![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 мая 2021 г. № 31
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак чыгуначнага вакзала з вадацяжнай вежай» у г. Слоніме Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці
На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак чыгуначнага вакзала з вадацяжнай вежай» у г. Слоніме Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
А.М.Маркевіч |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак чыгуначнага вакзала з вадацяжнай вежай» у г. Слоніме Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак чыгуначнага вакзала з вадацяжнай вежай» у г. Слоніме Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. «Будынак чыгуначнага вакзала з вадацяжнай вежай» у г. Слоніме Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413Г000493 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Баранавіцкай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з умоў неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання, замацавання аўтэнтычнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці ў структуры паўночна-ўсходняй часткі горада, якая гістарычна склалася.
Тэрыторыя ахоўнай зоны ўключае непасрэдна будынкі чыгуначнага вакзала і вадацяжнай вежы, а таксама тэрыторыю, якая непасрэдна звязана з імі.
Ахоўная зона складаецца з двух участкаў.
8. Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,33 га.
Мяжой першага ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 1 на паўночны ўсход паралельна паўночна-заходняму фасаду будынка вакзала на адлегласць 14 м да падпорнай сцяны перона да кропкі 2;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 2 на паўднёвы ўсход уздоўж падпорнай сцяны перона да кропкі 3;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 3 на паўднёвы захад да кропкі 4, далей на паўночны-захад уздоўж паўночна-ўсходняга фасада будынка па вул. Вакзальнай, 11 да кропкі 5, далей на паўднёвы-захад паралельна паўднёва-ўсходняму фасаду будынка вакзала на адлегласць 14 м да кропкі 6;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 6 паралельна паўднёва-заходняму фасаду будынка вакзала на адлегласць 19,5 м да кропкі 1.
9. Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны складае 0,05 га.
Мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 7 на паўночны ўсход уздоўж існуючай агароджы тэрыторыі вадацяжнай вежы даўжынёй 28 м да кропкі 8;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 8 на паўднёвы ўсход уздоўж існуючай агароджы тэрыторыі вадацяжнай вежы даўжынёй 17 м да кропкі 9;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 9 на паўднёвы захад уздоўж існуючай агароджы тэрыторыі вадацяжнай вежы даўжынёй 28 м да кропкі 10;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 10 на паўночны захад уздоўж існуючай агароджы тэрыторыі вадацяжнай вежы даўжынёй 17 м да кропкі 7.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
новае будаўніцтва, надбудовы і прыбудовы да гісторыка-культурнай каштоўнасці;
правядзенне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці, якімі прадугледжаны навукова неабгрунтаваныя змяненні аб’ёмна-прасторавых, архітэктурных і канструктыўных рашэнняў, а таксама выкананне работ без навукова-праектнай дакументацыі, узгодненай ва ўстаноўленным заканадаўствам парадку;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;
пракладка падземных інжынерных камунікацый без аднаўлення добраўпарадкавання.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці ў забудове паўночнай часткі г. Слоніма, стварэння неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, непасрэдна прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
Зона рэгулявання забудовы складаецца з трох участкаў.
12. Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,74 га.
Мяжой першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 12 па бартавым камені партэру вакзала да кропкі 11; далей па паўднёвай мяжы ахоўнай зоны праз кропкі 6 і 5, па паўночна-заходняму і паўночна-ўсходняму фасадах будынка па вул. Вакзальнай, 11К да кропкі 16;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 16 у створы з паўночна-ўсходнім фасадам будынка па вул. Вакзальнай, 11К да кропкі 15; далей на паўднёвы ўсход па паўднёва-заходняй мяжы прыватнай забудовы па вул. Вакзальнай, 15, 15А, 17 да кропкі 14;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 14 уздоўж будынка па вул. Савецкай, 93 да кропкі 13;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 13 паралельна вул. Савецкай у створы з бартавым каменем партэру вакзала да кропкі 12.
13. Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,4 га.
Мяжой другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны ўсход ад кропкі 17 перпендыкулярна чыгунцы, у створы паўднёва-ўсходняга вугла дома № 16 па вул. Азёрнай да кропкі 18;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход ад кропкі 18 па паўднёваму боку вул. Азёрнай да кропкі 19;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы захад ад кропкі 19 перпендыкулярна чыгунцы, у створы паўднёва-ўсходняга фасада дома № 3 па вул. Азёрнай да кропкі 20;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 20 паралельна чыгунцы і ў створы паўднёва-заходняй мяжы ахоўнай зоны вадацяжнай вежы (агароджы) праз кропкі 10, 7 да кропкі 17.
14. Плошча трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,3 га.
Мяжой трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на паўночным захадзе і паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе на паўночны захад ад кропкі 21 па паўднёва-заходняй мяжы прыватнай забудовы па вул. Вакзальнай, 15 і 15А да кропкі 15; далей на паўночны ўсход па заходняй мяжы прыватнай забудовы па вул. Вакзальнай, 15 да кропкі 16;
на паўночным усходзе і паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе на паўднёвы ўсход паралельна чыгунцы ад кропкі 16 па мяжы прыватнай забудовы па вул. Вакзальнай, 15 і 15А праз кропкі 4 і 3 да кропкі 22; далей на паўднёвы захад па мяжы прыватнай забудовы па вул. Вакзальнай, 15А да мяжы зямельнага ўчастка па вул. Савецкай, 93А да кропкі 21.
15. На тэрыторыі першага і другога ўчасткаў зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
новае будаўніцтва, акрамя рамонту і рэканструкцыі існуючых будынкаў і збудаванняў (без павелічэння іх аб’ёмна прасторавага рашэння), пракладкі падземных інжынерных камунікацый;
размяшчэнне новых прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць транспартныя нагрузкі альбо забруджваюць паветраныя і водныя басейны, з’яўляюцца пажара- і выбухованебяспечнымі;
будаўніцтва транспартных магістралей і развязак, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў, парушаючых гістарычны выгляд гісторыка-культурнай каштоўнасці;
усталяванне сродкаў вонкавай рэкламы, якія ствараюць перашкоды для візуальнага ўспрымання аб’ёмна-прасторавых уласцівасцей і элементаў гісторыка-культурных каштоўнасцей.
16. На тэрыторыі трэцяга ўчастка зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
новае будаўніцтва, акрамя рамонту і рэканструкцыі існуючых будынкаў і збудаванняў, вышынёй не больш аднаго паверху з мансардай альбо мезанінам з выкарыстаннем традыцыйных будаўнічых матэрыялаў і архітэктурных прыёмаў (не больш за 7 м ад узроўня глебы да вышэйшай адзнакі даху);
усталяванне на прыватных участках глухой агароджы, акрамя празрыстай (напаўпразрыстай), вышынёй не больш за 1,5 м з выкарыстаннем традыцыйных форм, матэрыялаў і колеру.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
17. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання прыроднага асяроддзя, якое мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, а таксама з мэтай захавання гістарычнага сквера-партэра пры чыгуначным вакзале.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,38 га.
18. Мяжой зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 23 на паўночны усход па бартавым камяні паўднёва-ўсходняга боку вул. Вакзальная да кропкі 24;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 24 на паўднёвы ўсход па паўднёва-заходняй мяжы першага ўчастка ахоўнай зоны да кропкі 11;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 11 на паўднёвы захад па паўночна-заходняй мяжы першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы да кропкі 12;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі 12 на паўночны захад паралельна вул. Савецкай у створы бартавога каменя партэру вакзала да кропкі 23.
19. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
будаўніцтва новых будынкаў і збудаванняў;
змена характару ландшафту, пракладка падземных інжынерных камунікацый без аднаўлення добраўпарадкавання;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі без праектнай дакументацыі, распрацаванай і ўзгодненай ва ўстаноўленым парадку;
усталяванне рэкламных канструкцый, пасадка дрэў, якія могуць засланіць гісторыка-культурную каштоўнасць.