![]() | Официальная правовая информация |
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 студзеня 2015 г. № 1
Аб зацвярджэнні праекта зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па пр. Незалежнасці ў г. Мінску»
На падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць прыкладзены праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па пр. Незалежнасці ў г. Мінску».
Міністр |
Б.У.Святлоў |
|
Пастанова |
Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па пр. Незалежнасці ў г. Мінску»
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па пр. Незалежнасці ў г. Мінску» (далей – праект зон аховы) распрацаваны на падставе часткі першай пункта 2 артыкула 29 Закона Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195).
2. Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па пр. Незалежнасці ў г. Мінску з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «2», унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь пад шыфрам 712Г000155 у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2007 г. № 578 «Аб статусе гісторыка-культурных каштоўнасцей» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 119, 5/25167).
3. Праект зон аховы распрацаваны праектным філіялам адкрытага акцыянернага таварыства «Белрэстаўрацыя» па заказе дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
4. Праект зон аховы выкананы з мэтай забеспячэння аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя, заключаецца ў вызначэнні межаў зон аховы і ўстанаўленні рэжымаў іх утрымання і выкарыстання.
5. Праект зон аховы распрацаваны на падставе гісторыка-архіўных і бібліяграфічных даследаванняў, аналізу горадабудаўнічай сітуацыіі ландшафту.
6. Праектам зон аховы ўстаноўлены наступныя зоны аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці: ахоўная зона, зона аховы ландшафту.
Схема зон аховы дадаецца.
ГЛАВА 2
ТЭРЫТОРЫЯ ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРНАЙ КАШТОЎНАСЦІ
7. Тэрыторыяй гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляецца тэрыторыя Цэнтральнага батанічнага саду ў межах агароджы, уключаючы ўчастак алеі ад уваходнай аркі з боку галоўнага ўваходу ў Цэнтральны батанічны сад па пр. Незалежнасці да паўночнай мяжы саду.
Плошча тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці складае 92,8 га.
8. Межамі тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці з’яўляюцца:
на ўсходзе – лінія, якая ідзе па ўсходнім тарцы аркі з боку галоўнага ўваходу ў Цэнтральны батанічны сад па пр. Незалежнасці, па металічнай агароджы ўсходняга боку пляцоўкі ўваходу ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе аркі галоўнага ўваходу ў Цэнтральны батанічны сад, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняга боку алеі Цэнтральнага батанічнага саду; далей лінія, якая ідзе ўздоўж паўночна-ўсходняга боку алеі Цэнтральнага батанічнага саду па пр. Незалежнасці, да кропкі перасячэння з паўночнай агароджай паміж Цэнтральным батанічным садам па пр. Незалежнасці і паркам імя Чалюскінцаў;
на поўначы, паўночным усходзе, паўночным захадзе, паўночным усходзе – лінія, якая ідзе па агароджы паміж Цэнтральным батанічным садамі паркам імя Чалюскінцаў; далей па агароджы ўздоўж будынкаў адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі механічны завод»;
на паўднёвым усходзе, поўдні – лінія, якая ідзе па агароджы Цэнтральнага батанічнага саду ўздоўж сквера з боку канала Сляпянскай воднай сістэмы;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па агароджы Цэнтральнага батанічнага саду ўздоўж вул. Акадэмічнай;
на захадзе – лінія, якая ідзе па агароджы Цэнтральнага батанічнага саду ўздоўж вул. Сурганава;
на паўночным захадзе, паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па агароджы Цэнтральнага батанічнага саду ўздоўж будынкаў унітарнага прадпрыемства «Спартыўна-аздараўленчы комплекс «Алімпійскі», па агароджы ўздоўж праезду каля будынка № 80 па пр. Незалежнасці, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе аркі з боку галоўнага ўваходу ў Цэнтральны батанічны сад па пр. Незалежнасці; далей на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім фасадзе аркі галоўнага ўваходу ў Цэнтральны батанічны сад па пр. Незалежнасці.
9. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці дазваляецца дзейнасць, якая прадугледжвае правядзенне мерапрыемстваў па захаванні гісторыка-культурнай каштоўнасці на падставе навукова-праектнай дакументацыі, распрацаванай у парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а таксама звязанай з функцыянаваннем дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
ГЛАВА 3
АХОЎНАЯ ЗОНА
10. Ахоўная зона ўстаноўлена зыходзячы з неабходнасці забеспячэння ўмоў найлепшага візуальнага ўспрымання гісторыка-культурнай каштоўнасці і размяшчаецца з боку галоўнага ўваходу ў Цэнтральны батанічны сад па пр. Незалежнасці.
Плошча ахоўнай зоны складае 0,21 га.
11. Межамі ахоўнай зоны з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім глухім участкам агароджы ўздоўж пр. Незалежнасці, па гэтым участку агароджы ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па бартавым каменю праезнай часткі цотнага боку пр. Незалежнасці, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па агароджы ўздоўж пр. Незалежнасці;
на паўднёвым усходзе – лінія, якая ідзе па глухой агароджы ўздоўж пр. Незалежнасці, па паўночна-заходняй мяжы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці і ў створы з ёй да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па бартавым каменю паўночна-ўсходняга боку праезду ўздоўж будынка № 80 па пр. Незалежнасці;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым каменю паўночна-ўсходняга боку праезду ўздоўж будынка № 80 па пр. Незалежнасці, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па бартавым каменю цотнага боку пр. Незалежнасці;
на паўночным захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым каменю цотнага боку пр. Незалежнасці, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па бартавым каменю паўночна-ўсходняга боку праезду ўздоўж будынка № 80 па пр. Незалежнасці, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходнім глухім участкам агароджы ўздоўж пр. Незалежнасці.
12. На тэрыторыі ахоўнай зоны забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;
уладкаванне рэкламных носьбітаў.
13. На тэрыторыі ахоўнай зоны дазваляецца:
пракладка інжынерных камунікацый;
правядзенне работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.
ГЛАВА 4
ЗОНА АХОВЫ ЛАНДШАФТУ
14. Зона аховы ландшафту ўстаноўлена з мэтай захавання прыроднага асяроддзя, візуальна звязанага з гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Зона аховы ландшафту ўстаноўлена на тэрыторыі сквера ўздоўж Сляпянскай воднай сістэмы.
Плошча зоны аховы ландшафту складае 11,36 га.
15. Межамі зоны аховы ландшафту з’яўляюцца:
на паўночным усходзе – лінія, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, ад кропкі перасячэння з паўднёва-ўсходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, да кропкі перасячэння з лініяй правага берага канала Сляпянскай воднай сістэмы;
на паўднёвым усходзе – лінія правага берага канала Сляпянскай воднай сістэмы ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-ўсходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па паўночна-заходнім краі спуску да вады; далей лінія, якая ідзе па паўночна-заходнім краі спуску да вады і ў створы з ім да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па бартавым каменю паўночна-ўсходняга краю тратуара няцотнага боку вул. Сталетава;
на паўднёвым захадзе – лінія, якая ідзе па бартавым каменю паўночна-ўсходняга краю тратуара няцотнага боку вул. Сталетава, ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўночна-заходнім краем спуску да вады, да кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе ў створы з паўднёвай мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці;
на поўначы, паўночным захадзе – паўднёвая, паўднёва-ўсходняя межы тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці ад кропкі перасячэння з лініяй, якая ідзе па бартавым каменю паўночна-ўсходняга краю тратуара няцотнага боку вул. Сталетава, да кропкі перасячэння з паўночна-ўсходняй мяжой тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
16. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
будаўніцтва будынкаў і збудаванняў;
пракладка магістральных дарог;
змяненне характару ландшафту.
17. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту дазваляецца:
правядзенне работ па добраўпарадкаванні;
пракладка інжынерных камунікацый;
санітарныя высечкі зялёных насаджэнняў.
|
да праекта зон аховы гісторыка-культурнай |
Схема зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці – «Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па пр. Незалежнасці ў г. Мінску»
ЭКСПЛІКАЦЫЯ |
|
УМОЎНЫЯ АБАЗНАЧЭННІ |
||||
№ на плане |
Назвы |
Заўвагі |
|
№ |
Абазначэнне |
Назвы |
1 |
Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі |
|
|
1 |
|
Матэрыяльная нерухомая гісторыка-культурная каштоўнасць |
|
2 |
|
Ахоўная зона |
|||
|
|
|
|
|||
|
|
|
|
3 |
|
Зона аховы ландшафту |
|
|
|
|
4 |
|
Сляпянская водная сістэма |