Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 30.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 ліпеня 2021 г. № 48

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» (шыфр – 713В000002) у г. Мінску, на захад ад паўднёвага канца вул. Сцебянёва, у лесапасадцы каля МКАД у раёне развязкі са Слуцкай шашой

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» (шыфр – 713В000002) у г. Мінску, на захад ад паўднёвага канца вул. Сцебянёва, у лесапасадцы каля МКАД у раёне развязкі са Слуцкай шашой (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

А.М.Маркевіч

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
14.07.2021 № 48

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» (шыфр – 713В000002) у г. Мінску, на захад ад паўднёвага канца вул. Сцебянёва, у лесапасадцы каля МКАД у раёне развязкі са Слуцкай шашой

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зоны аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Курганны могільнік» у г. Мінску, на захад ад паўднёвага канца вул. Сцебянёва, у лесапасадцы каля МКАД у раёне развязкі са Слуцкай шашой (далей – праект зоны аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. «Курганны могільнік» з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 713В000002 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3. Праект зоны аховы распрацаваны дзяржаўнай навуковай установай «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» па заказе вытворчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Зелянбуд Кастрычніцкага раёна г. Мінска».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зоны аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлена тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы: ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта (слоя).

Мяжа тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы зон аховы дадзены ў геаграфічнай сістэме каардынат.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах тэрыторыі курганнага могільніка (складаецца з 16 курганоў), якая выяўлена пры правядзенні археалагічных даследаванняў.

Плошча гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 8400 м2 (120 х 70 м).

8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе праз кропкі 1-2-3-4-5-6-7-1 з каардынатамі 53°50'11.5'', 27°32'11.7'' – 53°50'11.3'', 27°32'16.0'' – 53°50'10.9'', 27°32'18.5'' – 53°50'10.1'', 27°32'18.4'' – 53°50'09.2'', 27°32'16.2'' – 53°50'09.2'', 27°32'13.6'' – 53°50'11.0'', 27°32'11.7'' – 53°50'11.5'', 27°32'11.7''.

9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выкананне земляных, будаўнічых, меліярацыйных і іншых работ, не звязаных з навуковым вывучэннем гісторыка-культурнай каштоўнасці, магчыма пасля пазбаўлення статусу гіторыка-культурнай каштоўнасці на падставе пункта 4 артыкула 94 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА.
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)

10. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – ахоўная зона) і зона аховы культурнага пласта (слоя) гісторыка-культурнай каштоўнасці (далей – зона аховы культурнага пласта (слоя)) устаноўлены для выяўленння і даследавання магчымых археалагічных аб’ектаў і артэфактаў на тэрыторыі, непасрэдна прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

11. Ахоўная зона прылягае да курганнага могільніка з усіх бакоў.

Плошча ахоўнай зоны складае 3,7 га.

12. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць праз кропкі 8-9-10-11-12-13-14-8 з каардынатамі 53°50'12.2'', 27°32'08.7'' – 53°50'13.1'', 27°32'11.9'' – 53°50'13.1'', 27°32'18.9'' – 53°50'10.9'', 27°32'21.2'' – 53°50'08.7'', 27°32'20.0'' – 53°50'07.5'', 27°32'16.1'' – 53°50'07.7'', 27°32'13.2'' – 53°50'12.2'', 27°32'08.7''.

13. Зона аховы культурнага пласта (слоя) вызначана ў межах зоны аховы.

14. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта (слоя) забараняецца:

выкананне земляных работ без прыняцця мер па забяспячэнні правядзення археалагічнага нагляду і рэалізацыі мер па ахове археалагічных аб’ектаў і артэфактаў у адпаведнасці з артыкуламі 129 і 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры;

правядзенне работ, не звязаных з археалагічнымі даследаваннямі гісторыка-культурнай каштоўнасці, да поўнага яе вывучэння, акрамя работ, звязаных з тэхнічным абслугоўваннем ліній электраперадачы, пракладкай падземных інжынерных камунікацый, будаўнічымі работамі на тэрыторыі гаражнага кааператыва, бягучым рамонце праезнай часткі вул. Сцебянёва ў г. Мінску і Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы нерухомай
матэрыяльнай гісторыка-
культурнай каштоўнасці
«Курганны могільнік»
(шыфр – 713В000002) у г. Мінску,
на захад ад паўднёвага канца
вул. Сцебянёва, у лесапасадцы
каля МКАД у раёне развязкі
са Слуцкай шашой

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.