Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 08.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 сакавіка 2015 г. № 10

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Будынкі па вул. Мінскай, 1, 5 і будынак былых гандлёвых радоў па вул. Мінскай, 3 у г. Навагрудку Гродзенскай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Будынкі па вул. Мінскай, 1, 5 і будынак былых гандлёвых радоў па вул. Мінскай, 3 у г. Навагрудку Гродзенскай вобласці».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь

30.03.2015 № 10

Праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Будынкі па вул. Мінскай, 1, 5 і будынак былых гандлёвых радоў па вул. Мінскай, 3 у г. Навагрудку Гродзенскай вобласці»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Будынкі па вул. Мінскай, 1, 5 і будынак былых гандлёвых радоў па вул. Мінскай, 3 у г. Навагрудку Гродзенскай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Будынкі па вул. Мінскай, 1, 5 у г. Навагрудку Гродзенскай вобласці з’яўляюцца гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі катэгорыі «3», будынак былых гандлёвых радоў па вул. Мінскай, 3 у г. Навагрудку Гродзенскай вобласці з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», якія ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрамі 413Г000418, 413Г000420 і 412Г000419 згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).

3. Праект зон аховы распрацаваны закрытым акцыянерным таварыствам «Навукова-вытворчае аб’яднанне «ЭЛЬВИРА» па заказе таварыства з абмежаванай адказнасцю «Эль-град».

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей і іх навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыі і ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей: ахоўная зона, зона рэгулявання забудовы, зона аховы культурнага пласта.

Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з умоў найлепшага ўспрымання і захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,13 га.

8. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:

на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па бартавым каменю паўночна-ўсходняга боку праезду ўздоўж паўночна-ўсходняга фасада будынка па вул. Мінскай, 1, па паўднёва-заходнім тарцы будынка № 2 па вул. 1 Мая ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з краем адхону ўздоўж вул. 1 Мая, да вяршыні паўднёвага вугла будынка № 2 па вул. 1 Мая; далей лінія, якая злучае вяршыню паўднёвага вугла будынка № 2 па вул. 1 Мая і вяршыню заходняга вугла будынка № 7а па вул. Мінскай; далей лінія, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе будынка № 7а па вул. Мінскай да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе будынка № 7 па вул. Мінскай;

на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе будынка № 7 па вул. Мінскай, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-заходнім фасадзе будынка № 7а па вул. Мінскай, да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. Мінскай;

на паўднёвым захадзе – чырвоная лінія забудовы няцотнага боку вул. Мінскай ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе будынка № 7 па вул. Мінскай да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка № 5 па вул. Мінскай; далей на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім, паўночна-ўсходнім, паўночна-заходнім фасадам будынка № 5 па вул. Мінскай да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. Мінскай; далей на паўднёвым захадзе – чырвоная лінія забудовы няцотнага боку вул. Мінскай да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка № 3 па вул. Мінскай; далей на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе – паўднёва-ўсходні, паўночна-ўсходні, паўночна-заходні фасады будынка № 3 па вул. Мінскай да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. Мінскай; далей на паўднёвым захадзе – чырвоная лінія забудовы няцотнага боку вул. Мінскай да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім фасадзе будынка № 1 па вул. Мінскай; далей на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе, паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па паўднёва-ўсходнім, паўночна-ўсходнім, паўночна-заходнім фасадах будынка № 1 па вул. Мінскай;

на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе ў створы з бартавым каменем паўднёва-ўсходняга краю тратуара ўздоўж паўночна-заходняга фасада будынка № 1 па вул. Мінскай, па гэтым бартавым каменю і ў створы з ім ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе будынка № 1 па вул. Мінскай, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па краі адхону ўздоўж вул. 1 Мая.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

аднаўленне страчанай гістарычнай забудовы;

пракладка інжынерных камунікацый;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

11. На тэрыторыі ахоўнай зоны рэкамендуецца аднаўленне страчанага будынка з паўночнага боку ад будынка № 1 па вул. Мінскай, у якім у ХІХ стагоддзі былі гандлёвыя рады.

ГЛАВА 3
ЗОНА РЭГУЛЯВАННЯ ЗАБУДОВЫ

12. Зона рэгулявання забудовы ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці рэгламентавання маштабу пры рэканструкцыі існуючай забудовы на тэрыторыях, прылеглых да гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Зона рэгулявання забудовы займае тэрыторыю квартала ў межах вуліц Мінскай, 1 Мая, Пушкіна.

Плошча зоны рэгулявання забудовы складае 3,48 га.

13. Межамі рэгулявання забудовы з’яўляюцца:

на паўночным захадзе, поўначы, паўночным усходзе, паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па краі адхону ўздоўж вул. 1 Мая; далей чырвоная лінія забудовы цотнага боку вул. 1 Мая ад кропкі перасячэння з паўночна-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй забудовы цотнага боку вул. Пушкіна;

на паўночным усходзе – чырвоная лінія забудовы цотнага боку вул. Пушкіна ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй забудовы цотнага боку вул. 1 Мая да кропкі перасячэння з чырвонай лініяй забудовы няцотнага боку вул. Мінскай;

на поўдні, паўднёвым захадзе – чырвоная лінія забудовы няцотнага боку вул. Мінскай ад кропкі перасячэння з чырвонай лініяй забудовы цотнага боку вул. Пушкіна да кропкі перасячэння з паўднёва-ўсходняй мяжой ахоўнай зоны; далей на паўночным захадзе – паўднёва-ўсходняя, паўночна-ўсходняя межы ахоўнай зоны да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па краі адхону ўздоўж вул. 1 Мая.

14. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы забараняецца будаўніцтва будынкаў і збудаванняў вышэй за восем метраў ад узроўню глебы да ўзроўню вільчака даху.

15. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы дазваляецца:

рэканструкцыя існуючых будынкаў і збудаванняў без павелічэння павярховасці;

пракладка інжынерных камунікацый;

добраўпарадкаванне тэрыторыі.

16. На тэрыторыі зоны рэгулявання забудовы рэкамендуецца аднаўленне страчанай гістарычнай забудовы.

ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ КУЛЬТУРНАГА ПЛАСТА

17. Зона аховы культурнага пласта ўстаноўлена на тэрыторыі ахоўнай зоны і на тэрыторыі найболей высокіх адзнак зоны рэгулявання забудовы, дзе размяшчаўся езуіцкі манастыр.

Паўночна-ўсходняй мяжой зоны аховы культурнага пласта з’яўляецца гарызанталь з адзнакай 316,0 м у Балтыйскай сістэме вышынь.

18. Пры выкананні земляных работ на тэрыторыі зоны аховы культурнага пласта неабходна забяспечыць рэалізацыю мер па ахове археалагічных аб’ектаў.

 

 

Дадатак

да праекта зон аховы гісторыка-культурных
каштоўнасцей – «Будынкі па вул. Мінскай, 1, 5
і будынак былых гандлёвых радоў
па вул. Мінскай, 3 у г. Навагрудку
Гродзенскай вобласці»

Схема зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей – «Будынкі па вул. Мінскай, 1, 5 і будынак былых гандлёвых радоў па вул. Мінскай, 3 у г. Навагрудку Гродзенскай вобласці»

 

ЭКСПЛІКАЦЫЯ

 

№ на плане

Назвы

Заўвагі

1

Будынак

 

2

Будынак былых гандлёвых радоў

 

3

Фарны касцёл з надмагільным помнікам загінуўшым у бітве пад Хоцінам у 1621 г.

 

4

Былая сядзіба Міцкевічаў

 

5

Рэштка замка

 

6

Курган бессмяротнасці А. Міцкевіча

 

7

Помнік А. Міцкевічу

 

8

Комплекс былога манастыра францысканцаў

 

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.