![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 снежня 2019 г. № 84
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Музей-майстэрня мастака З.І.Азгура (будынак, агароджа, дворык)» па вул. З.Азгура, 8 у г. Мінску
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Музей-майстэрня мастака З.І.Азгура (будынак, агароджа, дворык)» па вул. З.Азгура, 8 у г. Мінску (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Музей-майстэрня мастака З.І.Азгура (будынак, агароджа, дворык)» па вул. З.Азгура, 8 у г. Мінску
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Музей-майстэрня мастака З.І.Азгура (будынак, агароджа, дворык)» па вул. З.Азгура, 8 у г. Мінску (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Музей-майстэрня мастака З.І.Азгура (будынак, агароджа, дворык) па вул. З.Азгура, 8 з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) катэгорыі «3», унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 713Д000005 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе праектна-даследчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскграда».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае мяжу тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межы, рэжымы ўтрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных даследаванняў і аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Музей-майстэрня мастака З.І.Азгура (будынак, агароджа, дворык)» па вул. З.Азгура, 8 у г. Мінску дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана ў мяжы агароджы дворыка і плошчы забудовы будынка музея-майстэрні З.І.Азгура.
Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,12 га.
8. Мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй агароджы дворыка ад кропкі з каардынатамі 53°53'58.2559''N, 27°34'43.5600''Е да кропкі з каардынатамі 53°53'58.1241''N, 27°34'44.0513''Е; далей – лінія, якая ідзе да кропкі з каардынатамі 53°53'57.7335''N, 27°34'44.5390''Е;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй агароджы дворыка ад кропкі з каардынатамі 53°53'57.7335''N, 27°34'44.5390''Е да кропкі з каардынатамі 53°53'56.6755''N, 27°34'42.4972''Е;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы дворыка ад кропкі з каардынатамі 53°53'56.6755''N, 27°34'42.4972''Е, па паўднёва-заходнім фасадзе будынка музея-майстэрні З.І.Азгура;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе будынка музея-майстэрні З.І.Азгура, па паўночна-заходняй агароджы дворыка да кропкі з каардынатамі 53°53'58.2559''N, 27°34'43.5600''Е.
9. Пры ажыццяўленні дзейнасці на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці павінны выконвацца патрабаванні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
10. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
11. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці акружае будынак музея-майстэрні З.І.Азгура і агароджу з дворыкам з усіх бакоў.
Плошча ахоўнай зоны складае 1,3 га.
12. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53°53'58.6437''N, 27°34'43.9319''Е да кропкі з каардынатамі 53°53'57.7895''N, 27°34'45.5342''Е;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53°53'57.7895''N, 27°34'45.5342''Е да кропкі з каардынатамі 53°53'56.4581''N, 27°34'42.9528''Е;
на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53°53'56.4581''N, 27°34'42.9528''Е да кропкі з каардынатамі 53°53'56.5427''N, 27°34'42.0527''Е;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53°53'56.5427''N, 27°34'42.0527''Е да кропкі з каардынатамі 53°53'57.9327''N, 27°34'40.3186''Е;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад кропкі з каардынатамі 53°53'57.9327''N, 27°34'40.3186''Е да кропкі з каардынатамі 53°53'58.2644''N, 27°34'40.8634''Е; далей – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Азгура да кропкі з каардынатамі 53°53'58.6437''N, 27°34'43.9319''Е.
13. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
размяшчэнне буйнапамерных (больш за 2,0 х 2,0 м, вышэй за 3,0 м) рэкламных канструкцый.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
14. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена з боку паўднёва-заходняга фасада будынка музея-майстэрні З.І.Азгура на тэрыторыі азелянёнага ўчастка, які прылягае да тэрыторыі водна-зялёнага дыяметра р. Свіслач.
Плошча зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,58 га.
15. Мяжой зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі з каардынатамі 53°53'57.9327''N, 27°34'40.3186''Е да кропкі з каардынатамі 53°53'56.5427''N, 27°34'42.0527''Е;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходняй агароджы тэрыторыі камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Мінскводаканал» і ў створы з ёй ад кропкі з каардынатамі 53°53'56.5427''N, 27°34'42.0527''Е да кропкі з каардынатамі 53°53'53.9751''N, 27°34'37.5641''Е;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі няцотнага боку вул. Пуліхава ад кропкі з каардынатамі 53°53'53.9751''N, 27°34'37.5641''Е да кропкі з каардынатамі 53°53'55.1566''N, 27°34'35.2458''Е;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім фасадам будынка па вул. Пуліхава, 15, па гэтым фасадзе ад кропкі з каардынатамі 53°53'55.1566''N, 27°34'35.2458''Е да кропкі з каардынатамі 53°53'57.9327''N, 27°34'40.3186''Е.
16. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца ўзвядзенне капітальных будынкаў і збудаванняў.