Закладки

Официальная правовая информация
Информационно-поисковая система ”ЭТАЛОН-ONLINE“, 27.06.2025
Национальный центр законодательства и правовой информации Республики Беларусь

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

10 лютага 2015 г. № 5

Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Мемарыяльны комплекс на магіле ахвяр фашысцкага тэрору – вязняў Баранавіцкага гета (1994 год) па вул. Чарнышэўскага-Рагулі ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласці»

На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Мемарыяльны комплекс на магіле ахвяр фашысцкага тэрору – вязняў Баранавіцкага гета (1994 год) па вул. Чарнышэўскага-Рагулі ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласці».

 

Міністр

Б.У.Святлоў

 

 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова
Міністэрства культуры
Рэспублікі Беларусь
10.02.2015 № 5

Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Мемарыяльны комплекс на магіле ахвяр фашысцкага тэрору – вязняў Баранавіцкага гета (1994 год) па вул. Чарнышэўскага-Рагулі ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласці»

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Праект зон аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi – «Мемарыяльны комплекс на магіле ахвяр фашысцкага тэрору – вязняў Баранавіцкага гета (1994 год) па вул. Чарнышэўскага-Рагулі ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласці» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткi першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).

2. Мемарыяльны комплекс на магіле ахвяр фашысцкага тэрору – вязняў Баранавіцкага гета (1994 год) па вул. Чарнышэўскага-Рагулі ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласці (далей – мамарыял) з’яўляецца гiсторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыi «3», якая ўнесена ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь пад шыфрам 113Д000025 у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 3 верасня 2008 г. № 1288 «Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., № 222, 5/28291).

3. Праект зон аховы распрацаваны філіялам «Брэстрэстаўрацыяпраект» адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе камунальнага ўнітарнага шматгаліновага прадпрыемства камунальнай гаспадаркі «Баранавіцкая гарадская ЖКГ».

4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэннi межаў зон аховы i ўсталяваннi рэжымаў iх утрымання i выкарыстання.

5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гiсторыка-архіўных, бiблiяграфічных i натурных даследаванняў, аналiзу існуючай горадабудаўнiчай сiтуацыi i ландшафту.

6. Праектам зон аховы ўстаноўлена ахоўная зона гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Схема зон аховы дадаецца.

ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ, АХОЎНАЯ ЗОНА

7. Тэрыторыя гісторыка-культурнай каштоўнасці ўстаноўлена ў межах агароджы мемарыяла. Ахоўная зона супадае з тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці фізічнага захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама ўмоў яе візуальнага ўспрымання.

Плошча ахоўнай зоны складае 0,6 га.

8. Мяжой ахоўнай зоны з’яўляецца лінія, якая ідзе па знешнім краі агароджы мемарыяла.

9. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:

новае будаўніцтва;

дзейнасць, якая пагражае захаванасці гісторыка-культурнай каштоўнасці.

10. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:

правядзенне рамонтна-аднаўленчых работ, мадэрнізацыя састаўных элементаў гісторыка-культурнай каштоўнасці;

санітарная высечка зялёных насаджэнняў;

правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.


 

 

Дадатак

да праекта зон аховы
гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Мемарыяльны комплекс
на магіле ахвяр фашысцкага
тэрору – вязняў Баранавіцкага гета
(1994 год) па вул. Чарнышэўскага-
Рагулі ў г. Баранавічы
Брэсцкай вобласці»

 

Здравствуйте, данный браузер не поддерживается нашей системой, для продолжения работы воспользуйтесь другим браузером.