![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 мая 2016 г. № 10
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па вул. Леніна, 138 у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па вул. Леніна, 138 у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці».
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова |
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па вул. Леніна, 138 у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па вул. Леніна, 138 у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Будынак па вул. Леніна, 138 у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000280 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 верасня 2011 г. № 1214 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 105, 5/34433).
3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Драгічынскага раённага выканаўчага камітэта.
4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы і зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА
7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,17 га.
8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе па мяжы тратуара паўднёвага боку вул. Леніна;
на паўночным усходзе і ўсходзе – лінія, якая знаходзіцца на адлегласці 5 м ад цокаля гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на поўдні – лінія, якая знаходзіцца на адлегласці 5 м ад цокаля гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на захадзе – ламаная лінія па агароджы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, далей паралельна яе паўднёва-заходняй і заходняй сцяне на адлегласці 10 м.
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
новае будаўніцтва;
размяшчэнне збудаванняў, небяспечных у пажарным і выбухавым плане, якія забруджваюць паветраны басейн;
устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі, якія звязаны з патрабаваннем сучаснага выкарыстання без змянення гістарычнага асяроддзя;
санацыя зялёных насаджэнняў;
пракладка інжынерных камунікацый.
ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ
11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, прылеглай да ахоўнай зоны з улікам стварэння неабходных умоў для ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.
Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 0,37 га.
12. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе па мяжы тратуара з паўднёвага боку вул. Леніна;
на ўсходзе – ламаная лінія па мяжы ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці, далей па агароджы яе тэрыторыі;
на поўдні – лінія, якая ідзе па мяжы тратуара паўночнага боку вул. Горкага;
на захадзе – лінія, якая знаходзіцца ў створы ўсходняй сцяны будынка па вул. Леніна, 136.
13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:
размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, камунальных і складскіх аб’ектаў, іншых збудаванняў, якія ствараюць транспартныя нагрузкі, вядуць да забруджвання паветранага басейна, з’яўляюцца небяспечнымі ў пажарных адносінах і выбухованебяспечнымі;
будаўніцтва транспартных магістралей і развязак, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў.
14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:
рамонт і рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў, будаўніцтва гаспадарчых будынкаў вышынёй не больш за 5 м ад узроўню глебы, якія не парушаюць кампазіцыйнай цэласнасці гісторыка-культурнай каштоўнасці і не дапускаюць пагаршэння ўмоў яе ўспрымання;
добраўпарадкаванне і азеляненне тэрыторыі, замена пакрыцця вуліц і сцежак з выкарыстоўваннем характэрных гістырычных прыёмаў;
пракладка інжынерных камунікацый.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
15. У зону аховы ландшафту ўключана частка ўрбанізаванага ландшафту галоўнай плошчы г. Драгічына. Зона вызначана ў мэтах захавання ландшафту, які акружае гісторыка-культурную каштоўнасць.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,51 га.
16. Зона аховы ландшафту складаецца з двух участкаў.
Межамі першага ўчастка з’яўляюцца:
на поўначы – лінія, якая ідзе па мяжы тратуара паўднёвага боку вул. Леніна;
на паўднёвым усходзе – лінія па паўночна-заходняму боку праезда да дома № 140 па вул. Леніна;
на ўсходзе – лінія ў створы ўсходняга боку праезда да дома № 140 па вул. Леніна;
на поўдні – лінія, якая ідзе па мяжы тратуара паўночнага боку вул. Горкага;
на захадзе – лінія па ўсходняй мяжы ахоўнай зоны і зоны рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Межамі другога ўчастка з’яўляюцца:
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па мяжы тратуара паўднёва-ўсходняга боку вул. 17 Верасня;
на паўночным усходзе – лінія, якая злучае паўднёва-заходнія вуглы будынкаў па вул. Леніна, 151 і вул. 17 Верасня, 2;
на поўдні – лінія, якая ідзе па мяжы тратуара з паўночнага боку вул. Леніна.
17. У зоне аховы ландшафту забараняецца новае будаўніцтва і змяненне існуючага рэльефу.
18. У зоне аховы ландшафту дазваляецца:
правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні з выкарыстоўваннем характэрных гістырычных прыёмаў;
санітарная высечка зялёных насаджэнняў;
пракладка інжынерных камунікацый.