![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 лістапада 2021 г. № 74
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» (шыфр – 613В000341), які размешчаны ў паўднёвай частцы горада Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» (шыфр – 613В000341), які размешчаны ў паўднёвай частцы горада Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова 23.11.2021 № 74 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» (шыфр – 613В000341), які размешчаны ў паўднёвай частцы горада Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» (шыфр – 613В000341), які размешчаны ў паўднёвай частцы горада Заслаўе Мінскага раёна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Курганны могільнік» з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613В000341 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зоны аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе Мінскага раённага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя).
Мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах курганнага могільніка, у склад якога ўваходзяць пяць курганоў. Насыпы альбо іх сляды былі зафіксаваны пры правядзенні археалагічных даследаванняў і натурным абследаванні.
Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 422 м2 (48 х 25 х 35 м).
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца лінія, якая праходзіць праз кропкі 1-2-3-4-1 з каардынатамі 53°59'46.6'', 27°17'39.2'' – 53°59'46.7'', 27°17'39.7'' – 53°59'46.6'', 27°17'41.8'' – 53°59'47.1'', 27°17'40.8'' – 53°59'46.6'', 27°17'39.2''.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым археалагічным вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці. Правядзенне такіх работ магчыма пасля пазбаўлення гісторыка-культурнай каштоўнасці яе статусу на падставе пункта 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
10. Ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона, зона аховы культурнага пласта (слоя) устаноўлены для выяўленння, захавання і даследавання археалагічных аб’ектаў і артэфактаў.
11. Ахоўная зона прылягае да курганнага могільніка з усіх бакоў.
Плошча ахоўнай зоны складае 25,2 га.
12. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца лінія, якая праходзіць праз кропкі 5-6-7-8-9-10-11-12-5 з каардынатамі 53°59'47.2'', 27°17'36.6'' – 53°59'48.7'', 27°17'41.5'' – 53°59'47.7'', 27°17'44.4'' – 53°59'44.6'', 27°17'47.4'' – 53°59'43.0'', 27°17'42.9'' – 53°59'41.9'', 27°17'39.8'' – 53°59'44.1'', 27°17'35.4'' – 53°59'45.4'', 27°17'35.5'' – 53°59'47.2'', 27°17'36.6''.
13. Зона аховы культурнага пласта (слоя) вызначана ў межах ахоўнай зоны.
14. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца правядзенне земляных работ, не звязаных з археалагічным даследаваннем, акрамя работ па абслугоўванні воданапорнай вежы і воднага рэзервуара, пракладкай падземных інжынерных камунікацый, бягучым рамонце праезнай часткі вул. Набяражная і вул. Алімпійская, пры ўмове прыняцця мер па забеспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
|
да праекта зон аховы нерухомай |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці