![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
11 красавіка 2019 г. № 21
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыі ў межах вул. Кісялёва – вул. Куйбышава – пр. Машэрава – пр. Незалежнасці ў г. Мінску
Изменения и дополнения:
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 6 сентября 2024 г. № 131 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/42234 от 10.10.2024 г.) <W22442234p>
На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыі ў межах вул. Кісялёва – вул. Куйбышава – пр. Машэрава – пр. Незалежнасці ў г. Мінску (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
Пастанова 11.04.2019 № 21 |
Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыі ў межах вул. Кісялёва – вул. Куйбышава – пр. Машэрава – пр. Незалежнасці ў г. Мінску
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыі ў межах вул. Кісялёва – вул. Куйбышава – пр. Машэрава – пр. Незалежнасці ў г. Мінску (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. На тэрыторыі ў межах вул. Кісялёва – вул. Куйбышава – пр. Машэрава – пр. Незалежнасці ў г. Мінску размешчаны наступныя нерухомыя матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:
2.1. ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей»:
«Будынак», 1939 год, 1947 год, пр. Незалежнасці, 37/2 (вул. Кісялёва), катэгорыя «2», шыфр 712Г000187;
«Будынак», 1951-1956 гады, пр. Незалежнасці, 39/1 (пр. Машэрава), катэгорыя «2», шыфр 712Г000188;
«Адміністрацыйны будынак», пачатак ХХ стагоддзя, пр. Машэрава, 3, катэгорыя «3», шыфр 713Г000137;
2.2. ад 16 сакавіка 2012 г. № 236 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578»:
«Будынак», 1950-я гады, вул. Кісялёва, 4, катэгорыя «3», шыфр 713Г000331;
«Будынак», 1950-я гады, пр. Машэрава, 7/11 (вул. Чырвоная), катэгорыя «3», шыфр 713Г000351.
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе праектна-даследчага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінскграда».
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей і навакольнага гістарычнага асяроддзя, складаецца ў вызначэнні межаў зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.
Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначана зыходзячы з умоў захавання і найлепшай бачнасці будынкаў з улікам існуючай горадабудаўнічай сітуацыі, складаецца з трох участкаў.
8. У першы ўчастак ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей уключана планіровачная структура, як аснова фарміравання гарадской забудовы.
Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей складае 3,58 га.
9. Межамі першага ўчастка ахоўнай зоны з’яўляюцца – чырвоныя лініі вул. Чырвонай, чырвоная лінія няцотнага боку і вось праезнай часткі пр. Машэрава, чырвоная лінія цотнага боку і вось праезнай часткі вул. Кісялёва.
10. Другі ўчастак ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей устаноўлены на тэрыторыі квартала, абмежаванага вул. Чырвонай – пр. Машэрава – пр. Незалежнасці – вул. Кісялёва з боку дваровых фасадаў будынкаў па пр. Незалежнасці, 37/2 (вул. Кісялёва); пр. Незалежнасці, 39/1 (пр. Машэрава); вул. Кісялёва, 4, пр. Машэрава, 3.
Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей складае 1,56 га.
11. Межамі другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку пр. Машэрава ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе на адлегласці 10 м на паўночны захад ад паўночна-заходняга фасада будынка па пр. Машэрава, 3 з каардынатамі 53°53'40.6504''N 27°34'33.7374''Е да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходняму фасаду, па паўночна-заходняму тарцу, па дваровым фасадзе будынка па пр. Незалежнасці, 39;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па дваровым фасадзе, па паўднёва-заходнім тарцы будынка па пр. Незалежнасці, 39 ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па дваровым фасадзе будынка па пр. Незалежнасці, 39 да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку пр. Незалежнасці; далей чырвоная лінія няцотнага бока пр. Незалежнасці да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім тарцы будынка па пр. Незалежнасці, 37; далей на паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім тарцы, па дваровым фасадзе будынка па пр. Незалежнасці, 37;
на поўдні, паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па дваровым фасадзе, па паўночна-заходнім тарцы будынка па вул. Кісялёва, 2 да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Кісялёва; далей – чырвоная лінія цотнага боку вул. Кісялёва да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім тарцы будынка па вул. Кісялёва, 4; далей на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім тарцы, па дваровым фасадзе, па паўночна-заходнім тарцы будынка па вул. Кісялёва, 4 да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Кісялёва; далей чырвоная лінія цотнага боку вул. Кісялёва да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 10 м ад паўночна-заходняга тарца будынка па вул. Кісялёва, 4;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 10 м ад паўночна-заходняга тарца будынка па вул. Кісялёва, 4 ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Кісялёва да кропкі з каардынатамі 53°54'38.7286''N, 27°34'23.8235''Е; далей на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы тэрыторыі былога тралейбуснага дэпо, лінія ў створы з ёй да кропкі з каардынатамі 53°54'35.7666''N, 27°34'28.3502''Е; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені паўночна-заходняга боку ўнутрыквартальнага праезду да кропкі скрыжавання з лініяй, што ідзе ў створы з паўднёва-заходнім тарцом будынка па пр. Машэрава, 3 з каардынатамі 53°54'38.8465''N, 27°34'33.8729''Е; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходнім тарцом будынка па пр. Машэрава, 3 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па дваровым фасадзе будынка па пр. Машэрава, 3; далей на паўночным захадзе, паўночным усходзе, паўночным захадзе, паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па дваровым фасадзе, па галоўным фасадзе, па паўночна-заходнім фасадзе будынка па пр. Машэрава, 3 да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходнім фасадам гэтага будынка; далей на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходнім фасадам гэтага будынка да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 10 м на паўночны захад ад паўночна-заходняга фасада; далей на паўночным захадзе – лінія, што ідзе на адлегласці 10 м ад паўночна-заходняга фасада будынка па пр. Машэрава, 3 да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку пр. Машэрава з каардынатамі 53°54'40.6504''N, 27°34'33.7374''Е.
12. Трэці ўчастак ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей устаноўлены на тэрыторыі квартала, абмежаванага вул. Куйбышава – пр. Машэрава – пр. Незалежнасці – вул. Кісялёва з боку дваровага фасада будынка па пр. Машэрава, 7/11 (вул. Чырвоная).
Плошча трэцяга ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей складае 0,14 га.
13. Межамі трэцяга ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку пр. Машэрава ад кропкі з каардынатамі 53°54'50.7307''N, 27°34'26.8554''Е да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім тарцы будынка па пр. Машэрава, 7; далей на паўднёвым усходзе, паўночным усходзе, паўднёвым усходзе, паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім тарцы, па дваровым фасадзе, па паўднёва-заходнім тарцы будынка па пр. Машэрава, 7/11 (вул. Чырвоная) да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Чырвонай;
на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Чырвонай ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім тарцы будынка па пр. Машэрава, 7/11 (вул. Чырвоная) да кропкі скрыжавання лініяй, якая ідзе па агароджы ўздоўж паўднёва-заходняга фасада гэтага будынка;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па агароджы ўздоўж паўднёва-заходняга фасада будынка па пр. Машэрава, 7/11 (вул. Чырвоная) ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Чырвонай да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім тарцом прамысловага будынка ААТ «Упраўляючая кампанія холдынгу «Гарызонт» па вул. Кісялёва, 12;
на паўночным захадзе – лінія, што ідзе па паўднёва-ўсходнім тарцы прамысловага будынка ААТ «Упраўляючая кампанія холдынгу «Гарызонт» па вул. Кісялёва, 12 ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходняй агароджы ўздоўж паўднёва-заходняга фасада будынка па пр. Машэрава, 7/11 (вул. Чырвоная) да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку пр. Машэрава з каардынатамі 53°54'50.7307''N, 27°34'26.8554''Е.
14. На тэрыторыі ўсіх участкаў ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца ўзвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя інжынерна-тэхнічных збудаванняў.
Дысгарманічныя збудаванні падлягаюць зносу.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
15. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях у непасрэднай блізкасці ад гісторыка-культурных каштоўнасцей.
Зона рэгулявання забудовы вызначана на тэрыторыі былога тралейбуснага дэпо і на тэрыторыі, прылеглай да няцотнага боку вул. Чырвонай, мае тры рэжымы ўтрымання.
16. Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання ўстаноўлена на тэрыторыі цэнтральнай часткі квартала, абмежаванага вул. Чырвонай – пр. Машэрава – пр. Незалежнасці – вул. Кісялёва.
Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 2,07 га.
17. Межамі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку пр. Машэрава ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 10 м ад паўночна-заходняга тарца будынка па вул. Кісялёва, 4 з каардынатамі 53°54'44.2253''N, 27°34'32.3027''Е да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 10 м ад паўночна-заходняга фасада будынка па пр. Машэрава, 3 на паўночны захад з каардынатамі 53°54'40.9504''N, 27°34'33.7374''Е;
на паўднёвым усходзе, паўночным усходзе – паўночна-заходняя, паўднёва-заходняя межы другога ўчастка ахоўнай зоны нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей ад кропкі з каардынатамі 53°54'40.9504''N, 27°34'33.7374''Е да кропкі скрыжавання з паўночна-заходнім фасадам будынка па пр. Машэрава, 3; далей на паўднёвым усходзе, паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе, паўднёва-заходнім тарцы будынка па пр. Машэрава, 3; далей на паўночным усходзе, паўднёвым усходзе, паўднёвым захадзе – паўднёва-заходняя, паўночна-заходняя, паўночна-ўсходнія межы другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей да кропкі з каардынатамі 53°54'38.7286''N, 27°34'23.8235''Е;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 10 м ад паўночна-заходняга тарца будынка па вул. Кісялёва, 4 ад кропкі з каардынатамі 53°54'38.7286''N, 27°34'23.8235''Е да кропкі з каардынатамі 53°54'44.2253''N, 27°34'32.3027''Е.
18. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй адзнакі 226 м пры адзнаках узроўню зямлі 202,5-205 м у Балтыйскай сістэме вышынь;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых будынкаў, якія ствараюць вялікія грузавыя патокі, забруджваюць паветраны басейн, небяспечныя у пажарных адносінах.
19. Зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання ўстаноўлена на тэрыторыі паўночнай часткі квартала.
Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 4,5 га.
20. Межамі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку пр. Машэрава ад кропкі каардынатамі 53°54'47.6076''N, 27°34'28.7319''Е да кропкі з каардынатамі 53°54'44.2253''N, 27°34'32.3027''Е;
на паўднёвым усходзе – паўночна-заходняя мяжа зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання ад кропкі з каардынатамі 53°54'44.2253''N, 27°34'32.3027''Е; далей – паўночна-заходняя мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Кісялёва;
на паўднёвым захадзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Кісялёва ад кропкі скрыжавання з паўночна-заходняй мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Чырвонай;
на паўночным захадзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Чырвонай ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Кісялёва да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку пр. Машэрава з каардынатамі 53°54'47.6070''N, 27°34'28.7319''Е.
21. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, надбудова існуючых будынкаў і збудаванняў да адзнакі 236 м пры адзнаках узроўню зямлі 205–212 м у Балтыйскай сістэме вышынь;
змена вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору галоўнага фасада будынка па вул. Кісялёва, 10/8 (вул. Чырвоная).
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых будынкаў, якія ствараюць вялікія грузавыя патокі, забруджваюць паветраны басейн, небяспечныя у пажарных адносінах.
22. Зона рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання ўстаноўлена на тэрыторыі, прылеглай да няцотнага боку вул. Чырвонай.
Плошча зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання складае 1,14 га.
23. Межамі зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – паўднёва-заходняя мяжа другога ўчастка ахоўнай зоны нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей;
на паўднёвым усходзе – чырвоная лінія няцотнага боку вул. Чырвонай ад кропкі скрыжавання з паўднёва-заходняй мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей да кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Кісялёва;
на паўднёвым захадзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Кісялёва ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй няцотнага боку вул. Чырвонай да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім тарцы трохпавярховай часткі будынка па вул. Кісялёва, 12;
на паўночным захадзе, паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім тарцы, па паўночна-ўсходнім фасадзе трохпавярховай часткі будынка па вул. Кісялёва, 12 ад кропкі скрыжавання з чырвонай лініяй цотнага боку вул. Кісялёва да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фасадам будынка па вул. Чырвонай, 7; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фасадам будынка па вул. Чырвонай, 7 і па гэтым фасадзе да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй мяжой другога ўчастка ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей.
24. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання забараняецца знос, змена вышыні, архітэктурнага рашэння і дэкору галоўных фасадаў будынкаў па вул. Чырвонай, 7 і 9.