Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 22.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 снежня 2019 г. № 82

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак чыгуначнага вакзала» на пл. Прывакзальнай у г. Магілёве

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак чыгуначнага вакзала» на пл. Прывакзальнай у г. Магілёве (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Ю.П.Бондар

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
19.12.2019 № 82

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак чыгуначнага вакзала» на пл. Прывакзальнай у г. Магілёве

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак чыгуначнага вакзала» на пл. Прывакзальнай у г. Магілёве (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Будынак чыгуначнага вакзала на пл. Прывакзальнай у г. Магілёве з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) катэгорыі «3», унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 513Г000588 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 верасня 2008 г. № 1288 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578».

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці, іх межы, рэжымы іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.

Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак чыгуначнага вакзала» на пл. Прывакзальнай у г. Магілёве дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

8. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена на тэрыторыі Прывакзальнай плошчы, акружае будынак чыгуначнага вакзала з усіх бакоў.

Плошча ахоўнай зоны складае 1,3 га.

9. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з бартавым каменем праезнай часткі цотнага боку вул. Першамайскай, па бартавым камені праезнай часткі цотнага боку вул. Першамайскай ад кропкі з каардынатамі 53.927104°, 30.339429° да кропкі з каардынатамі 53.925853°, 30.340153°;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.925853°, 30.340153°да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім фасадам будынка білетных кас на Прывакзальнай плошчы з каардынатамі 53.925609°, 30.339488°;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.925609°, 30.339488° у створы з паўночна-ўсходнім фасадам будынка білетных кас на Прывакзальнай плошчы па паўночна-ўсходнім фасадзе, па паўночна-заходнім тарцы будынка білетных кас на Прывакзальнай плошчы да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе ўстаўкі паміж будынкам білетных кас на Прывакзальнай плошчы і будынкам чыгуначнага вакзала; далей – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе ўстаўкі паміж будынкам білетных кас на Прывакзальнай плошчы і будынкам вакзала да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім тарцы будынка вакзала; далей – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім тарцы, па паўночна-ўсходнім фасадзе будынка чыгуначнага вакзала да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім тарцы будынка чыгуначнага вакзала; далей – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім тарцы, па паўднёва-заходнім фасадзе, па паўднёва-ўсходнім тарцы будынка чыгуначнага вакзала да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе ўстаўкі паміж будынкам білетных кас на Прывакзальнай плошчы і будынкам вакзала; далей – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе ўстаўкі паміж будынкам білетных кас на Прывакзальнай плошчы і будынкам вакзала да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім тарцы будынка білетных кас на Прывакзальнай плошчы; далей – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім тарцы будынка білетных кас на Прывакзальнай плошчы і ў створы з ім да кропкі з каардынатамі 53.925961°, 30. 338592°; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёва-заходняга фасада будынка вакзала да кропкі з каардынатамі 53.926559°, 30.337929°;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім тарцом будынка багажнага аддзялення на Прывакзальнай плошчы і па гэтым тарцы ад кропкі з каардынатамі 53.926559°, 30.337929°; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе будынка багажнага аддзялення на Прывакзальнай плошчы да кропкі з каардынатамі 53.926823°, 30.338045°; далей – лінія, якая ідзе да кропкі скрыжавання з лініяй у створы з бартавым каменем праезнай часткі цотнага боку вул. Першамайскай з каардынатамі 53.927104°, 30.339429°.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, нестацыянарных часовых канструкцый, якія загароджваюць гісторыка-культурную каштоўнасць;

усталёўка буйнапамерных (больш за 2,0 х 2,0 м, вышэй за 3,0 м) рэкламных канструкцый.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы вызначана зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях у непасрэднай блізкасці ад гісторыка-культурнай каштоўнасці.

12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена на тэрыторыі, прылеглай да ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з абодвух тарцоў будынка вакзала на Прывакзальнай плошчы.

Складаецца з двух участкаў аднаго рэжыму ўтрымання.

13. Першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены на паўночным баку Прывакзальнай плошчы.

Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,72 га.

14. Межамі першага ўчастка з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 53.927636°, 30.339150° да кропкі з каардынатамі 53.927104°, 30.339429°;

на паўднёвым усходзе, паўночным усходзе, паўднёвым усходзе – паўночна-заходняя, паўднёва-заходняя, паўночна-заходняя межы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 53.927104°, 30.339429° да кропкі з каардынатамі 53.926559°, 30.337929°;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 53.926559°, 30.337929° да кропкі з каардынатамі 53.927190°, 30.337262°;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53.927190°, 30.337262° у створы з паўночна-заходнім тарцом будынка пошты на Прывакзальнай плошчы і па гэтым тарцы; далей – лінія, якая ідзе ад вяршыні паўночнага вугла будынка пошты на Прывакзальнай плошчы да кропкі з каардынатамі 53.927636°, 30.339150°.

15. Другі ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з паўднёвага боку Прывакзальнай плошчы.

Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,17 га.

16. Межамі другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім тарцы будынка чыгуначнага вакзала да кропкі з каардынатамі 53.925609°, 30.339488°;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 53.925609°, 30.339488° да кропкі з каардынатамі 53.925539°, 30.339097°;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 53.925539°, 30.339097° да кропкі з каардынатамі 53.925961°, 30.338592°;

на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе – паўднёва-ўсходняя, паўночна-ўсходняя межы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 53.925961°, 30.338592° да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім тарцы будынка вакзала; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім тарцы будынка вакзала да кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.

17. На тэрыторыі двух участкаў зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

надбудова будынка білетных кас і будынка багажнага аддзялення на Прывакзальнай плошчы;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за 10 м ад узроўню зямлі да ўзроўню канька даху.

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.