Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 12.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

31 мая 2016 г. № 20

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Мясціна, звязаная з жыццём і творчасцю пісьменніка Васіля Быкава (дача сям’і Быкавых), у дачным пасёлку Ждановічы-6, 62 Мінскага раёна Мінскай вобласці (участак у межах агароджы)»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Мясціна, звязаная з жыццём і творчасцю пісьменніка Васіля Быкава (дача сям’і Быкавых), у дачным пасёлку Ждановічы-6, 62 Мінскага раёна Мінскай вобласці (участак у межах агароджы)».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

31.05.2016 № 20

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Мясціна, звязаная з жыццём і творчасцю пісьменніка Васіля Быкава (дача сям’і Быкавых), у дачным пасёлку Ждановічы-6, 62 Мінскага раёна Мінскай вобласці (участак у межах агароджы)»

1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Мясціна, звязаная з жыццём і творчасцю пісьменніка Васіля Быкава (дача сям’і Быкавых), у дачным пасёлку Ждановічы-6, 62 Мінскага раёна Мінскай вобласці (участак у межах агароджы)» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Мясціна, звязаная з жыццём і творчасцю пісьменніка Васіля Быкава (дача сям’і Быкавых), у дачным пасёлку Ждановічы-6, 62 Мінскага раёна Мінскай вобласці (участак у межах агароджы) з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2» (далей – гісторыка-культурная каштоўнасць), якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 612Д000662 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 жніўня 2014 г. № 814 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578» (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 27.08.2014, 5/39307).

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе дзяржаўнай установы «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлена ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Схема зон аховы дадаецца.

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,106 га.

8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па паўночна-ўсходняй, паўднёва-ўсходняй, паўднёва-заходняй і паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка № 62 у межах агароджы і супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца ўзвядзенне новых будынкаў і збудаванняў.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, устаноўленым заканадаўствам;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі, якія звязаны з патрабаваннем сучаснага выкарыстання і выконваюцца з улікам характара навакольнага асяроддзя;

санацыя зялёных насаджэнняў;

пракладка інжынерных камунікацый.

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.