

53°53'18.55''

27°32'09.63''

48

53°53'18.36''

27°32'10.77''

49

53°53'16.05''

27°32'09.34''

50

53°53'16.12''

27°32'07.58''

51

53°53'16.03''

27°32'07.48''

52

53°53'16.23''

27°32'06.56''

53

53°53'13.73''

27°32'13.34''

54

53°53'31.67''

27°32'28.92''

55

53°53'32.10''

27°32'26.52''

56

53°53'32.76''

27°32'26.88''

57

53°53'32.30''

27°32'29.33''

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.