Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 08.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

1 жніўня 2016 г. № 28

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па пр. Партызанскаму, 31 у г. Мінску»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па пр. Партызанскаму, 31 у г. Мінску».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

01.08.2016 № 28

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па пр. Партызанскаму, 31 у г. Мінску»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па пр. Партызанскаму, 31 у г. Мінску» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Будынак па пр. Партызанскаму, 31 у г. Мінску з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 713Г000208 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны праектна-даследчым камунальным унітарным прадпрыемствам «Мінскграда» па заказе камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона і зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,71 га.

8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на захадзе – умоўная лінія, якая ідзе ад мяжы «чырвонай» лініі забудовы з боку паўночна-заходняга фасаду гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці 6 м ад яе на працягу 35 м у паўночна-ўсходнім напрамку;

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па мяжы «чырвонай» лініі пр. Партызанскага і супадае з паўднёва-заходняй мяжой зямельнага ўчастка гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на паўднёвым усходзе – умоўная лінія, якая ідзе паралельна паўночна-ўсходняму фасаду гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці 23 м ад яго;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе па ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці 12 м ад яе ўсходняга фасаду.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі, якія звязаны з патрабаваннем сучаснага выкарыстання, без змянення гістарычнага асяроддзя;

санацыя зялёных насаджэнняў;

пракладка інжынерных камунікацый.

ГЛАВА 3
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

11. Зона аховы ландшафту вызначана ў мэтах захавання ландшафту, які акружае гісторыка-культурную каштоўнасць.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 0,39 га.

12. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на паўднёвым захадзе – умоўная лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй мяжы праезнай часткі пр. Партызанскага ў створы з паўночна-заходняй мяжой зямельнага ўчастка гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на паўночным усходзе – умоўная лінія, якая ідзе па мяжы «чырвонай» лініі пр. Партызанскага і супадае з паўднёва-заходняй мяжой зямельнага ўчастка гісторыка-культурнай каштоўнасці;

на захадзе – уздоўж усходняй мяжы Клубнага праезду на адлегласці 6 м ад паўночна-заходняга фасаду гісторыка-культурнай каштоўнасці ў паўночна-заходнім напрамку да перасячэння з паўночна-ўсходняй мяжой праезнай часткі пр. Партызанскага;

на ўсходзе – умоўная лінія, якая ідзе ў паўднёва-заходнім напрамку на працяг усходняй мяжы зямельнага ўчастка гісторыка-культурнай каштоўнасці на адлегласці 12 м ад яе ўсходняга фасаду да перасячэння з паўночна-ўсходняй мяжой праезнай часткі пр. Партызанскага.

13. У зоне аховы ландшафту забараняецца новае будаўніцтва, устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый і змяненне існуючага рэльефу.

14. У зоне аховы ландшафту дазваляецца:

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні з выкарыстоўваннем характэрных гістырычных прыёмаў;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў;

пракладка інжынерных камунікацый.

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.