Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 27.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 сакавіка 2015 г. № 12

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Помнік К.Каліноўскаму (1958 год) па вул. Леніна ў г.п. Свіслач Гродзенскай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Помнік К.Каліноўскаму (1958 год) па вул. Леніна ў г.п. Свіслач Гродзенскай вобласці».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
30.03.2015 № 12

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Помнік К.Каліноўскаму (1958 год) па вул. Леніна ў г.п. Свіслач Гродзенскай вобласці»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Помнік К.Каліноўскаму (1958 год) па вул. Леніна ў г.п. Свіслач Гродзенскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Помнік К.Каліноўскаму (1958 год) па вул. Леніна ў г.п. Свіслач Гродзенскай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», якая ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 412Д000471 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе Свіслацкага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

4. Праект зон аховы распрацаваны з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу навакольнага асяроддзя і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы.

Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання і захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Ахоўная зона ўстаноўлена ў межах пляцоўкі, на якой размешчаны помнік.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,0018 га.

8. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца лінія, якая ідзе па бардзюрным каменю пляцоўкі, на якой размешчаны помнік.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца ўсталяванне буйнапамерных рэкламных канструкцый.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

пракладка інжынерных камунікацый для вонкавага асвятлення;

правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

11. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена на тэрыторыі, прылеглай да ахоўнай зоны з мэтай захавання прасторавай, кампазіцыйнай ролі гісторыка-культурнай каштоўнасці ў гістарычна склаўшыхся ўмовах забудовы і планіроўкі горада.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 0,49 га.

12. Межамі зоны рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ад паўднёва-ўсходняга краю вул. Каліноўскага ў створы з паўночна-ўсходнім фасадам будынка па вул. Леніна, 1 і па гэтым фасадзе; далей лінія, якая ідзе ў паўночна-ўсходнім накірунку да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Леніна, 1, далей па гэтым фасадзе да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Леніна, 1;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая пачынаецца ад вул. Леніна ў створы з паўднёва-ўсходнім фасадам будынка па вул. Леніна, 1, далей па гэтым фасадзе да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Леніна, 1;

на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе ад паўночна-ўсходняга краю вул. Леніна ў створы з паўднёва-ўсходнім фасадам будынка па вул. Леніна, 1, далей па бардзюрным каменю вул. Леніна да бардзюрнага каменю паўднёва-ўсходняга краю праезнай часткі вул. Каліноўскага;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ад бардзюрнага каменю паўднёва-ўсходняга краю вул. Каліноўскага да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-ўсходнім фасадзе будынка па вул. Леніна, 1.

13. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца:

будаўніцтва новых будынкаў і збудаванняў;

пракладка транспартных камунікацый;

устаноўка буйнапамерных рэкламных канструкцый.

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

рамонт і рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў без павелічэння іх павярховасці;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі;

пракладка інжынерных камунікацый.

 

 


 

Дадатак

да праекта зон аховы
гісторыка-культурнай каштоўнасці –
«Помнік К.Каліноўскаму (1958 год)
па вул. Леніна ў г.п. Свіслач
Гродзенскай вобласці»

ЭКСПЛІКАЦЫЯ

 


па плану

Назва

Заўвагі

1

Помнік К.Каліноўскаму

Гісторыка-культурная каштоўнасць катэгорыі 2

2

Адміністрацыйны будынак

 

3

Школа мастацтваў

 

4

Царква Нараджэння Божай Маці

 

5

Гарадская плошча

 

6

Брацкая магіла

Гісторыка-культурная каштоўнасць катэгорыі 3

 

 


СХЕМА РАЗМЯШЧЭННЯ ЗОН АХОВЫ

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.