![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 верасня 2018 г. № 55
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на тэрыторыі, абмежаванай вул. Ульянаўскай – вул. Першамайскай – вул. Пуліхава – вул. Смаленскай – вул. Леніна ў г. Мінску
На падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца пятага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40 «Вопросы Министерства культуры», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на тэрыторыі, абмежаванай вул. Ульянаўскай – вул. Першамайскай – вул. Пуліхава – вул. Смаленскай – вул. Леніна ў г. Мінску.
2. Прызнаць страціўшымі сілу пастановы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь:
ад 18 лютага 2013 г. № 11 «Об утверждении проекта зон охраны историко-культурной ценности – «Территория бывшего капища, ограниченная поймой р. Свислочь, ул. Ульяновской и ул. Лодочной в г. Минске» (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 14.03.2013, 8/26952);
ад 21 мая 2015 г. № 21 «О внесении изменений и дополнения в постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 18 февраля 2013 г. № 11» (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 30.06.2015, 8/30017).
3. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
Пастанова 21.09.2018 № 55 |
ПРАЕКТ
зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на тэрыторыі, абмежаванай вул. Ульянаўскай – вул. Першамайскай – вул. Пуліхава – вул. Смаленскай – вул. Леніна ў г. Мінску
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных на тэрыторыі, абмежаванай вул. Ульянаўскай – вул. Першамайскай – вул. Пуліхава – вул. Смаленскай – вул. Леніна ў г. Мінску (далей – праект зон аховы), распрацаваны на падставе пунктаў 2 і 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. На тэрыторыі ў межах вул. Ульянаўская – вул. Першамайская – вул. Пуліхава – вул. Смаленская – вул. Леніна ў г. Мінску размешчана нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) катэгорыі «3» – «Тэрыторыя былога капішча» па ўмоўнай лініі, што ідзе па акружнасці, цэнтр якой знаходзіцца на адлегласці 40 м ад паўднёва-заходняга вугла дома № 22А па вул. Лодачнай і размешчаны ў створы з паўночна-заходнім фасадам гэтага дома, пад шыфрам 713В000003, якая ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. На названай тэрыторыі размешчаны наступныя гісторыка-культурныя каштоўнасці катэгорыі «3», якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 2012 г. № 236 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2012 г., № 37, 5/35420):
«Будынак» па зав. Казарменны, 5, пад шыфрам 713Г000316;
«Будынак» па зав. Казарменны, 5а, пад шыфрам 713Г000317;
«Забудова вул. Першамайскай», 2, 4, 6, 8, 10, пад шыфрам 713Г000362;
«Будынак» па вул. Чырвонаармейская, 16, пад шыфрам 713Г000369;
«Будынак» па вул. Чырвонаармейская, 34, пад шыфрам 713Г000370.
4. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе ўнітарнага прадпрыемства «Мінскграда».
5. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў тэрыторыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей, межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
6. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
7. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту, зона аховы культурнага пласта (слою).
Схема зон аховы прыкладаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ «ТЭРЫТОРЫЯ БЫЛОГА КАПІШЧА»
8. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці «Тэрыторыя былога капішча» вызначана на месцы размяшчэння былога капішча.
9. Межы гісторыка-культурнай каштоўнасці – па ўмоўнай лініі, што ідзе па акружнасці, цэнтр якой знаходзіцца на адлегласці 40 м ад паўднёва-заходняга вугла дома № 22А па вул. Лодачнай і размешчаны ў створы з паўночна-заходнім фасадам гэтага дома і мае каардынаты х=53°53'44.2716''N, у=27°34'10.236''Е.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
10. Ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей вызначана, зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і гістарычнай унутрыквартальнай планіровачнай структуры.
Агульная плошча ахоўнай зоны складае 5,37 га.
11. Ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей складаецца з пяці ўчасткаў.
12. Першы ўчастак ахоўнай зоны супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці «Тэрыторыя былога капішча».
13. Плошча першага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,13 га.
14. На тэрыторыі першага ўчастка ахоўнай зоны забараняецца правядзенне земляных і будаўнічых работ, а таксама добраўпарадкаванне тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці без правядзення археалагічных даследаванняў і без адпаведнасці з яе гістарычным характарам.
15. Плошча другога ўчастка ахоўнай зоны складае 3,08 га.
16. Межамі другога ўчастка ахоўнай зоны вызначаны чырвоныя лініі забудовы: зав. Казарменны, вул. Першамайская, вул. Ульянаўская.
17. На тэрыторыі другога ўчастка ахоўнай зоны забараняецца змяненне трасіроўкі вуліц.
18. Плошча трэцяга ўчастка ахоўнай зоны з боку дваравых фасадаў будынкаў па зав. Казарменны, вул. Першамайская, вул. Ульянаўская складае 1,36 га.
19. Межы трэцяга ўчастка ахоўнай зоны з боку дваравых фасадаў будынкаў па зав. Казарменны, вул. Першамайская, вул. Ульянаўская вызначаны:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па дваравым фасадзе будынка па вул. Чырвонаармейская, 30; далей – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Чырвонаармейская, 32; далей – чырвоная лінія забудовы цотнага боку вул. Чырвонаармейскай;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па галоўным, па дваравым фасадзе будынка па вул. Чырвонаармейская, 34, па дваравым фасадзе прыбудовы да будынка; далей – лінія, якая ідзе па дваравым фасадзе будынка па вул. Чырвонаармейская, 34а;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па дваравым фасадзе будынка па вул. Чырвонаармейская, 34а; далей – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе будынка па вул. Чырвонаармейская, 34а; далей – лінія, якая ідзе ў створы з галоўным фасадам будынка па зав. Казарменны, 5а далей – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе, па дваравым фасадзе будынка па зав. Казарменны, 5;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па дваравым фасадзе, па паўночна-ўсходнім фасадзе будынка па зав. Казарменны, 5; далей – чырвоная лінія забудовы няцотнага боку зав. Казарменны; далей – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе, па дваравым фасадзе будынка па зав. Казарменны, 3; далей – лінія, якая ідзе па дваравым фасадзе будынка па зав. Казарменны, 1.
20. На тэрыторыі трэцяга ўчастка ахоўнай зоны з боку дваравых фасадаў будынкаў па зав. Казарменны, вул. Першамайская, вул. Ульянаўская забараняецца правядзенне работ па ўзвядзенні новых будынкаў і збудаванняў, размяшчэнні аўтастаянак, акрамя работ па добраўпарадкаванні ў адпаведнасці з яе гістарычным характарам, пракладцы інжынерных камунікацый.
21. Межамі трэцяга ўчастка ахоўнай зоны з боку зоны рэгулявання забудовы вызначаны:
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім фасадам будынка па зав. Казарменнаму, 3 ад кропкі з каардынатамі х=53°53'41.7372''N, у=27°34'27.9624''Е;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім фасадам будынка па вул. Чырвонаармейскай, 34а да кропкі з каардынатамі х=53°53'41.38.8752''N, у=27°34'28.3476''Е;
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім фасадам будынка па зав. Казарменнаму, 5 ад кропкі з каардынатамі х=53°53'41.38.8752''N, у=27°34'28.3476''Е;
на – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім фасадам будынка па вул. Чырвонаармейскай, 30 да кропкі з каардынатамі х=53°53'41.7372''N, у=27°34'27.9624''Е.
22. На тэрыторыі трэцяга ўчастка ахоўнай зоны з боку зоны рэгулявання забудовы забараняецца правядзенне работ па ўзвядзенні новых будынкаў і збудаванняў, размяшчэнні аўтастаянак, акрамя работ па добраўпарадкаванні ў адпаведнасці з яе гістарычным характарам, пракладцы інжынерных камунікацый.
23. Плошча чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,16 га.
24. Межамі чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны вызначаны:
на паўночным усходзе – чырвоная лінія цотнага боку вул. Чырвонаармейскай ад кропкі з каардынатамі х=53°53'51.0216''N, у=27°34'11.8128''Е; далей – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе, па дваравым фасадзе, па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Чырвонаармейскай, 16; далей – чырвоная лінія забудовы цотнага боку вул. Чырвонаармейскай;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе будынка па вул. Чырвонаармейскай, 18 і ў створы з ім да кропкі з каардынатамі х=53°53'48.966''N, у=27°34'13.1196''Е;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе паралельна паўднёва-заходняму фасаду будынка па вул. Чырвонаармейскай, 16 на адлегласці 22 м ад фасаду ад кропкі з каардынатамі х=53°53'48.966''N, у=27°34'13.1196''Е;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Ульянаўскай, 3; далей – лінія, якая ідзе ад вяршыні ўсходняга вугла будынка па вул. Ульянаўскай, 3 паралельна паўночна-заходняму фасаду будынка па вул. Чырвонаармейскай, 16 да кропкі з каардынатамі х=53°53'51.0216''N, у=27°34'11.8128''Е.
25. На тэрыторыі чацвёртага ўчастка ахоўнай зоны забараняецца правядзенне работ па ўзвядзенні новых будынкаў і збудаванняў, размяшчэнні аўтастаянак, акрамя работ па добраўпарадкаванні ў адпаведнасці з яе гістарычным характарам, пракладцы інжынерных камунікацый.
26. Плошча пятага ўчастка ахоўнай зоны складае 0,64 га.
27. Межы пятага ўчастка ахоўнай зоны вызначаны:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па дваравым фасадзе будынка па вул. Першамайскай, 12 да кропкі з каардынатамі х=53°53'53.7504''N, у=27°34'19.3476''Е;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая злучае паўднёвы вугал будынка па вул. Першамайскай, 12 з каардынатамі х=53°53'53.7504''N, у=27°34'19.3476''Е і ўсходні вугал будынка па вул. Чырвонаармейскай, 19 з каардынатамі х=53°53'51.0144''N, у=27°34'14.1672''Е;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Чырвонаармейскай, 19 ад кропкі з каардынатамі х=53°53'51.0144''N, у=27°34'14.1672''Е, далей – лінія, якая ідзе па дваравым фасадзе будынкаў па вул. Чырвонаармейскай, 19, 17;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па дваравым фасадзе будынкаў па вул. Першамайскай, 2, 4, 6, 8, 10.
28. На тэрыторыі пятага ўчастка ахоўнай зоны забараняецца правядзенне работ па ўзвядзенні новых будынкаў і збудаванняў, размяшчэнні аўтастаянак, акрамя работ па добраўпарадкаванні ў адпаведнасці з яе гістарычным характарам, пракладцы інжынерных камунікацый.
ГЛАВА 4
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
29. Зона рэгулявання забудовы вызначана, зыходзячы з умоў захавання гістарычнага маштабу забудовы квартала.
30. Зона рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання размешчана з паўночна-заходняга боку ад тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Тэрыторыя былога капішча».
31. Плошча зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання складае 0,67 га.
32. Межамі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання вызначаны:
на паўночным захадзе – лінія даўжынёй 60 м, якая ідзе па бартавым камені няцотнага боку вул. Ульянаўскай ад кропкі, размешчанай на адлегласці 105 м ад бартавога каменю вул. Леніна, да перасячэння з умоўнай лініяй, размешчанай у створы з лініяй, якая ідзе на адлегласці 30,3 м ад заходняга вугла і 34 м ад паўднёвага вугла дома па вул. Чырвонаармейскай, 22А;
на паўночным усходзе – лінія даўжынёй 125 м, якая ідзе ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Ульянаўскай да перасячэння з мяжой ахоўнай зоны ў кропцы, размешчанай у створы з лініяй, якая ідзе на адлегласці 30,3 м ад заходняга вугла і 34 м ад паўднёвага вугла дома па вул. Чырвонаармейскай, 22А;
на поўдні – лінія, якая ідзе ад кропкі перасячэння з мяжой ахоўнай зоны, размешчанай на адлегласці 125 м ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Ульянаўскай, да кропкі, размешчанай на адлегласці 80 м ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Ульянаўскай і 105 м ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Леніна;
на паўднёвым захадзе – лінія даўжынёй 80 м, якая ідзе да перасячэння з бартавым каменем няцотнага боку вул. Ульянаўскай у кропцы, размешчанай на адлегласці 105 м ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Леніна.
33. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання забараняецца:
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў і камунальна-складскіх аб’ектаў, іншых пажаранебяспечных, выбухованебяспечных, забруджвальных паветраны і водны басейны, якія выклікаюць значныя транспартныя і грузавыя патокі, збудаванняў;
узвядзенне будынкаў і збудаванняў вышынёй больш за адзнаку 205 м пры адзнацы ўзроўню глебы 195,0 м у Балтыйскай сістэме вышынь у паўднёвай частцы зоны з павышэннем вышынёй больш за адзнаку 210 м пры адзнацы ўзроўню глебы 195,0 у паўночнай частцы зоны.
34. Зона рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання размешчана з паўднёва-заходняга боку ад зоны рэгулявання забудовы першага рэжыму ўтрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей.
35. Плошча зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання складае 0,80 га.
36. Межамі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання вызначаны:
на паўночным захадзе – лінія даўжынёй 105 м, якая ідзе ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Леніна па бартавым камені няцотнага боку вул. Ульянаўскай;
на паўночным усходзе – лінія даўжынёй 80 м, якая ідзе на адлегласці 105 м ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Леніна;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ад кропкі, размешчанай на адлегласці 80 м ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Ульянаўскай і 105 м ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Леніна, да кропкі перасячэння з бартавым каменем няцотнага боку вул. Леніна ў кропцы, размешчанай на адлегласці 72,5 м ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Ульянаўскай;
на паўднёвым захадзе – лінія даўжынёй 72,5 м, якая ідзе па бартавым камені няцотнага боку вул. Леніна да перасячэння з бартавым каменем няцотнага боку вул. Ульянаўскай.
37. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы другога рэжыму ўтрымання забараняецца размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў і камунальна-складскіх аб’ектаў, якія ствараюць дынамічныя і вібрацыйныя ўздзеянні, неспрыяльны тэмпературна-вільготнасны рэжым, хімічнае, радыяцыйнае, механічнае забруджванне, выбуховую і пажаранебяспечную пагрозу, іншыя пагрозы захаванню гісторыка-культурных каштоўнасцей, акрамя будынкаў не вышэй за адзнаку 202 м пры адзнацы ўзроўню глебы 195,0 м у Балтыйскай сістэме вышынь, правядзення работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі і пракладцы неабходных інжынерных камунікацый.
38. Зона рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання складаецца з двух участкаў.
Агульная плошча зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання складае 0,55 га.
39. Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання складае 0,37 га.
Паўночна-ўсходняя, паўднёва-ўсходняя, паўднёва-заходняя, паўночна-заходняя межы зоны рэгулявання забудовы першага ўчастка адпавядаюць паўднёва-заходняй, паўночна-заходняй, паўночна-ўсходняй, паўднёва-ўсходняй межам ахоўнай зоны каштоўнасцей, прылеглай да зоны рэгулявання забудовы. У першы ўчастак зоны рэгулявання забудовы ўключаны таксама будынкі па вул. Чырвонаармейская, 30, 32, 34а, па зав. Казарменны , 3.
40. Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання складае 0,18 га.
У зону другога ўчастка рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання ўключаны будынкі па вул. Першамайская, 12, па вул. Чырвонаармейская, 19.
41. На тэрыторыі першага і другога ўчасткаў зоны рэгулявання забудовы трэцяга рэжыму ўтрымання забараняецца:
правядзенне работ па ўзвядзенні будынкаў і збудаванняў, надбудове існуючых будынкаў і збудаванняў вышэй за адзнаку 213 м пры адзнацы ўзроўню глебы 195,0 м у Балтыйскай сістэме вышынь, акрамя правядзення добраўпарадкавання, пракладцы неабходных інжынерных камунікацый;
змяненне фізічных параметраў будынкаў па вул. Чырвонаармейская, 30, 32, 34а на тэрыторыі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы;
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, транспартна-складскіх і іншых збудаванняў, якія ствараюць грузавыя патокі і забруджваюць паветраны і водны басейны, небяспечных у пажарным стане.
ГЛАВА 5
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
42. Зона аховы ландшафту ўстанаўліваецца на поймавай тэрыторыі р. Свіслач, зыходзячы з неабходнасці забеспячэння ўмоў найлепшага ўспрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей і захавання іх прыроднга асяроддзя, складаецца з двух участкаў.
43. Плошча першага ўчастка зоны аховы ландшафту складае 1,05 га.
44. Межы першага ўчастка зоны аховы ландшафту вызначаны:
на поўначы – лінія, якая ідзе ад кропкі, размешчанай на адлегласці 80 м ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Ульянаўскай і 105 м ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Леніна, да перасячэння з мяжой ахоўнай зоны ў кропцы, размешчанай на адлегласці 125 м ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Ульянаўскай;
на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па акружнасці з вонкавага боку мяжы ахоўнай зоны, далей – лінія, якая ідзе ў створы з лініяй, якая ідзе на адлегласці з 30,3 м ад заходняга вугла і 34 м ад паўднёвага вугла дома па вул. Чырвонаармейская, 22А, якая ідзе да кропкі, размешчанай у створы з паўднёва-ўсходнім фасадам дома па вул. Чырвонаармейская, 22А;
на паўднёвым усходзе – лянія, якая ідзе ад кропкі, размешчанай у створы з паўднёва-ўсходнім фасадам дома па вул. Чырвонаармейская, 22А, да ўрэза вады правага берага р. Свіслач;
на поўдні – лінія, якая ідзе па лініі ўрэза вады правага берага р. Свіслач ад кропкі, размешчанай у створы з паўднёва-ўсходнім фасадам дома па вул. Чырвонаармейская, 22А, да перасячэння з бардзюрным каменем няцотнага боку вул. Леніна;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым камені няцотнага боку вул. Леніна, да кропкі, размешчанай на адлегласці 72,5 м ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Ульянаўскай;
на паўночным захадзе – лінія ад кропкі, размешчанай на адлегласці 72,5 м ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Ульянаўскай, да кропкі, размешчанай на адлегласці 80 м ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Ульянаўскай і 105 м ад бартавога каменю няцотнага боку вул. Леніна.
45. Плошча другога ўчастка зоны аховы ландшафту складае 0,77 га.
46. Межамі другога ўчастка зоны аховы ландшафту служаць:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе будынка па зав. Казарменным, 5 і ў створы з ім ад кропкі з каардынатамі х=53°53'39.9876''N, у=27°34'21.8136''Е; далей лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе будынка па зав. Казарменным, 5а і ў створы з ім; далей лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе будынка па вул. Чырвонаармейскай, 34а да кропкі з каардынатамі х=35 х=53°53'36.7548''N, у=27°34'28.2648''Е;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-ўсходнім фасадам будынка па вул. Чырвонаармейскай, 34а ад кропкі з каардынатамі х=53°53'36.7548''N, у=27°34'28.2648''Е;
на паўднёвым захадзе – лінія правага берага р. Свіслач;
на паўночным захадзе – чырвоная лінія няцотнага боку зав. Казарменнага. Да кропкі з каардынатамі х=53°53'39.9876''N, у=27°34'21.8136''Е.
47. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца правядзенне работ па ўзвядзенні будынкаў і збудаванняў, а таксама узвядзенне нестацыянарных аб’ектаў, акрамя работ па:
добраўпарадкаванні ў адпаведнасці з яе гістарычным характарам;
пракладцы неабходных інжынерных камунікацый;
правядзенні мерапрыемстваў па захаванні і аднаўленні расліннасці.
ГЛАВА 6
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА (СЛОЯ)
48. Зона аховы культурнага пласта (слоя) супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці «Тэрыторыя былога капішча».
49. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта (слоя) неабходна забяспечыць правядзенне археалагічнага нагляду і рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў у адпаведнасці з артыкулам 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.