Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 18.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

31 мая 2016 г. № 19

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Касцёл Святой Дзевы Марыі ў в. Сігневічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Касцёл Святой Дзевы Марыі ў в. Сігневічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

31.05.2016 № 19

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Касцёл Святой Дзевы Марыі ў в. Сігневічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Касцёл Святой Дзевы Марыі ў в. Сігневічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Касцёл Святой Дзевы Марыі ў в. Сігневічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000148 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны дзяржаўным унітарным вытворчым прадпрыемствам «Бярозаўская жыллёва-камунальная гаспадарка» па заказе Рымска-каталіцкага прыходу Апекі Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючага навакольнага асяроддзя і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона і зона рэгулявання забудовы.

Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з умоў фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,2544 га.

8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на поўначы, на поўдні, на захадзе, на ўсходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 1,0 метра ад вонкавай паверхні агароджы зямельнага ўчастка касцёла Святой Дзевы Марыі.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

змяненне існуючага рэльефу;

пракладка інжынерных камунікацый, не звязаных з функцыянаваннем касцёла Святой Дзевы Марыі;

усталяванне рэкламных канструкцый;

правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця неабходных мер па выяўленні археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам;

пры выяўленні археалагічных аб’ектаў правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця неабходных мер па даследаванні і захаванні гэтых аб’ектаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі з выкарыстоўваннем характэрных гістарычных прыёмаў.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, непасрэдна прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Межы зоны рэгулявання забудовы ўстаноўлены з улікам сучаснай горадабудаўнічай сітуацыі.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 2,50 га.

12. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе ад паўночна-ўсходняй мяжы зямельнага ўчастка раённага спажывецкага таварыства да паўночна-заходняй мяжы зямельнага ўчастка сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Вінец» паралельна вул. Кастрычніцкай на адлегласці 50 м ад паўночна-ўсходняй абочыны вул. Кастрычніцкай;

на поўдні – лінія, якая ідзе паралельна паўднёвай мяжы агароджы касцёла Святой Дзевы Марыі на адлегласці 75 м ад заходняй абочыны вул. Савецкай на працягу 110 м да заходняй мяжы зямельнага ўчастка сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Вінец»;

на захадзе – ламаная лінія, якая ідзе ад паўночнай мяжы зоны рэгулявання забудовы ўздоўж мяжы зямельнага ўчастка раённага спажывецкага таварыства, перасякае праезную частку вул. Кастрычніцкай, далей ідзе ўздоўж «чырвонай» лініі забудовы вуліц Кастрычніцкай і Савецкай;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж заходняй мяжы зямельнага ўчастка сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Вінец».

13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышэй 7 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

будаўніцтва транспартных магістралей і развязак, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў;

змена характару ландшафту;

вырубка зялёных насаджэнняў (акрамя санітарных рубак).

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

рамонт і рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў з выкарыстаннем традыцыйных будаўнічых матэрыялаў і архітэктурных прыёмаў (вышыня рэканструіраваных будынкаў і збудаванняў не павінна быць вышэй за 7 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху);

усталяванне з боку вуліц празрыстай агароджы вышынёй не больш за 1,5 м з выкарыстаннем традыцыйных формаў і матэрыялаў;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

пракладка інжынерных камунікацый.

 

 


 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.