![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
4 верасня 2019 г. № 149
Аб зацвярджэнні вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў
На падставе часткі першай пункта 12 артыкула 167 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць вучэбную праграму факультатыўных заняткаў «У краіне знаёмых незнаёмцаў» для вучняў III–IV класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання (прыкладаецца).