Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 08.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

18 верасня 2019 г. № 51

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс савецкім актывістам, воінам, партызанам і падпольшчыкам, брацкія могілкі» ў скверы па вул. Першамайскай у г. Любань Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс савецкім актывістам, воінам, партызанам і падпольшчыкам, брацкія могілкі» ў скверы па вул. Першамайскай у г. Любань Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Ю.П.Бондар

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

18.09.2019 № 51

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс савецкім актывістам, воінам, партызанам і падпольшчыкам, брацкія могілкі» ў скверы па вул. Першамайскай у г. Любань Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс савецкім актывістам, воінам, партызанам і падпольшчыкам, брацкія могілкі» ў скверы па вул. Першамайскай у г. Любань Мінскай вобласці, (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Мемарыяльны комплекс савецкім актывістам, воінам, партызанам і падпольшчыкам, брацкія могілкі (1921, 1944 гады) у г. Любань Мінскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) катэгорыі «3», якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Д000280 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3. Праект зон аховы распрацаваны ўнітарным прадпрыемствам «БЕЛНІІПГОРАДАБУДАЎНІЦТВА» па заказе Любанскага гарадскога выканаўчага камітэта ў складзе праекта «Дэтальны план цэнтральнай часткі г. Любань».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і іх межаў, рэжымаў утрымання і выкарыстання зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс савецкім актывістам, воінам, партызанам і падпольшчыкам, брацкія могілкі» ў скверы па вул. Першамайскай у г. Любань Мінскай вобласці дадаецца.

ГЛАВА 2.
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,2 га.

8. Мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца:

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы сквера з боку вул. Савецкай ад кропкі на праезнай частцы вул. Першамайскай з каардынатамі 52.791013°, 28.004203° на адлегласць 28 м да кропкі на пешаходнай дарожцы з каардынатамі 52.790790°, 28.004154°;

на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж пешаходнай дарожкі на адлегласць 64 м ад кропкі з каардынатамі 52.790790°, 28.004154° да кропкі з каардынатамі 52.790945°, 28.003234°;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж пешаходнай дарожкі, што ідзе ў паўночна-заходнім напрамку, да праезнай часткі вул. Першамайскай ад кропкі з каардынатамі 52.790945°, 28.003234° да кропкі з каардынатамі 52.791172°, 28.002837° і далей – ад кропкі з каардынатамі 52.791172°, 28.002837° да кропкі з каардынатамі 52.791196°, 28.002853°;

на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёвага боку праезнай часткі вул. Першамайскай на адлегласць 92 м ад кропкі з каардынатамі 52.791196°, 28.002853° да кропкі з каардынатамі 52.791013°, 28.004203° на праезнай часцы вул. Савецкай.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

усталяванне рэкламных канструкцый;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675 «Об утверждении Правил благоустройства мемориалов и памятников воинской славы, одиночных и братских могил воинов, погибших в годы Первой мировой и Великой Отечественной войн, воинских кладбищ, отдельных воинских участков общих кладбищ, мест массового захоронения гражданского населения».

ГЛАВА 3.
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

10. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана пры складанні плану ландшафтнага аналізу на аснове існуючай сістэмы азелянення. У зону аховы ландшафту ўключана паркавая тэрыторыя вакол гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,4 га.

11. Мяжой зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёвага боку праезнай часткі вул. Першамайскай да пл. Леніна ад кропкі з каардынатамі 52.791196°, 28.002853° да кропкі з каардынатамі 52.791271°, 28.002322°;

на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы сквера з боку пл. Леніна ад кропкі з каардынатамі 52.791271°, 28.002322° да кропкі з каардынатамі 52.790915°, 28.002177°;

на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж унутрыдваравога праезду ад кропкі з каардынатамі 52.790915°, 28.002177° да кропкі з каардынатамі 52.790630°, 28.004106°;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж мяжы сквера з боку вул. Савецкай да мяжы ахоўнай зоны ад ад кропкі з каардынатамі 52.790630°, 28.004106° да кропкі з каардынатамі 52.790790°, 28.004154°.

12. У зоне аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;

пракладка транспартных камунікацый;

усталяванне рэкламных канструкцый;

змена характару ландшафту;

ажыццяўленне дзейнасці без выканання патрабаванняў пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2018 г. № 675.

 


 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.