Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 20.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 снежня 2016 г. № 69

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па вул. Першамайскай, 83 у г. Магілёве»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па вул. Першамайскай, 83 у г. Магілёве».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

07.12.2016 № 69

ПРАЕКТ
зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па вул. Першамайскай, 83 у г. Магілёве»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Будынак па вул. Першамайскай, 83 у г. Магілёве» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Будынак па вул. Першамайскай, 83 у г. Магілёве з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3», якая пад шыфрам 513Г000042 унесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны ўнітарным прадпрыемствам «БелНДІПгорадабудаўніцтва» па заказе Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта ў складзе праекта «Дэтальны план цэнтральнай часткі г. Магілёва з праектам рэгенерацыі гістарычнай зоны. Карэкціроўка. Этап 2. Заходняя частка праектуемага раёна» (аб’ект 2.14).

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных, бібліяграфічных і натурных даследаванняў, аналізу гістарычнай і існуючай горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўная зона і зона рэгулявання забудовы.

Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і стварэння спрыяльных умоў для яе ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,3 га.

8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляецца ламаная лінія, якая ідзе ўздоўж заходняга фасада будынка па вул. Першамайскай, 83 ад унутрыквартальнага праезду на працягу 55 м, далей на ўсход уздоўж паўднёвага боку ўнутрыквартальнага праезду на працягу 60 м, далей на поўдзень паралельна напрамку вул. Першамайскай на працягу 50 м, далей у заходнім напрамку да перасячэння з усходнім бокам праезнай часткі вул. Першамайскай.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

узвядзенне будынкаў і збудаванняў;

пракладка інжынерных камунікацый, не звязаных з функцыянаваннем гісторыка-культурнай каштоўнасці;

усталяванне рэкламных канструкцый.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі з выкарыстаннем характэрных гістарычных прыёмаў;

дэмантаж або рэканструкцыя (без павелічэння параметраў) гаспадарчых будынкаў на ўнутрыдваровай тэрыторыі;

санітарныя рубкі зялёных насаджэнняў.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу забудовы на тэрыторыі, прылеглай да гісторыка-культурнай каштоўнасці, захавання гістарычнай планіровачнай структуры.

Зона рэгулявання забудовы складаецца з двух участкаў.

12. Плошча першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,85 га.

Межамі першага ўчастка зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж усходняга боку праезнай часткі вул. Першамайскай ад кропкі яе перасячэння з паўднёвым бокам мясцовага праезду з боку паўночнага фасада будынка па вул. Першамайскай , 83 на працягу 160 м;

на поўначы, паўночным усходзе і ўсходзе – лінія, якая ідзе ўздоўж дваровых фасадаў будынка па вул. Першамайскай, 85 да кропкі, якая знаходзіцца па лініі працягу з усходнім фасадам будынка па вул. Першамайскай, 85 на поўдзень на адлегласці 25 м ад яго паўднёвага вугла;

на поўдні – лінія (на працягу 60 м) уздоўж паўднёвага боку ўнутрыквартальнага праезду, які знаходзіцца з паўночнага фасада будынка па вул. Першамайскай, 83.

Плошча другога ўчастка зоны рэгулявання забудовы складае 0,65 га.

Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на поўдні і ўсходзе – лінія, якая ідзе перпендыкулярна напрамку вул. Першамайскай да мяжы сквера на ўнутрыдваровай тэрыторыі, далей – уздоўж унутрыдваровага праезду да паўднёвай мяжы ахоўнай зоны;

на поўначы – лінія, якая ідзе ўздоўж паўднёвай мяжы ахоўнай зоны;

на захадзе – лінія, якая ідзе ўздоўж праезнай часткі вул. Першамайскай ад мяжы ахоўнай зоны на працягу 120 м.

13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

размяшчэнне прамысловых прадпрыемстваў, гандлёва-складскіх аб’ектаў і іншых збудаванняў, якія павялічваюць грузавыя патокі, забруджваюць паветраны і водны басейны, з’яўляюцца выбухова- і пажаранебяспечнымі;

будаўніцтва транспартных магістралей і развязак, эстакад, мастоў і іншых інжынерных збудаванняў;

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышэй за 10 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху.

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

рамонт і рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў з улікам недапушчэння пагаршэння ўмоў успрымання гісторыка-культурных каштоўнасцей без павелічэння вышыні будынкаў (вышыню рэканструяваных будынкаў і збудаванняў рэкамендуецца прыняць не вышэй за 10 м ад узроўню глебы да вышэйшай адзнакі даху);

добраўпарадкаванне тэрыторыі;

пракладка інжынерных камунікацый.

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.