Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 12.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 жніўня 2016 г. № 30

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Касцёл Святога Аляксея ў в. Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Касцёл Святога Аляксея ў в. Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
01.08.2016 № 30

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Касцёл Святога Аляксея ў в. Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Касцёл Святога Аляксея ў в. Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Касцёл Святога Аляксея ў в. Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000155 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны дзяржаўным унітарным вытворчым прадпрыемствам «Бярозаўская жыллёва-камунальная гаспадарка» па заказе Рымска-каталіцкага прыходу Святога Аляксея ў в. Сялец Бярозаўскага раёна.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і вызначэнні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючага навакольнага асяроддзя і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона і зона рэгулявання забудовы.

Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання і стварэння спрыяльных умоў для візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,3803 га.

8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным захадзе – ламаная лінія, якая ідзе ад паўночна-ўсходняй кропкі ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка дома № 6 па вул. Новікава на працягу 37 м да паўночна-заходняй кропкі заходняй мяжы зямельнага ўчастка дома № 8 па вул. Новікава;

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўднёва-заходняй мяжой зямельнага ўчастка дома № 8 па вул. Новікава на працягу 105 м да паўночнай абочыны праезнай часткі вул. Новікава;

на поўдні – лінія, якая ідзе ад паўднёвай кропкі паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка дома № 6 па вул. Новікава па паўночнай абочыне праезнай часткі вул. Новікава на працягу 47 м;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад паўднёва-ўсходняй кропкі ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка дома № 6 па вул. Новікава на працягу 82 м.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

змяненне існуючага рэльефу;

пракладка інжынерных камунікацый, не звязаных з функцыянаваннем гісторыка-культурнай каштоўнасці;

усталяванне рэкламных канструкцый;

правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па ахове археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі з выкарыстаннем характэрных гістарычных прыёмаў.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабаў забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 2,15 га.

12. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з агароджай паміж зямельнымі ўчасткамі дамоў № 37 і 39 па вул. 1-га Мая, перасякае праезную частку вул. 1-га Мая і ідзе да яе паўднёва-ўсходняй абочыны на працягу 142 м;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходняй абочыне праезнай часткі вул. 1-га Мая на працягу 155 м;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка дома № 18 па вул. 1-га Мая, перасякае праезную частку вул. 1-га Мая, далей ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка дома № 3 па вул. Новікава, далей ідзе па паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка дома № 6 па вул. Новікава на працягу 96 м;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад паўночнай кропкі паўднёва-заходняй мяжы зямельнага ўчастка № 6 па вул. Новікава да паўночнай кропкі паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка дома № 39 па вул. 1-га Мая на адлегласці 27 м паралельна паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка гісторыка-культурнай каштоўнасці.

13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышэй 7 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

будаўніцтва транспартных магістралей і развязак, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў.

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

рамонт і рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў з выкарыстаннем традыцыйных будаўнічых матэрыялаў і архітэктурных прыёмаў (вышыня рэканструіраваных будынкаў і збудаванняў не павінна быць вышэй за 7 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху);

усталяванне з боку вуліц празрыстай агароджы вышынёй не больш за 1,5 м з выкарыстаннем традыцыйных формаў і матэрыялаў;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

пракладка інжынерных камунікацый.

 


 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.