![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
18 мая 2016 г. № 8
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Царква Іаана Багаслова ў в. Стрыгінь Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Царква Іаана Багаслова ў в. Стрыгінь Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці».
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова |
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Царква Іаана Багаслова ў в. Стрыгінь Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці»
1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Царква Іаана Багаслова ў в. Стрыгінь Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Царква Іаана Багаслова ў в. Стрыгінь Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000153 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны індывідуальным прадпрымальнікам Анішчук А.В. па заказе Праваслаўнага прыхода Свята-Іаана-Багаслоўскай царквы в. Стрыгінь Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячення аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя і заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлена адна зона аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона.
Схема зоны аховы дадаецца.
7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, яе навакольнага асяроддзя, а таксама ўмоў яе найлепшага ўспрымання.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,026 га.
8. Ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці складаецца з двух участкаў.
Межамі першага ўчастка ахоўнай зоны з’яўляецца лінія, якая ідзе паралельна сценам будынка царквы Іаана Багаслова:
з паўночнага боку на адлегласці 2,0 м даўжынёй 18,6 м;
з паўднёвага боку на адлегласці 1,5 м даўжынёй 18,6 м;
з усходняга боку на адлегласці 1,0 м даўжынёй 9 м;
з заходняга боку на адлегласці 5,0 м даўжынёй 9 м.
Межамі другога ўчастка ахоўнай зоны з’яўляецца лінія, якая ідзе вакол дарожкі, што вядзе да царквы Іаана Багаслова:
з паўночнага боку даўжынёй 32,0 м;
з паўднёвага боку даўжынёй 33,0 м;
з заходняга боку даўжынёй 3,0 м.
9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняюцца:
новыя пахаванні;
узвядзенне новых будынкаў і збудаванняў;
правядзенне земляных работ без археалагічных даследаванняў.
10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:
дзейнасць па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;
санітарная высечка зялёных насаджэнняў.