Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 07.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

16 верасня 2019 г. № 49

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былая сінагога» па вул. Савецкая, 122б у г. Ашмяны Гродзенскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былая сінагога» па вул. Савецкая, 122б у г. Ашмяны Гродзенскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Ю.П.Бондар

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

16.09.2019 № 49

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былая сінагога» па вул. Савецкая, 122б у г. Ашмяны Гродзенскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Былая сінагога» па вул. Савецкая, 122б у г. Ашмяны Гродзенскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Былая сінагога па вул. Савецкая, 122б у г. Ашмяны Гродзенскай вобласці (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 413Г000060 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3. Праект зон аховы распрацаваны грамадскім аб’яднаннем «Беларускі камітэт Міжнароднай Рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС)» па заказе Ашмянскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўна-бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.

7. Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

8. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўсіх яе элементаў, іх захавання з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,151 га.

9. Межамі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія ўздоўж паўночна-заходняй сцяны будынка былой сінагогі ад кропкі 24 (54°25'29,94868'', 25°55'59,62181'') да кропкі 25 (54°25'30,61990'', 25°56'02,04914'');

на паўночным усходзе – лінія ад кропкі 25 (54°25'30,61990'', 25°56'02,04914'') да кропкі 26 (54°25'29,48626'', 25°56'02,89051'');

на паўднёвым усходзе – лінія ад кропкі 26 (54°25'29,48626'', 25°56'02,89051'') да кропкі 23 (54°25'28,82569'', 25°56'01.49044'');

на паўднёвым захадзе – лінія ад кропкі 23 (54°25'28,82569'', 25°56'01,49044'') да кропкі 24 (54°25'29,94868'', 25°55'59,62181'').

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

змена планіровачнай структуры, акрамя правядзення работ па добраўпарадкаванні і пракладцы неабходных інжынерных камунікацый;

устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана з мэтай захавання гістарычна складзенага маштабу і характару забудовы на тэрыторыі, асноўныя элементы якой візуальна звязаны з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

12. Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух рэжымаў утрымання.

13. Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання вызначана на прылеглай да ахоўнай зоны тэрыторыі.

Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 2,72 га.

14. Межамі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія уздоўж вул. Міцкевіча, зафіксаваная кропкамі 2 (54°25'29,70074'', 25°55'55,54408''), 3 (54°25'31,37976'', 25°56'01,19443''), 4 (54°25'32,78726'', 25°56'06,56079'') на схеме зон аховы;

на паўночным усходзе – лінія уздоўж унутрыквартальнага праезда ад кропкі 4 (54°25'32,78726'', 25°56'06,56079'') да кропкі 5 (54°25'29,80466'', 25°56'10,26030'');

на паўднёвым усходзе – лініі уздоўж вул. Савецкай, зафіксаваныя кропкамі 5 (54°25'29,80466'', 25°56'10,26030''), 6 (54°25'28,76926'', 25°56'08,25851''), 7 (54°25'28,21911'', 25°56'06,77168''), 8 (54°25'27,00680'', 25°56'02,23682), 1 (54°25'26,10492'', 25°55'58,02398);

на паўднёвым захадзе – лінія уздоўж унутрыквартальнага праезду ад кропкі 1 (54°25'26,10492'', 25°55'58,02398'') да кропкі 2 (54°25'29,70074'', 25°55'55,54408'').

15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова і пажаранебяспечнымі;

узвядзенне новых пабудоў вышэй за адзнаку 190 м паводле Балтыйскай сістэмы вышынь, а таксама рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў з надбудовай паверхаў вышэй за названую адзнаку.

16. У сумежным квартале забудовы, прылеглай да вул. Міцкевіча, на поўнач ад тэрыторыі былога будынка сінагогі, вызначана зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання.

Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае – 2,81 га.

17. Межамі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – лінія уздоўж вул. Аўдзеева, зафіксаваная кропкамі 14 (54°25'34,10283'' 25°55'52,87929''), 15 (54°25'34,58824'', 25°55'57,85298''), 16 (54°25'35,21700'', 25°56'01,16607''), 17 (54°25'36,10618'', 25°56'05,00282'') на схеме зон аховы;

на паўночным усходзе – лінія уздоўж унутрыквартальнага праезда ад кропкі 17 (54°25'36,10618'', 25°56'05,00282''), да кропкі 18 (54°25'33,20735'', 25°56'07,10827'');

на паўднёвым усходзе – лінія уздоўж вул. Міцкевіча, зафіксаваная кропкамі 18 (54°25'33,20735'', 25°56'07,10827''), 19 (54°25'32,18735'', 25°56'03,58107''), 20 (54°25'31,64937'', 25°56'01,39953''), 13 (54°25'29,94902'', 25°55'55,56782'');

на паўднёвым захадзе – лінія уздоўж зав. Якуба Коласа ад кропкі 13 (54°25'29,94902'', 25°55'55,56782'') да кропкі 14 (54°25'34,10283'', 25°55'52,87929'').

18. У зоне рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў з адзнакай парапету або канька даху вышэй за 199,00 метраў у Балтыйскай сістэме вышынь;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія ствараюць вялікія грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, небяспечныя ў пажарных адносінах.

 


 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.