Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 18.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

31 мая 2016 г. № 15

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Свята-Мікалаеўская царква ў в. Чарнякава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Свята-Мікалаеўская царква ў в. Чарнякава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

31.05.2016 № 15

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Свята-Мікалаеўская царква ў в. Чарнякава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Свята-Мікалаеўская царква ў в. Чарнякава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Свята-Мікалаеўская царква ў в. Чарнякава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 113Г000157 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны дзяржаўным унітарным вытворчым прадпрыемствам «Бярозаўская жыллёва-камунальная гаспадарка» па заказе Праваслаўнага прыхода Свята-Мікалаеўскай царквы в. Чарнякава Бярозаўскага раёна.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўсталяванні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу існуючага навакольнага асяроддзя і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы і зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,2544 га.

8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляецца ўмоўная лінія, якая ідзе па мяжы зямельнага ўчастка Свята-Мікалаеўскай царквы і супадае з драўлянай агароджай.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

пракладка інжынерных камунікацый, не звязаных з функцыянаваннем Свята-Мікалаеўскай царквы;

усталяванне рэкламных канструкцый;

правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па выяўленні археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі, якія звязаны з патрабаваннем сучаснага выкарыстання і выкананы з улікам характара гістарычнага асяроддзя.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу новага будаўніцтва і рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыі, якая непасрэдна прылягае да гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 0,38 га.

12. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на поўначы – ламаная лінія, якая ідзе перпендыкулярна праезнай частцы аўтамабільнай дарогі Пешкі–Лясковічы ад узбочыны на адлегласці 35 м ад агароджы зямельнага ўчастка Свята-Мікалаеўскай царквы, далей па краі ляснога масіва ўздоўж агароджы на працягу 40 м і супадае з паўднёвай межай зоны аховы ландшафту;

на захадзе – лінія, якая ідзе па ўсходняй узбочыне аўтамабільнай дарогі Пешкі–Лясковічы на працягу 70 м;

на поўначы – лінія, якая ідзе перпендыкулярна праезнай частцы аўтамабільнай дарогі Пешкі–Лясковічы ад узбочыны на адлегласці 70 м ад паўночнай мяжы зоны рэгулявання забудовы на працягу 40 м;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе на адлегласці 40 м ад усходняй узбочыны праезнай часткі аўтамабільнай дарогі Пешкі–Лясковічы па краі тэрыторыі ляснога масіва.

13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышэй 7 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху;

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

будаўніцтва транспартных магістралей і развязак, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў.

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

рамонт і рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў з выкарыстаннем традыцыйных будаўнічых матэрыялаў і архітэктурных прыёмаў (вышыня рэканструіраваных будынкаў і збудаванняў не павінна быць вышэй за 7 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху);

усталяванне з боку вуліц празрыстай агароджы вышынёй не больш за 1,5 м з выкарыстаннем традыцыйных формаў і матэрыялаў;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

пракладка інжынерных камунікацый.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

15. Зона аховы ландшафту вызначана ў мэтах захавання ландшафту, які акружае гісторыка-культурную каштоўнасць.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 1,15 га.

16. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе па абочыне грунтовай дарогі на працягу 15 м, далей па краі ляснога масіва паралельна агароджы зямельнага ўчастка Свята-Мікалаеўскай царквы на адлегласці 20 м;

на поўдні – ламаная лінія, якая ідзе перпендыкулярна праезнай частцы аўтамабільнай дарогі Пешкі–Лясковічы ад абочыны на адлегласці 35 м ад агароджы земельнага ўчастка Свята-Мікалаеўскай царквы, далей па краі ляснога масіва ўздоўж агароджы зямельнага ўчастка Свята-Мікалаеўскай царквы на працягу 80 м і супадае з паўночнай мяжой зоны рэгулявання забудовы;

на захадзе – ламаная лінія, якая ідзе ўздоўж заходняй абочыны аўтамабільнай дарогі Пешкі–Лясковічы на адлегласці 20 м, праходзіць па краі ляснога масіва па ніжняму краі адхону за памятным каменем;

на ўсходзе – лінія, якая ідзе па тэрыторыі ляснога масіва паралельна агароджы земельнага ўчастка Свята-Мікалаеўскай царквы на адлегласці 20 м.

17. У зоне аховы ландшафту забараняецца новае будаўніцтва і змяненне існуючага рэльефу.

18. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

правядзенне работ па добраўпарадкаванні і азеляненні з выкарыстаннем характэрных гістырычных прыёмаў;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў;

пракладка інжынерных камунікацый з аднаўленнем сістэмы добраўпарадкавання.

 


 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.