![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 лютага 2018 г. № 4
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой сінагогі. Дэкаратыўнае аздабленне сінагогі: фрэскавыя кампазіцыі, арнаментальная лепка» па вул. Савецкай, 1 у г. Слоніме
На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца шостага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40 «Вопросы Министерства культуры», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой сінагогі. Дэкаратыўнае аздабленне сінагогі: фрэскавыя кампазіцыі, арнаментальная лепка» па вул. Савецкай, 1 у г. Слоніме.
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпісання.
Міністр |
Ю.П.Бондар |
|
Пастанова |
Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой сінагогі. Дэкаратыўнае аздабленне сінагогі: фрэскавыя кампазіцыі, арнаментальная лепка» па вул. Савецкай, 1 у г. Слоніме
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой сінагогі. Дэкаратыўнае аздабленне сінагогі: фрэскавыя кампазіцыі, арнаментальная лепка» па вул. Савецкай, 1 у г. Слоніме (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.
2. Будынак былой сінагогі (1642 г.) па вул. Савецкай, 1 у г. Слоніме Гродзенскай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) катэгорыі «2», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 412Г000509 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Савельевым Зміцерам Віктаравічам па заказе аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слонімскага раённага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона і зона рэгулявання забудовы.
Схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой сінагогі. Дэкаратыўнае аздабленне сінагогі: фрэскавыя кампазіцыі, арнаментальная лепка» па вул. Савецкай, 1 у г. Слоніме дадаецца (дадатак 1).
Каардынатная схема зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак былой сінагогі. Дэкаратыўнае аздабленне сінагогі: фрэскавыя кампазіцыі, арнаментальная лепка» па вул. Савецкай, 1 у г. Слоніме дадаецца (дадатак 2).
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена зыходзячы з умоў захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання. У ахоўную зону ўваходзіць частка тэрыторыі былога «школьнага двара» вакол будынка былой сінагогі, а таксама былой малой сінагогі – будынак № 1 па вул. Школьнай.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,44 га.
8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на захадзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 10 м ад заходняй сцяны заходняй прыбудовы сінагогі і далей да перасячэння з лініяй, якая ідзе ўздоўж агароджы ўчастка дома № 1 па вул. Савецкай (па агароджы сінагогі);
на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж агароджы ўчастка дома № 1 па вул. Савецкай да перасячэння з паўднёва-заходнім кутом жылога будынка № 3 па вул. Савецкай, які размешчаны насупраць паўночна-ўсходняга вугла будынка былой сінагогі, далей ад паўднёва-заходняга кута будынка № 3 па вул. Савецкай да паўднёва-заходняга кута зямельнага ўчастка будынка № 13 па вул. Савецкай;
на ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж плоту зямельнага ўчастка будынка № 13 па вул. Савецкай і далей ад паўднёва-заходняга кута таго ж самага плоту да паўночна-заходняга кута будынка № 2 па вул. Савецкай уздоўж паўднёва-заходняга фасада таго ж самага дома да перасячэння з паўночна-заходнім фасадам грамадскай прыбіральні;
на поўдні – лінія, якая ідзе ўздоўж і ў створы з паўночна-заходнім фасадам грамадскай прыбіральні да перасячэння з лініяй, якая ідзе паралельна на адлегласці 4 м ад паўночна-ўсходняга фасада дома № 1 па вул. Школьнай (былой малой сінагогі), далей да перасячэння з лініяй, якая ідзе паралельна на адлегласці 4 м ад паўночна-ўсходняга фасада двухпавярховай часткі будынка № 1 па вул. Школьнай, да перасячэння з лініяй, якая ідзе на адлегласці 4 м ад паўднёва-ўсходняга фасада двухпавярховай часткі будынка № 1 па вул. Школьнай. Далей лінія ідзе на паўднёвым захадзе да перасячэння з броўкай тратуара цотнага боку вул. Чырвонаармейскай, уздоўж броўкі тратуара цотнага боку вул. Чырвонаармейскай па закругленным тратуары па цотнаму боку вул. Школьнай да перасячэння з лініяй, якая ідзе паралельна на адлегласці 10 м ад заходняй сцяны заходняй прыбудовы будынка былой сінагогі.
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў, акрамя аднаўлення страчаных гістарычных будынкаў і збудаванняў на падставе навукова-праектнай дакументацыі, існаванне якіх будзе даказана гістарычна і пацверджана навукова-археалагічнымі даследаваннямі;
усталяванне рэкламных канструкцый;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі без выкарыстання характэрных гістарычных прыёмаў;
правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця неабходных мер па выяўленні археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
10. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці захавання гістарычна абумоўленай сістэмы планіроўкі, архітэктурнага, прыроднага асяроддзя і стварэння неабходных умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 8,39 га.
11. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на поўначы – лінія ад паўночна-усходняга кута будынка № 3 па вул. Гнедаша да кропкі перасячэння з межамі трох зямельных участкаў: зямельнага ўчастка будынка № 2 па вул. Гнедаша, зямельнага ўчастка дома № 2 па вул. Школьнай і зямельнага ўчастка будынка № 11 па вул. Першамайскай. Далей лінія ад кропкі перасячэння вышэй названых трох зямельных участкаў уздоўж мяжы ўчастка будынка № 2 па вул. Школьнай і ўчастка будынка № 11 па вул. Першамайскай у паўночным кірунку да кропкі перасячэння зямельных участкаў будынка № 11 па вул. Першамайскай, будынка № 2 па вул. Школьнай і будынка № 7а па вул. Савецкай. Ад кропкі перасячэння зямельных участкаў будынка № 11 па вул. Першамайскай, будынка № 2 па вул. Школьнай і дома № 7а па вул. Савецкай, далей уздоўж паўночна-ўсходняй мяжы ўчастка будынка № 2 па вул. Школьнай да кропкі перакрыжавання з агароджай участка будынка № 1 па вул. Савецкай (агароджа сінагогі) і далей уздоўж заходняй, паўднёвай і ўсходняй межаў ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці да паўднёва-заходняга кута зямельнага ўчастка будынка № 13 па вул. Савецкай. Далей лінія, што ідзе ад паўднёва-заходняга кута зямельнага ўчастка будынка № 13 па вул. Савецкай уздоўж паўднёва-ўсходняй мяжы ўчастка будынка № 13 па вул. Савецкай да кропкі перасячэння ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былога кляштара бернардзінак у г. Слоніме Гродзенскай вобласці», зацверджанай пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2009 г. № 2, і ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой ратушы (другая палова XVIII стагоддзя) па вул. Савецкай, 6 у г. Слоніме Гродзенскай вобласці», зацверджанай пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 20 сакавіка 2014 г. № 12 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 03.04.2014, 8/28497), у кропцы на паўднёва-ўсходняй мяжы будынка № 5 па вул. Першамайскай, што знаходзіцца перпендыкулярна лініі паўднёва-заходняга фасада будынка № 3 па вул. Першамайскай. Далей лінія, што ідзе ад гэтай кропкі перасячэння ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс былога кляштара бернардзінак у г. Слоніме Гродзенскай вобласці» і ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці «Будынак былой ратушы (другая палова XVIII стагоддзя) па вул. Савецкай, 6 у г. Слоніме Гродзенскай вобласці» на паўднёва-ўсходняй мяжы дома № 5 па вул. Першамайскай, уздоўж паўднёва-ўсходніх фасадаў будынкаў № 3 і № 1 па вул. Першамайскай да броўкі тратуара каля ўсходняга вугла будынка № 1 па вул. Першамайскай на скрыжаванні вул. Першамайскай і пл. Леніна;
на паўднёвым усходзе – лінія ад кропкі на броўцы тратуара каля ўсходняга вугла будынка № 1 па вул. Першамайскай на скрыжаванні вул. Першамайскай і пл. Леніна ўздоўж броўкі тратуара на паўночна-заходняй мяжы пл. Леніна і да кропкі каля паўднёвага вугла тэрыторыі ўчастка № 12 па вул. Ружанскай, што знаходзіцца ў 25 м ад «чырвонай» лініі вул. Сінічкіна. Далей ад гэтай кропкі лінія, якая ідзе ў 25 м паралельна «чырвонай» лініі забудовы вуліцы Сінічкіна ўздоўж межаў участкаў няцотнага боку вул. Сінічкіна да перасячэння з перпендыкулярнай лініяй, якая паралельна вуліцы Школьнай і знаходзіцца ў 25 м ад яе «чырвонай» лініі забудовы каля зямельнага ўчастка будынка № 7 па вул. Школьнай. Далей лінія, якая ідзе паралельна «чырвонай» лініі забудовы няцотнага боку вул. Школьнай у паўднёва-заходнім кірунку, да кропкі на паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка № 38 па вул. Ружанскай;
на паўднёвым захадзе – лінія, што ідзе ад кропкі перасячэння лініі, якая знаходзіцца паралельна чырвонай лініі забудовы няцотнага боку вул. Школьнай у 25 м на паўднёвы ўсход і лініі ўздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка № 38 па вул. Ружанскай, уздоўж паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка № 38 па вул. Ружанскай і паўночна-ўсходняй мяжы могілак да лініі, што знаходзіцца ў 25 м на паўночны захад паралельна «чырвонай» лініі цотнага боку вул. Школьнай. Далей уздоўж лініі, што знаходзіцца ў 25 м паралельна «чырвонай» лініі забудовы цотнага боку вул. Школьнай у паўночна-ўсходнім кірунку, да перасячэння з лініяй, што ідзе паралельна вул. Сінічкіна ў 25 м ад яе «чырвонай» лініі забудовы няцотнага боку каля зямельнага ўчастка № 13 па вул. Сінічкіна. Далей лінія, што ідзе ў 25 м ад «чырвонай» лініі забудовы няцотнага боку вул. Сінічкіна каля ўчастка № 13 у паўночна-заходнім кірунку да паўднёвага вугла будынка № 27 па вул. Сінічкіна, і далей уздоўж паўднёва-ўсходняга боку будынка № 27, паўночна-ўсходняга боку часткі будынка № 4 па вул. Камуністычнай да паўночна-ўсходняга вугла будынка № 3 па вул. Гнедаша.
12. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны басейн, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;
будаўніцтва транспартных магістралей і развязак, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў;
змяненне планіровачнай структуры, якая гістарычна склалася;
усталяванне з боку вуліц агароджы вышынёй больш за 1,2 м і без выкарыстання традыцыйных форм і матэрыялаў светапразрыстасцю меней за 50 працэнтаў;
рамонт, рэканструкцыя існуючых і ўзвядзенне новых будынкаў і збудаванняў з пагаршэннем умоў успрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці (вышынёй больш за 10 м ад узроўню глебы да канька даху з памерамі ў плане больш 7–8 х 10–12 м);
добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі, замена пакрыцця вуліц і сцежак без выкарыстання характэрных гістарычных прыёмаў.