![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 мая 2021 г. № 37
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Капліца св. Дамініка» па вул. Пушкіна ў г. Слоніме
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Капліца св. Дамініка» па вул. Пушкіна ў г. Слоніме (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Капліца св. Дамініка» па вул. Пушкіна ў г. Слоніме
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Капліца св. Дамініка» па вул. Пушкіна ў г. Слоніме (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Капліца св. Дамініка па вул. Пушкіна ў г. Слоніме з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413Г000506 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны навукова-праектным рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «БЕЛНІІПГРАДАБУДАЎНІЦТВА» па заказе Слонімскага раённага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
6. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
7. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена на тэрыторыі вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,04 га.
8. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца на паўночным захадзе, паўночным усходзе і поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі на перасячэнні вул. Адама Міцкевіча і вул. Пушкіна, далей – па ўмоўнай лініі, якая ідзе ўздоўж вуглавога ўчастка агароджы тэрыторыі стадыёна па вул. Пушкіна, 57.
9. Геаграфічныя каардынаты ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці (п.ш./у.д.):
кропка 1 – 53.098597°/25.306098°; кропка 2 – 53.098713°/25.306358°; кропка 3 – 53.098637°/25.306570°.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
правядзенне ўсіх відаў будаўніцтва, акрамя рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці згодна з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры і пракладкі (рамонту або рэканструкцыі) падземных інжынерных сетак;
добраўпарадкаванне тэрыторыі (у тым ліку ўсталяванне малых архітэктурных формаў) без уліку характару гістарычнага асяроддзя, захавання гістарычнай планіровачнай структуры і без выкарыстання пры правядзенні работ гістарычных прыёмаў і матэрыялаў;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак);
уладкаванне знешняга асвятлення, якое пагаршае ўмовы ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей, без уліку характару гістарычнага асяроддзя;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;
правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у парадку, вызначаным заканадаўствам.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 1,3 га.
12. Мяжой зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўднёвым захадзе і паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёвай мяжы ўчастка па вул. Адама Міцкевіча, 6 ад кропкі 4 да кропкі 5; уздоўж паўночна-заходняй мяжы ўчасткаў па вул. Адама Міцкевіча, 6, 4 ад кропкі 5 да кропкі 6; далей – паралельна лініі забудовы няцотнага боку вул. Пушкіна на адлегласці 25 м да паўднёва-ўсходняга фасада будынка па вул. Пушкіна, 69А і па лініі, якая ідзе ўздоўж гэтага фасада – кропкі 6, 7, 8; уздоўж лініі забудовы няцотнага боку вул. Пушкіна да вул. Камсамольскай ад кропкі 8 да кропкі 9; уздоўж лініі забудовы цотнага боку вул. Камсамольскай ад кропкі 9 да кропкі 10;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе паралельна лініі забудовы цотнага боку вул. Пушкіна на адлегласці 35 м ад вул. Камсамольскай да вул. Багушэвіча ад кропкі 10 да кропкі 11;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж лініі забудовы няцотнага боку вул. Багушэвіча да вул. Пушкіна ад кропкі 11 да кропкі 12; уздоўж праезнай часткі вул. Пушкіна да мяжы ахоўнай зоны ад кропкі 12 да кропкі 3; уздоўж мяжы ахоўнай зоны і далей – уздоўж праезнай часткі вул. Адама Міцкевіча – кропкі 3, 2, 1, 4.
13. Геаграфічныя каардынаты зоны рэгулявання забудовы (п.ш./у.д.):
кропка 4 – 53.098208°/25.305768°; кропка 5 – 53.098324°/25.305218°; кропка 6 – 53.098684°/25.305591°; кропка 7 – 53.099092°/25.304379°; кропка 8 – 53.099341°/25.304591°; кропка 9 – 53.099128°/25.305165°; кропка 10 – 53.099501°/25.305528°; кропка 11 – 53.098753°/25.307750°; кропка 12 – 53.098352°/25.307441°.
14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
размяшчэнне прамысловых і складскіх будынкаў і збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, і (або) забруджваюць паветраны і водны басейны, і (або) з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
новае будаўніцтва без выкарыстання гістарычнага модуля па працягласці фасадаў і вышэй за 7,5 м ад узроўню зямлі да вышэйшай кропкі даху (вышэй за 1 паверх з мансардай – 2 паверхі) з захаваннем маштабу і параметраў навакольнай забудовы;
рэканструкцыя існуючай забудовы з павелічэннем вышыні будынкаў больш за 7,5 м;
змяненне гістарычнай аб’ёмна-планіровачнай структуры;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей;
усталяванне з боку гарадскіх вуліц непразрыстай агароджы вышынёй больш за 1,2 м.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
15. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на тэрыторыі, прылеглай да ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці, зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, якое гістарычна склалася і мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,4 га.
16. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным захадзе і паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы зоны рэгулявання забудовы і ахоўнай зоны – кропкі 4, 1, 3; далей – уздоўж праезнай часткі вул. Пушкіна ад мяжы ахоўнай зоны да ўнутрыдваровага праезда ад кропкі 3 да кропкі 13;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па ўнутрыдвароваму праезду ад кропкі 13 да кропкі 14; паралельна напрамку вул. Пушкіна да стадыёна, уздоўж паўночна-заходняй мяжы стадыёна да перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з вул. В.Харужай і па гэтай лініі да мяжы зоны рэгулявання забудовы – кропкі 14, 15, 16, 17, 4.
17. Геаграфічныя каардынаты зоны аховы ландшафту (п.ш./у.д.):
кропка 13 – 53.098181°/25.307886°; кропка 14 – 53.098072°/25.307768°; кропка 15 – 53.098290°/25.306475°; кропка 16 – 53.098352°/25.306253°; кропка 17 – 53.098149°/25.306060°.
18. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, акрамя пракладкі (рамонту або рэканструкцыі) падземных інжынерных сетак;
змяненне існуючага рэльефу і характару ландшафту;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак);
пракладка транспартных камунікацый.