Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 25.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

27 ліпеня 2017 г. № 41

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Пaрк імя А.В.Суворава» на паўднёвай ускраіне г. Кобрына і «Бюст А.В.Суворава» у парку імя А.В.Суворава ў г. Кобрыне

На падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры і абзаца шостага падпункта 5.27 пункта 5 Палажэння аб Міністэрстве культуры, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2017 г. № 40 «Вопросы Министерства культуры», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Пaрк імя А.В.Суворава» на паўднёвай ускраіне г. Кобрына і «Бюст А.В.Суворава» у парку імя А.В.Суворава ў г. Кобрыне.

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
27.07.2017 № 41

Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Пaрк імя А.В.Суворава» на паўднёвай ускраіне г. Кобрына і «Бюст А.В.Суворава» у парку імя А.В.Суворава ў г. Кобрыне

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Пaрк імя А.В.Суворава» на паўднёвай ускраіне г. Кобрына і «Бюст А.В.Суворава» у парку імя А.В.Суворава ў г. Кобрыне (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе пункта 3 артыкула 105 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры.

2. Праект зон аховы распрацаваны для наступных нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей катэгорыі «2», уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167):

пaрк імя А.В.Суворава на паўднёвай ускраіне г. Кобрына, шыфр 112Г000384;

бюст А.В.Суворава ў парку імя А.В.Суворава ў г. Кобрыне, шыфр 112Ж000402.

3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» ААТ «Белрэстаўрацыя» па заказу камунальнага культурна-забаўлянага ўнітарнага прадпрыемства «Парк імя А.В.Суворава».

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння захавання нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей «Пaрк імя А.В.Суворава» на паўднёвай ускраіне г. Кобрына, «Бюст А.В.Суворава» у парку імя А.В.Суворава ў г. Кобрыне (далей – гісторыка-культурныя каштоўнасці) і іх навакольнага асяроддзя, вызначае межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці – парк імя А.В.Суворава на паўднёвай ускраіне г. Кобрына, ахоўную зону, зону аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх межы, рэжымы іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналіза існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ

7. Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці – парк імя А.В.Суворава на паўднёвай ускраіне г. Кобрына, складае 10,6 га.

8. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:

на поўначы – лінія, якая ідзе па агароджы зямельнага ўчастка парку з боку вул. Гастэлы і вул. 9-га Мая;

на захадзе – лінія, якая праходзіць па заходняму боку акружной алеі парку;

на поўдні – лінія па паўднёваму боку акружной алеі парку;

на ўсходзе – лінія па ўсходняму боку акружной алеі парку.

9. На тэрыторыю гісторыка-культурнай каштоўнасці распаўсюджваюцца рэжымы ўтрымання і выкарыстання ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей.

10. Работы на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці неабходна выконваць у адпаведнасці з заканадаўствам аб культуры на падставе навукова-праектнай дакументацыі на выкананне рамонтна-рэстаўрацыйных работ на матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях, узгодненай з Міністэрствам культуры.

ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА

11. Ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей устаноўлена з мэтай эстэтычнага захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей і стварэння неабходных умоў для іх візуальнага ўспрымання.

12. Ахоўная зона гісторыка-культурных каштоўнасцей супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці – парк імя А.В.Суворава на паўднёвай ускраіне г. Кобрына.

13. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

правядзенне будаўнічых і земляных работ без прыняцця мер па выяўленні археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў у парадку, устаноўленым заканадаўствам;

высечка аб’ектаў расліннага свету незалежна ад узросту (акрамя тых аб’ектаў, якія знаходзяцца ў неналежным і (або) аварыйным стане на падставе заключэння ў адносінах да аб’ектаў расліннага свету);

устаноўка рэкламных канструкцый;

закладка падмуркаў для новых атракцыёнаў.

14. На тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурных каштоўнасцей рэкамендуецца:

вывад за межы ахоўнай зоны зоны актыўнага адпачынку;

вывад з тэрыторыіі ахоўнай зоны дысгарманічных прыватных пабудоў і трансфарматарнай падстанцыіі.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

15. У зону аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей ўключаны прыродны і ўрбанізаваны ландшафт, які непасрэдна прылягае да тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці – парк імя А.В.Суворава на паўднёвай ускраіне г. Кобрына. Зона ўстаноўлена з мэтай захавання і замацавання значнасці гісторыка-культурных каштоўнасцей ў ландшафце, які гістарычна склаўся і стварэння неабходных умоў для іх ўспрымання.

Плошча зоны аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей складае 47,4 га.

16. Межамі зоны аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей з’яўляюцца:

на поўначы і паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па мяжы прыватнай забудовы, далей па чырвонай лініі заходняга боку вул. Суворава, далей па агароджы парка з боку вуліцы Гастэла;

на захадзе – лінія па агароджы парка да вул. Жукава, далей па ўсходняму боку вул. Піянерскай;

на поўдні – лінія па паўночнаму боку вул. 700-годдзя Кобрына;

на ўсходзе – лінія па агароджы парка і стадыёна па вул. Інтэрнацыянальнай, далей па агароджы парка па вул. 9-га Мая, далей па мяжы прыватнай забудовы.

17. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту гісторыка-культурных каштоўнасцей забараняецца:

змена характару ландшафту;

узвядзенне будынкаў і збудаванняў, акрамя будаўніцтва новых элементаў іфраструктуры комплекса парка культуры і адпачынка на падставе праектнай дакументацыі, распрацаванай з улікам гістарычнага асяроддзя і асаблівасцей ландшафту;

мадэрнізацыя стадыёна без уліку асаблівасцей ландшафту і прыроднага асяроддзя;

добраўпарадкаванне і азеляненне, якое скажае існуючы характар тэрыторыі;

высечка старых дрэў (узрост 80 гадоў і болей), акрамя тых аб’ектаў, якія знаходзяцца ў неналежным і (або) аварыйным стане на падставе заключэння ў адносінах да аб’ектаў расліннага свету.

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.