![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 ліпеня 2020 г. № 55
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Каменная іудзейская культавая пабудова (чысцілішча)» на яўрэйскіх могілках па вул. Магілёўскай у г. Шклове Магілёўскай вобласці
Изменения и дополнения:
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 19 мая 2021 г. № 28 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/36951 от 14.07.2021 г.) <W22136951p>
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Каменная іудзейская культавая пабудова (чысцілішча)» на яўрэйскіх могілках па вул. Магілёўскай у г. Шклове Магілёўскай вобласці (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
Пастанова 02.07.2020 № 55 |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Каменная іудзейская культавая пабудова (чысцілішча)» на яўрэйскіх могілках па вул. Магілёўскай у г. Шклове Магілёўскай вобласці
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Каменная іудзейская культавая пабудова (чысцілішча)» на яўрэйскіх могілках па вул. Магілёўскай у г. Шклове Магілёўскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Каменная іудзейская культавая пабудова (чысцілішча) на яўрэйскіх могілках па вул. Магілёўскай у г. Шклове Магілёўскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Г000590 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 жніўня 2009 г. № 1088 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, змяненні катэгорый, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў у пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 і ад 3 верасня 2008 г. № 1288».
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шклоўскага райвыканкама.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлена ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Каменная іудзейская культавая пабудова (чысцілішча)» на яўрэйскіх могілках па вул. Магілёўскай у г. Шклове Магілёўскай вобласці дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і гістарычна звязанай з гісторыка-культурнай каштоўнасцю тэрыторыяй, а таксама для стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўключае тэрыторыю былых іудзейскіх могілак.
Плошча гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 10,99 га.
8. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца лінія, якая праходзіць праз кропкі з геаграфічнымі каардынатамі 54°11'00.3177''N, 30°18'42.4511''Е; 54°10'59.2231''N, 30°18'44.2991''Е; 54°10'57.5906''N, 30°18'42.1209''Е; 54°10'47.3756''N, 30°19'00.7794''Е; 54°10'42.0310''N, 30°18'53.6462''Е; 54°10'42.9571''N, 30°18'50.9810''Е; 54°10'46.2827''N, 30°18'45.7025''Е; 54°10'50.1063''N, 30°18'35.6082''Е; 54°10'56.5481''N, 30°18'38.5505''Е; 54°10'58.5084''N, 30°18'40.2643''Е.
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
правядзенне работ без выканання патрабаванняў, устаноўленых заканадаўствам у дачыненні да тэрыторый пахаванняў, а таксама без выканання заканадаўства аб культуры;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў (у тым ліку транспартных і інжынерных камунікацый, акрамя рэканструкцыі існуючых інжынерных сетак з выкананнем патрабаванняў у адпаведнасці з заканадаўствам), акрамя выканання работ па ўвекавечанні памяці ахвяр Шклоўскага гета;
устаноўка рэкламных канструкцый;
правядзенне работ па ўладкаванні агароджы могілак не ў адпаведнасці з архіўна-бібліяграфічнымі матэрыяламі;
новыя пахаванні;
высечка дрэў (акрамя аб’ектаў расліннага свету, якія знаходзяцца ў неналежным (аварыйным) стане на падставе адпаведнага заключэння, і санітарных рубак);
дзейнасць, якая пагражае захаванасці гісторыка-культурнай каштоўнасці;
замена (дэмантаж) надмагільных помнікаў і агародж (мастацкае ліццё, коўка, разьба па камені, скульптура і іншыя элементы), якія маюць духоўныя, мастацкія і (або) дакументальныя вартасці;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні, якія могуць прывесці да страты адметных мастацкіх і дакументальных вартасцей гісторыка-культурнай каштоўнасці і (або) парушаюць яе гістарычнае асяроддзе (у тым ліку да страты фрагмента гістарычнай трасіроўкі і фрагментаў брукоўкі XIX ст.), а таксама парушэння пахаванняў.