Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 03.05.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

14 снежня 2015 г. № 56

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Комплекс будынкаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Комплекс будынкаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
14.12.2015 № 56

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Комплекс будынкаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Комплекс будынкаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Комплекс будынкаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 712Г000198 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 сакавіка 2012 г. № 236 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўнення ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2012 г., № 37, 5/35420).

3. Праект зон аховы распрацаваны архітэктурна-інавацыйным цэнтрам філіяла Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта «Навукова-даследчая частка» па заказе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы ландшафту.

Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена ў межах участка, абмежаванага праспектам Незалежнасці, вул. Акадэмічнай і вул. Сурганава.

Плошча складае 2,9 га.

8. Ахоўная зона складаецца з двух участкаў.

Межамі першага ўчастка з’яўляюцца:

з боку галоўнага фасада будынка галоўнага корпуса Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (паўночна-заходні фасад) – прамая лінія па ўнутранай мяжы тратуара пр. Незалежнасці да вул. Сурганава, даўжыня 325 м, па ўнутранай мяжы тратуара вул. Сурганава, даўжыня 33 м, лінія, што перасякае яе пад прамым вуглом да дэкаратыўнай агароджы, даўжыня 8 м;

лінія ўздоўж дэкаратыўнай агароджы да галоўнага фасада будынка галоўнага корпуса Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі агульнай даўжынёй 260 м з улікам геаметрычных абрысаў існуючай агароджы;

лінія пад прамым вуглом ад дэкаратыўнай агароджы ўздоўж паўночнага, паўночна-ўсходняга і паўднёвага фасадаў галоўнага фасада будынка галоўнага корпуса Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі – па перыметры будынка галоўнага корпуса Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на адлегласці 1 м ад сцяны да мясцовага праезду агульнай даўжынёй 229 м з улікам геаметрычных абрысаў плана будынка;

лінія ўздоўж паўднёвага фасада будынка Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі да вул. Акадэмічнай даўжынёй 68 м;

лінія, што перасякае яе пад прамым вуглом, па ўнутранай мяжы тратуара ўздоўж вул. Акадэмічнай з боку фасадаў будынка галоўнага корпуса Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і будынка дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» да пр. Незалежнасці даўжынёй 218 м.

Межамі другога ўчастка з’яўляюцца:

лінія ад правага вугла паўночна-заходняга фасада названага будынка ў бок вул. Сурганава даўжынёй 10 м;

лінія, што перасякае лінію даўжынёй 10 м пад прамым вуглом уздоўж паўночна-ўсходняга фасада, даўжынёй 75 м;

лінія, што перасякае яе пад прамым вуглом да фасада будынка, даўжынёй 30 м;

лінія ад левага вугла паўднёва-заходняга фасада ўздоўж мясцовага праезда даўжынёй 57 м;

лінія, што перасякае яе пад прамым вуглом да фасада будынка, даўжынёй 37 м.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца будаўніцтва новых будынкаў, устаноўка буйнагабарытнай рэкламы.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі, у тым ліку азеляняльныя мерапрыемствы, якія не перашкаджаюць візуальнаму ўспрыманню галоўнага фасада будынка галоўнага корпуса Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі;

пракладка неабходных інжынерных (падземных) камунікацый.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабаў забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Зона рэгулявання забудовы ўключае комплекс будынкаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якія размяшчаюцца непасрэдна на тэрыторыі, якая прымыкае да будынка галоўнага корпуса Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адміністрацыйнага корпуса, а таксама дэкаратыўнай агароджы. У тым ліку будынкі па пр. Незалежнасці, д. 70, вул. Сурганава, д. 15, д. 17, вул. Акадэмічнай, д. 1.

Агульная плошча 2,18 га.

12. Межамі зон рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

лінія ўздоўж паўночна-заходняга фасада будынка па пр. Незалежнасці, д. 70 пад прамым вуглом да вул. Сурганава даўжынёй 35 м;

з боку вул. Сурганава ўнутраная мяжа тратуара ўздоўж фасадаў вышэйназванага будынка даўжынёй 172 м;

з боку мясцовага праезду паміж вул. Акадэмічнай і вул. Сурганава па восі мясцовага праезду даўжынёй 205 м;

ад мясцовага праезду ўздоўж паўночна-ўсходніх фасадаў будынка дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» і будынка галоўнага корпуса Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі даўжынёй 89 м;

пад прамым вуглом ад унутранага вугла будынка галоўнага корпуса Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі даўжынёй 28 м;

пад прамым вуглом уздоўж сквера Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі даўжынёй 40 м;

з боку галоўнага фасада будынка дзяржаўнай установы «Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я.Коласа» на адлегласці 11 м ад фасада даўжынёй 60 м;

пад прамым вуглом уздоўж сквера Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі даўжынёй 43 м.

13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца будаўніцтва будынкаў вышэй за вільчак даху будынка галоўнага корпуса Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вышынёй 17 м ад узроўню глебы).

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

рамонт, рэканструкцыя існуючай забудовы са змяненнем яе павярховасці з абмежаваннем па вышыні да 17 м ад узроўню глебы;

добраўпарадкаванне тэрыторыі;

пракладка інжынерных камунікацый;

новае будаўніцтва ў межах унутрыдваровых тэрыторый з абмежаваннем па вышыні да 17 м ад узроўню глебы.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ

15. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю, зыходзячы з умоў забеспячэння найлепшага візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці, стварэння рэкрэацыйных магчымасцяў для работнікаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і жыхароў г. Мінска.

Плошча зоны аховы ландшафту складае 1,22 га.

16. Межамі зон аховы ландшафту з’яўляюцца:

лініі ўздоўж вонкавага боку агароджы па пр. Незалежнасці ад пачатку агароджы з боку будынка галоўнага корпуса Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі да вул. Сурганава даўжынёй 260 м;

лініі ўздоўж фасадаў будынкаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па пр. Незалежнасці, д. 70 і д. 68 даўжынёй 233 м;

лініі ўздоўж галоўнага фасада будынка дзяржаўнай установы «Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я.Коласа» на адлегласці 11 м ад фасада даўжынёй 60 м;

лініі ўздоўж бакавога фасада галоўнага корпуса Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі да вугла з боку пр. Незалежнасці даўжынёй 116 м;

лініі пад прамым вуглом да агароджы ўздоўж паўночнага фасада будынка галоўнага корпуса Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі даўжынёй 34 м;

лінія ўздоўж вонкавага ўчастка дэкаратыўнай агароджы з боку вул. Акадэмічнай даўжынёй 28 м.

17. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца капітальнае будаўніцтва новых будынкаў.

18. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:

добраўпарадкаванне, у тым ліку мерапрыемствы па азеляненні, устаноўка малых архітэктурных формаў, манументальнай і манументальна-дэкаратыўнай скульптуры;

рэканструкцыя і санацыя існуючых зялёных насаджэнняў;

планіровачныя мерапрыемствы (пракладка алей і пешаходных дарожак);

пракладка падземных камунікацый з добраўпарадкаваннем пасля земляных работ.

 

 


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы гісторыка-культурнай
каштоўнасці – «Комплекс будынкаў
Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»

Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Комплекс будынкаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.