![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
1 жніўня 2016 г. № 32
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча, 0,3 км на паўночны захад ад Ільінскай царквы, за ручаём Фядоска, у в. Бялавічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча, 0,3 км на паўночны захад ад Ільінскай царквы, за ручаём Фядоска, у в. Бялавічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці».
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова |
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча, 0,3 км на паўночны захад ад Ільінскай царквы, за ручаём Фядоска, у в. Бялавічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча, 0,3 км на паўночны захад ад Ільінскай царквы, за ручаём Фядоска, у в. Бялавічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча, 0,3 км на паўночны захад ад Ільінскай царквы, за ручаём Фядоска, у в. Бялавічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць) з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113В000296 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Косава».
4. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і археалагічных даследаванняў з улікам сучаснага ландшафта, сучаснага стану захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона і зона аховы культурнага пласта.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
6. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці размешчана ў падлеску на адлегласці 70 м на паўночны захад ад р. Фядоска і прылягае да паўднёвай абочыны праезнай часткі дарогі, якая ідзе ад будынка Ільінскай царквы ў в. Бялавічы ў напрамку зямельных участкаў сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Косава».
Геаграфічныя каардынаты гісторыка-культурнай каштоўнасці – N 52°42'47.3'' E 25°06'17.6''.
7. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца ўмоўныя лініі, якія супадаюць з краем падлеска, у якім яна размешчана.
Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 9600 м2.
8. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца правядзенне земляных работ.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці дазваляецца правядзенне археалагічных даследаванняў у адпаведнасці з заканадаўствам.
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА. ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА
10. Межамі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца ўмоўная лінія, якая праходзіць на адлегласці 20 м ад мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Плошча ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 4800 м2.
11. Тэрыторыя зоны аховы культурнага пласта гісторыка-культурнай каштоўнасці супадае з ахоўнай зонай гісторыка-культурнай каштоўнасці.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта гісторыка-культурнай каштоўнасці забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
пракладка інжынерных камунікацый;
правядзенне сельскагаспадарчых работ.
13. На тэрыторыі ахоўнай зоны і зоны аховы культурнага пласта гісторыка-культурнай каштоўнасці дазваляецца:
добраўпарадкаванне тэрыторыі (без правядзення земляных работ);
правядзенне археалагічных даследаванняў у адпаведнасці з заканадаўствам.
|
да праекта зон аховы гісторыка- |