Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 24.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 лютага 2019 г. № 4

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік П.І.Купрыянаву» на праспекце Леніна ў г. Жодзіна Мінскай вобласці

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік П.І.Купрыянаву» на праспекце Леніна ў г. Жодзіна Мінскай вобласці (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

Міністр

Ю.П.Бондар

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
07.02.2019 № 4

Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік П.І.Купрыянаву» на праспекце Леніна ў г. Жодзіна Мінскай вобласці

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Помнік П.І.Купрыянаву» на праспекце Леніна ў г. Жодзіна Мінскай вобласці (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Помнік П.І.Купрыянаву з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) катэгорыі «3», які ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 613Д000575 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей».

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе ААТ «БЕЛАЗ» кіруючай кампаніі холдынга «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ».

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, вызначае межы яе тэрыторыі, зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці, рэжымы іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.

7. Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

8. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання помніка П.І.Купрыянаву.

Плошча ахоўнай зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,08 га.

9. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені тратуара паміж праспектам Леніна і вул. 40 гадоў Кастрычніка ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі праспекта Леніна да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па вонкавым баку дэкаратыўнай сценкі вакол помніка П.І.Купрыянаву; далей – лінія, якая ідзе па вонкавым баку дэкаратыўнай сценкі вакол помніка П.І.Купрыянаву да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені тратуара паміж праспектам Леніна і вул. 40 гадоў Кастрычніка; далей – лінія, якая ідзе па бартавым камені тратуара паміж праспектам Леніна і вул. 40 гадоў Кастрычніка да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі вул. 40 гадоў Кастрычніка;

на паўднёвым захадзе, захадзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі вул. 40 гадоў Кастрычніка ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені тратуара паміж праспектам Леніна і вул. 40 гадоў Кастрычніка да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі праспекта Леніна.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

высаджванне зялёных насаджэнняў, якія загароджваюць помнік П.І.Купрыянаву;

устаноўка рэкламных канструкцый.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

11. Зона аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці вызначана на падставе ландшафтнага аналізу прыроднага асяроддзя гісторыка-культурнай каштоўнасці і зыходзячы з неабходнасці захавання зялёнай зоны, якая мае візуальную сувязь з гісторыка-культурнай каштоўнасцю. У зону аховы ландшафту ўключана частка паркавай тэрыторыі, якая з’яўляецца фонам для помніка П.І.Купрыянаву.

Плошча зоны аховы ландшафту гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 0,12 га.

12. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 20 м у бок паўночнага ўсходу ад паўночна-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі вул. 40 гадоў Кастрычніка;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі вул. 40 гадоў Кастрычніка ад кропкі скрыжавання з лініяй, якая ідзе на адлегласці 20 м у бок паўночнага ўсходу ад паўночна-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці да кропкі скрыжавання з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці; далей – паўночна-ўсходняя мяжа ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені праезнай часткі на адлегласць 20 м да паўночнага ўсходу ад паўночна-ўсходняй мяжы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.

13. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

змена характару ландшафту.

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.